Барыс Уладзіміравіч Кіт

   Сёння, калі яшчэ столькі трэба зрабіць для культурнага і навуковага адраджэння беларускай зямлі, варта памятаць і ганарыцца такімі знакамітымі суайчыннікамі, як Барыс Уладзіміравіч Кіт.

Яго ўклад у развіццё міравой навукі неверагодны. Частку сваёй душы Барыс пакінуў і ў Паставах, правёўшы тут самыя цяжкія гады вайны, голаду і акупацыі. Прыйдзе час, і памяць аб знакамітых суайчынніках будзе ўвекавечана ў помніках, шыльдах, назвах вуліц і музеяў, і, галоўнае, у розумах удзячных нашчадкаў.

Барыс Уладзіміравіч Кіт нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу, у сям’і служачага Міністэрства камунікацыі Уладзіміра Аляксандравіча Кіта і Ксеніі Дзмітрыеўны Зуравай.

У 1918 г сям’я вяртаецца на радзіму бацькі, у в Агароднікі, што побач з Карэлічамі. Там Барыс Уладзіміравіч атрымаў першую адукацыю ў польскай пачатковай школе. Затым навучаўся ў Наваградку ў Беларускай гімназіі. Пасля Барыс – студэнт Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя. Атрымаў навуковую ступень магістра філасофіі ў галіне матэматыкі.

Да 1939 г працаваў выкладчыкам матэматыкі Віленскай беларускай гімназіі, з 1939 стаў яе дырэктарам. З 1940 г дырэктар Наваградскай беларускай гімназіі. Паміж іншым, да пачатку вайны, працаваў інспектарам аддзела народнай адукацыі Баранавіцкай акругі, выкладаў матэматыку ў Баранавіцкім педінстытуце.
У 1941 г знаходзіцца ў вёсцы Лебедзева, дзе працуе настаўнікам у сярэдняй школе.

З 1942 г працуе выкладчыкам у настаўніцкіх семінарыях Маладзечна і Пастаў. Падчас працы ў гэты цяжкі час выратоўваў моладзь ад адпраўкі ў Германію. Актыўна змагаўся з намаганнямі ворагаў абалваніць насельніцтва. Заўсёды сам быў прыкладам для сваіх вучняў. Падчас працы ў Паставах не аднойчы знаходзіўся пад пагрозай арэшту і растрэлу, але ніколі не адступіўся ад сваёй працы, не зважаючы на цяжкі час, ніколі не забрудзіўся ўдзелам у палітычных гульнях.
У 1943 г па дарозе з Пастаў у Лебедзева, быў арыштаваны. Сядзеў у Глыбоцкай турме на працягу месяца. Выйшаўшы з-за кратаў, арганізоўвае нелегальны адміністратыўна-тарговы інстытут.
У 1944 г выехаў у Германію, навучаўся у Мюнхенскім Універсытэце, адначасова працуючы выкладчыкам у розных навучальных установах.

З 1948 пераехаў з сям’ёй у ЗША, дзе пазнаёміўся з Густавам Макшыцкім, мігрантам з Польшчы, вядомым прафесарам аэрадынамікі з Варшаўскага ўніверсітэта, які дапамог атрымаць працу ў North American Aviation. Барыс падчас працы удзельнічаў у распрацоўцы ракетнага паліва, напісаў манаграфію, якая выкарыстоўваецца да сённяшніх дзён. Вадароднае паліва, якім і займаўся Барыс Кіт, выкарыстоўвалася ў касмічных сістэмах Navaho I Apollo. Займаўся распрацоўкай і разлікамі сістэм ракетабудаўніцтва. Працаваў у Бюро Міжнароднай Касманаўтыкі. Таксама напісаў кнігу пра развіццё савецкай касманаўтыкі. З’яўляўся старэйшым навуковым супрацоўнікам бюро стандартаў ЗША. З 1968 па 1972 старэйшы эксперт-даследчык Дзяржаўнага інстытуту сістэмнага аналізу Ваеннага і Транспартнага міністэрстваў ЗША. 1972-1993 прафесар матэматыкі Мерылендскага ўніверсітэту. У 1983 г атрымаў навуковую ступень доктара філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі. У 1986 г узнагароджаны залатой адзнакай Таварыства Германа Оберта за вывучэнне сусветнай прасторы. У 1991 абраны членам-карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі ў Парыжы. У 1994 г заснавальнік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. У 1994 г прысуджана навуковая ступень ганаровага доктара навук Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы. У 1995 г узнагароджаны залатым медалём Германа Оберта і Вернера фон Брауна за ўклад у развіццё астранаўтыкі.

У 2008 годзе у Наваградку, школе нумар 1, якую Барыс Уладзіміравіч будуваў і ў якой быў дырэктарам, адчыніў свае дзверы музей Барыса Кіта. Была усталвана памятная шыльда на будынку, ў якім працаваў Барыс.

Памёр Барыс Кіт у 2018 г на 108-м годзе жыцця, у Франкфурце-на-Майне. Пахаваны ў Вісбадэне на могілках праваслаўнай царквы Святой Лізаветы.

ист. https://docviewer.yandex.by/view/86784585/?

Loading

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.