А колькі б дзе ні вандраваў,
Хоць добра ўсюды і прыгожа,
Мяне цягнула да Пастаў,
Хацелася пабыць ля Доўжа.

Памятная даска на будынку Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У.Дубоўкі
-
Уладзімір Дубоўка нарадзіўся 2 (15) ліпеня 1900 г. ў вёсцы Агароднікі.
-
Пра гэта ён пісаў у сваіх успамінах, такія ж звесткі падаюцца ва ўсіх даведніках і энцыклапедыях. Аднак некаторыя мясцовыя жыхары ўпэўнена сцвярджаюць, што паэт нарадзіўся ў Манькавічах, у хаце, што стаяла амаль у цэнтры вёскі. Хто ж мае рацыю, і чаму розняцца сведчанні? Відаць, справа ў тым, што сям’я Дубоўкаў у той час сапраўды жыла ў Манькавічах, дзе бацька паэта, Мікалай, працаваў на бровары ў князя Друцкага-Любецкага, і пачатак свайгожыцця УладзімірДубоўка правёў у гэтым мястэчку. А вось нарадзіўся ён на свет у Агародніках, дзе на той час жылі ягоныя дзядуля і бабуля па бацькавай лініі. З гэтага вынікае, што і Агароднікі, і Манькавічы можна лічыць раўнапраўнымі радзімамі паэта. Калі ўважліва прачытаць кнігу ўспамінаў Ул. Дубоўкі “Пя- лёсткі”, томожна заўважыць, што абедзве вёскізіх ваколіцамі зрабілі вялікі ўплыў нафарміраванне характару і сістэмыжыц- цёвых каштоўнасцей будучага паэта.
-
“Нарадзіўшыся на свет (2 ліпеня 1900 г.), я ляжаў ціхенька ў калысцы каля матчынага ложка. Маці, хворая яшчэ, не ўставала. Лежачы на ложку, яна адной рукой кратала калыску, мабыць, больш не для таго, каб заспакоіць мяне, а для таго, “каб рукі не гулялі”. Пры гэтым яна думала, як будзе мне паводзіцца ў полі, кудыпраз некалькі дзён трэба ісціжацьжыта. – Э, нічога! Можна будзе пад бабку пакласці, а ў цяньку лепш, чым у хаце, будзе! Раптам дзверы расчыніліся і ў хату з гоманам, пхаючы адзін аднаго, закацілася пяцёрка хлапчукоў: старэйшы брат Ваня, фельчараў сынСтась і крамнікавысыныШлeмка, Арчык і Додка. Яны валаклі за сабой начоўкі. – Божухна! Ды навошта ж вы іх прыцягнулі? 23 Маці падумала, што яны паклапаціліся, каб было ў чым купаць мяне, гэта яе нават крыху расчуліла, і яна з ласкай у голасе дадала: – Мы яго будзем купаць у новай балейцы! – Не! Мы вашага Валодзю павязём у гэтых начоўках да млына, – растлумачыў самы большы з кампаніі – Шлёмка. Маці нічога не магла зразумець. – Чаго ён там не бачыў, у тым млыне? – А каб тут не плакаў, мы яго ўтопім! З гэтымі словамі хлопцы падышлі да калыскі і пачалі падымаць мяне, каб пакласці ў начоўкі. Маці, забыўшыся на сваю хваробу, ускочыла з ложка, схапіла ручнік і пачала пытляваць маіх будучых сяброў. Яны, не чакаўшы такога пачастунку, адзін за адным паўцякаліз хаты. А яна за імі: – Тапіць? Ах вы!.. Пасля, выкінуўшы начоўкі вон, лягла на ложак і доўга не магла супакоіцца. …Так зусім выпадкова я не трапіў на хвалі ў першыя дні свайгожыцця. Затое ў далейшым я не мінуў свайго лёсу: хвалі насілі мяне да самых далёкіх берагоў праз вялікія навальніцы. Хоць мае маленькія таварышы не зрабілі з мяне прарока, але яны напрарочылі мне такую долю… Ці шчаслівая яна, ці нешчаслівая, – я, паклаўшы руку на сэрца, і сам добра не ведаю.”
-
Аглядаючыся назад, разважаючы пра свой лёс, часам не вельмі лёгкае жыццё, думаю, што вытрываць яго, застацца працаздольным да сённяшняга дня мне дапамагло працоўнае выхаванне, гартоўка, якую я атрымаў у сваёй сям’і ў маладыя гады. Я, напрыклад, пачаў рэгулярна працаваць з шасці гадоў (улетку). Першаямая работа – пасвіць гусі. Пасвіў усё лета, аж да восені. Ад сонца да сонца. Мой “дэбют” адзначаны быў сумна: мяне на горкі яблык збіла суседка за тое, што ўпусціў гусі ў яе ярыну. Калі ўвечарыя паскардзіўся бацьку, ён адказаў: “Нічога не зробіш, сынку! Яжтабе казаў, каб тыў ярыну гусі не пушчаў…”
-
У далейшыя гады пайшлі іншыя работы, а ў адрыўках часу – грыбы, ягады, арэхі, ды не абы-як: да трох пудоў насушвалі мы адных баравікоў у грыбныя гады. А салілі штогодна бочкі са дзве рыжыкаў, мачонак… Такія работы, як насіць снапы, зграбаць сена, нажаць каровам і прынесці дадому травы, – даставаліся на долю нам, а збольшага цалкам мне. А там, увосень, назбіраць на ўсю зіму кляновага лісту “пад хлеб”, нагрэбці якмага большрознага лісту наогул, для падсцілкі скаціне, бо салома ішла на сечку… Адным словам, пагуляць, пабегаць даводзілася ўжо на захадзе сонца, калі ў аселіцыкаціўся туман і турчалі “турчакі”.
