Абрамава Лідзія Паўлаўна — уражэнка Пастаў

Абрамава Лідзія Паўлаўна, фота П. Курыловіча

   Абрамава Лідзія Паўлаўна, народная артыстка Расіі, нарадзілася 10.03.1946 г. у г. Паставы. Тут яна пражыла два гады, бо сям’я пераехала ў Расію.

Скончыла сямігодку, Казанскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум, затым была вучоба ў музычным вучылішчы, у Маскоўскім дзяржаўным інстытуце імя Гнесіных.

3 1970 г. Л.П. Абрамава жыве ў Маскве, старшыня міжнароднага студэнцкага конкурсу вакалістаў «Веllа vосе» («Прыгожы голас»), старшыня журы конкурсу «Дэльфійская гульня», лаўрэат шматлікіх міжнародных і ўсерасійскіх конкурсаў, прэзідэнт рэгіянальнага грамадскага фонду «Аvе Маriа», прафесар дзвюх вышэйшых навучальных устаноў: Маскоўскага дзяржаўнага інстытута імя А. Шнітке і Акадэміі харавога мастацтва.

Удзельнічала ва ўрачыстасцях з нагоды Дня беларускага пісьменства ў Паставах.

От 

По материалам источника: http://pastavy-tour.by/krayaznaustva/slavutyya-zemlyaki/vyadomyya-lyudzi-pastaushchyny-muzykanty-i-dzeyachy-kultury/

Ганарымся зямлячкай Лідзіяй Абрамавай

 

Абрамава Лідзія Паўлаўна

   Пастаўшчына — ра­дзіма многіх вядомых людзей. Адна з іх — народная артыстка Расіі Лідзія Паўлаўна Абрамава. Нарадзілася яна ў 1946 годзе ў Паставах (бацькі Павел Андрэевіч і Марыя Васільеўна Лекаравы). Пасля заканчэння сямігодкі паступіла ў Казанскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум, затым 6 гадоў працавала на ваенным заводзе, дзе была актыўнай удзель­ніцай мастацкай самадзейнасці.

Не пакідаючы асноўнага месца працы, Лідзія скончыла вакальнае аддзяленне Казанскага музычнага вучылішча і паступіла ў музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных у Маскве ў клас П. Л. Тронінай, які скончыла ў 1975 годзе. З 1978 па 1997 год Лідзія Абрамава — салістка Маскоўскай акадэмічнай філармоніі. У яе рэпертуары звыш тысячы твораў, цэлыя праграмы рускай і замежнай класікі, старадаўнія рамансы і народныя песні. Спявачка часта выступала з канцэртамі ў Расіі і за мяжой (у Венгрыі, Францыі, Англіі, Італіі, іншых краінах).

Пасля заканчэння аспірантуры (1986 г.) Лідзія Абрамава больш за 25 гадоў выкладае сольныя спевы ў навучальных установах Масквы. Сярод яе вучняў — заслужаны артыст Рэспублікі Паўночная Асеція Міхаіл Фалкаў, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Алена Кузьміна, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Паўночная Асеція Барыс Какоеў і іншыя.

Абрамава Лідзія Паўлаўна

Лідзія Абрамава — прэзідэнт Рэгіянальнага грамадскага фонду “Аве Марыя”, заснавальнік і старшыня журы Усерасійскага студэнцкага конкурсу вакалістаў “Bella voce”. У гэтым конкурсе (першы адбыўся ў Маскве ў 1993 г.) удзельнічала звыш 1500 студэнтаў з Расіі, блізкага і далёкага замежжа: Алжыра, Арменіі, Беларусі, Венгрыі, Грузіі, Казахстана, Камбоджы, Кітая, КНДР, Латвіі, Мальты, Манголіі, ЗША, Узбекістана, Украіны і Чарнагорыі. Многія оперныя і камерныя спевакі, якіх цяпер называюць зоркамі ХХІ стагоддзя, — лаўрэаты “Bella voce”.

У 2008 годзе, дзякуючы Лідзіі Абрамавай, міжнародны конкурс юных вакалістаў  “Bella voce” прайшоў у Паставах. Яго заснавальнікі — Рэгіянальны грамадскі фонд Лідзіі  Абрамавай “Аве Марыя” (спявачка праводзіць вялікую дабрачынную дзейнасць) і Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі. Удзел у пастаўскім “Bella voce” прынялі 30 выканаўцаў: выкладчыкі дзіцячых музычных школ, школ мастацтваў і студэнты сярэдніх спецыяльных музычных устаноў з Беларусі, Расіі, ЗША. Конкурс праводзіўся ў трох узроставых групах і па дзвюх намінацыях — “Народныя спевы” і “Акадэмічныя спевы”.

Выступленні ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога разам з Лідзіяй Абрамавай уваходзілі вядомыя педагогі, спевакі, музыканты, дырыжоры: народныя артысты Расіі Наталля Герасімава і Пётр Глыбокі, народныя артысты Беларусі Міхаіл Дрынеўскі і Наталля Герасімава, народная артыстка Арменіі Рузана Лісіцыян. У гэтым конкурсе ў намінацыі “Народныя спевы” 3-ю прэмію атрымала пастаўчанка Вераніка Пусько, 4-ю — Алена Мацур з Навасёлак.

10 сакавіка Лідзіі Паўлаўне Абрамавай спаўняецца 70 гадоў. Сардэчна віншуем нашу зямлячку з юбілеем і шчыра жадаем ёй шчасця, здароўя і новых творчых поспехаў.

2008, «Я спеть хочу романс», DVD. «Как упоительны в России вечера» — стихи В. Пеленягры, муз. А. Добронравова. Исполняет Лидия Абрамова.

Записи осуществлены: в Концертном зале П. Слободкина 15.11.2007 г., в Концертном зале им. П.И. Чайковского 12.10 2003г. и на MTV 2.01.1996 г. Оркестр народных инстр. Республики Татарстан и Оркестр им. Н. Осипова. Дирижеры: Анатолий Шутиков и Николай Калинин; гитара: В. Фадеева.

 

704 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.