•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Аб Дзявочай затоцы Камайскага возера (легенда)


       Гэтая гісторыя адбылася яшчэ пры цары. Працавалі ў мясцовага пана парабкамі адны маладыя — хлопец з дзяўчынай.

І такое каханне ў іх паміж сабой было, што людзі нават прымаўкі жартаўлівыя аб гэтай неразлучнай пары складалі.

Кажуць, і дня не маглі адно без аднога пражыць.

І ўсё б было добра, справа ішла да вяселля, каб не мясцовы пан, іх гаспадар. Маладосць і прыгажосць той дзяўчыны спакусіла пана на злачынства.

У той час па нашым краі бадзялася нямала збеглых з катаргі непрытульных ”маскалёЎ”. Яны, як цыганы, доўга не сядзелі на адным месцы, бо для такіх узяць што чужое, абрабаваць ці забіць чалавека — што раз плюнуць. Вось з двума такімі бандытамі і згаварыўся пан, як разлучыць закаханых.

Па агульнай змове з бандытамі, адправіў пан тога парабка аж у Лынтупы прадаць цяля. Усё было прадугледжана, каб нішто і ніхто не перашкодзіла бандытам. Пакуль хлопец дабраўся ў далёкае мястэчка, пакуль змог прадаць па больш-менш прымальным кошце гэтае самае худое цяля з панскага статку, дык і нядоўгі кастрычніцкі дзень падышоў да свайго сканчэння. Ужо пасля Радуты хлопца ахінула цёмная восеньская ноч. Імгліў дождж, у цемры і цішыні гэтай непрагляднай ночы ўсё жывое пахавалася ў свае сховішчы ад невыноснай вільгаці і зімна, толькі чвяканне лапцяў адзінокага падарожніка па набрынялай ад вады дарозе гулка адгукалася ў цягучым густым паветры. Мусі, лепшага часу для злачынцаў і не прыдумаеш. Так і адбылося, як задумалі пан і бандыты. На другі дзень знайшлі таго парабка недалёка ад Лодасяў на дарозе забітым і абрабаваным.

Немагчыма перадаць, як гаравала аб сваім каханым дзяўчына. Людзі самі, гледзячы на яе, лілі горкія слёзы.

А крывадушны пан не пасаромеўся сам прыйсці ў хату да бацькоў той дзяўчыны. Бацькам сказаў, што вельмі ўзрушаны горам дзяўчыны, што шкадуе яе і каб паменшыць яе гора, забірае іх дачку да сябе ў палац.

Зашчамілі у нядобрым прадчуванні сэрцы бацькоў, ды што з панам зробіш. Пры цары кожны пан у сваіх уладаннях быў і царом і богам, не тое што ў старажытныя вольныя часы.

Калі ж дзяўчына апынулася ў поўнай яго ўладзе, пан пачаў дамагацца яе цела. У панскім палацы не было каму заступіцца за бедную парабчанку. Не дабром, дык сілай узяў бы яе пан. Таму і сказала дзяўчына свайму кату, што як усе заснуць, сама прыйдзе ў ложак да яго.

Але дарэмна чакаў яе пан усю ноч. Дзяўчына, як усе ляглі спаць, патаемна вылезла ў акно і пабегла да берага Камайскага возера, дзе раней сустракалася са сваім каханым. Доўга плакала яна там аб сваім каханым, аб сваёй гаротнай долі. А пасля ўстала і са словамі: «Калі ня ты, мой любы, дык ніхто мяне не возьме!»- кінулася ў чорную сцюдзёную ваду возера.

З той пары і завецца гэтае месца Дзявочай затокай. Людзі кажуць, што да цяперашняга часу ў поўнамесячныя ночы даносяцца з вады стогны той парабчанкі. І калі хто пачуе гэты стогн, хутка развітаецца са сваім каханым ці каханай.

Ніколі не паверыў бы ў гэтыя забабоны, каб сам на свае вушы не пачуў бы гэты стогн. Неяк вяртаўся я за поўнач з танцаў дахаты, з Камаяў у Мягуны. Ішоў напрасткі, на Трапшавічы, і якраз ля берага гэтага возера. Ля Дзявочай затокі мінаю рэчку і чую стогн. Спачатку не зразумеў, падумаў што сапраўды нехта стогне. Агледзеўся… А поўны месяц, светла, як у дзень, усё бачна. Гляджу, а навокал нікога няма, а стогн ідзе з самой вады. Адразу прыйшла мне на памяць гэтая легенда, што калісьці дзед мой расказваў. Валасы дыбам у мяне тады ўсталі, ды мароз па скуры пайшоў. Як даўся я тады наўцёкі, дык не памятаю, як у хаце апынуўся. Да раніцы зуб на зуб не пападаў, адыйсці не мог. І сапраўды, як людзі і казалі, пасля гэтага выпадку развітаўся я са сваёй каханай. Адно добра, што хоць жывыя ўсе засталіся. Усё ж такі нешта такое ёсць у свеце.

Алесь Гарбуль

из ист: http://westki.info/.pureftpd-rename.15286.556cc814/.pureftpd-rename.15286.556cc814/.pureftpd-rename.15286.556cc814/.pureftpd-rename.15286.556cc814/artykuly/571/ab-dziavochay-zatocy-kamayskaha-voziera-liehienda

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Loading

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.