-
У вёсцы я чуў толькі беларускую мову, вось чаму мне так запала яна ў душу і сэрца. Некаторыя дзівяццца: “Выніколі не вучыліся ў беларускіх школах, пражылі бадай усёжыццe за межамі Беларусі, а мову ведаеце”. Як жа яе не ведаць, калі яна родная! Як жа яе не любіць, калі яе стваралі на працягу вякоў твае продкі, гаварылі на ёй, перадалі табе ў спадчыну, як самы вялікі скарб свой…
-
Мне даводзілася аднаму леты са два пасвіць каровы на “Пасеках” каля возераДоўжа. Паша была добрая. Вось я сядзеў дыслухаў. Слухаўмузыку азёрных хваль, шумбору, птушыныя спевы. Ды і птушкі былі некаторыя зусім як з-пад экватара, напрыклад, сіваваронка. Калі яна раскрывала сваё крылле ў палёце, здавалася, што ляціць нейкая казачная птушка: усе колеры вясёлкізіхацелі ў яе падкрыллі.
-
Першая школа – у Мань- кавічах, руская (ботадыбеларускіхнебыло), цалкамгрунтавалася напабоях. Нашнастаўнік, КанстанцінІванавічПашкевіч, чалавек увогуленеблагі, іншагаметадуневедаў, якдубоваялінейкаі “угол”. У яго была сотня вучняў, чатыры класы. Сядзеў ён на высокай кафедры, якнакапітанскіммосціку, зякойсачыўзапарадкам. Толькі чулася: “Міхвядовіч (або Дубоўка, або Стома і г.д.), ідзі сюды!” Падыходзіш. Перад ім ляжыць пяць-шэсць новых дубовых лінеек, прыблізна на паўсантыметра таўшчынёй. 30 Норма была ад 4 да 10–12 “лап”. Камандуе: “Левую! Правую! Левую! Правую!” Біў з-за пляча – за гутарку з суседам на ўроках, за плямку ў сшытку. Апрача таго, пакідаў пасля ўрокаў у класе і абавязваў перапісваць усё з запэцканага сшытка ў новы. Бывала так, сядзіш паўдня, пакуль усяго не перапішаш у новы сшытак. Бязлітасная, жорсткая дысцыпліна не давала літасці нікому.
-
Што я атрымаў у гэтай школе? Нядрэнную пачатковую адукацыю. Але, апрача падручнікаў (лемантара, кніг для школьнага чытання), нічога не чытаў. Не было ніякай бібліятэкі для вучняў, калі не лічыць дзесятка розных брашур “богаспасацельнага” зместу. Мабыць, не было яе і ў самога настаўніка.
-
У 1912–1914 гг. я вучыўся ў Мядзельскім двухкласным вучылішчы (школа тыпу сямігодкі, з меншай праграмай). Пры школе былі вельмі добра абсталяваныя дзве майстэрні: кузня і сталярня. Настаўнікам ў 4-ай і 5-ай групах (ён жа і загадчык усяе школы) быў Іван Васільевіч Лукашэвіч, які розніўся ад Пашкевіча так, як неба ад зямлі ў літаральным сэнсе гэтага слова. Я вучыўся два гады і не чуў ад яго дрэннага слова. І. В. Лукашэвіч быў выдатным педагогам.
-
Час навучання ў Мядзелі даў мне вялікую зарадку на ўсё жыццё. Не кажучы пра хараство мясцовасці (азёры Мястра, Баторына, Нарач, Верачата, дзівосныя лясы), у Мядзелі, як нідзе больш, я прачытаў мастацкай літаратуры. Адкуль жа я даставаў яе? Школьная бібліятэка была вельмі бедная: некалькі кніжачак пра памораў, пра лядовыя паходы таго часу, пра жывeл і птушак з класічнай працы Брэма – вось і ўсё. Затое тут было многа кніг як на рускай, так і на польскай мовах у прыватных асоб.
___________________________________
З крыніцы: “ОБеларусь, мая шыпшына…” : На радзіме Уладзіміра Дубоўкі / cклад. І.М. Заяц, І.М. Пракаповіч). – Мінск : Тонпік, 2007. – 128 с. : іл. ISBN 978-985-6806-56-1.
___________________________________
чытаць цалкам тут: http://pdf.kamunikat.org/18783-1.pdf
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.