Праязджала праз Полава, і агортваў сум, хаця з гэтай вёскай у мяне не звязана нічога асабістага. Проста памятаю яе цэнтрам калгаса «Чырвоны маяк», куды неаднойчы прыводзілі журналісцкія дарогі, адкуль пісала рэпартажы пра сельгасработы ды расказвала пра найлепшых працаўнікоў.
Зараз не тое што цэнтра, але і самой гаспадаркі няма, а землі, якія ёй належалі, перададзены адкрытаму акцыянернаму таварыству «Кураполле-агра». Пустуюць прыбраныя ў сайдынг «прэзідэнцкія» домікі, урастаюць у зямлю хаціны, чые гаспадары даўно адышлі ў іншы свет. Але вось позірк спыняецца не проста на жывой, а на ўзорнай сядзібе. Вуліца Рачная, 56. Дагледжаны дом, тэрыторыя абкошана не толькі побач з ім, але і далёка за межамі, акуратныя гаспадарчыя пабудовы, наважаны за агародам укормлены конь. Ну як было не выйсці з машыны і не пазнаёміцца з гаспадарамі?
У гэтым доме жыве 82-гадовы Іван Іванавіч Лысёнак. Пяць гадоў назад ён аўдавеў, мае праблемы са здароўем. Таму наўрад ці змог бы адзін упраўляцца ў хаце і на падвор’і. На шчасце, ёсць дзве любячыя дачкі і клапатлівыя зяці, унукі, якія не пакідаюць у адзіноце. Муж старэйшай дачкі, Святланы, — былы супрацоўнік Міёрскага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раней праводзіў тут кожныя выхадныя, а пяць гадоў назад увогуле пераехаў з Міёр сюды. Сёлета выходзіць на пенсію і Святлана, якая працуе настаўніцай, і таксама збіраецца перабрацца ў Полава, нягледзячы на тое, што ў сям’і ёсць у Міёрах і дом, і дача. Канечне, яны маглі б забраць бацьку да сябе, але ён не жадае пакідаць родныя мясціны. Ды і самі разумеюць, што пераезд не дадаў бы старому чалавеку здароўя. Таму і апякаюць у сценах яго роднай хаты, якую ў маладосці ўзводзіў сваімі рукамі. З Пастаў наведваецца з мужам другая дачка, Таццяна, якая працуе на льнозаводзе. Бываюць і ўжо дарослыя ўнукі. Не зарастае сцежка да бацькоўскага дома і ў прамым, і ў пераносным сэнсе.
Іван Іванавіч — ветэран працы, у яго 42 гады механізатарскага стажу ў калгасе «Чырвоны маяк», мае пасведчанне «Ганаровы механізатар Пастаўшчыны». «Працоўную біяграфію пачаў 14-гадовым падлеткам — пайшоў прычэпшчыкам на трактар, — расказвае. — Пасля закончыў курсы трактарыста і сеў на трактар. А за ўсе гады на якой толькі тэхніцы ні працаваў! У асноўным гэта былі гусенічныя трактары. Займаўся ворывам глебы, заўсёды давяралі мне сяўбу. Калі ў калгас паступала новая тэхніка, прызначалі на яе. А я стараўся. Ёсць што ўспомніць».
«Наш Іван Іванавіч нават ордэнам «Знак Пашаны» ўзнагароджаны, — не без гонару зазначае зяць Аляксандр. — Яго прозвішча занесена ў кнігу «Памяць. Пастаўскі раён». І паказвае мне дзяржаўную ўзнагароду. А таксама веерам раскладвае на стале шматлікія Ганаровыя граматы пераможцы сацыялістычнага спаборніцтва. Разумею, што за кожнай — цяжкая, нястомная праца. «А зараз і рад бы папрацаваць, ды здароўе не дазваляе, — уздыхае колішні перадавік, гледзячы на свае ўзнагароды. — Сумна і тое, што наша Полава так апусцела. Была вялікая, прыгожая вёска. А што цяпер ад яе засталося? І з маіх былых таварышаў па працы ўжо нікога няма ў жывых. Я пакуль трымаюся на гэтай зямлі. Займаюся такімі-сякімі справамі ў хаце і на падвор’і, даглядаю свайго коніка Хлопчыка. Ну як у вёсцы без каня? Ён жа самая сіла»!
«Давайце сфатаграфую вас з Хлопчыкам», — прапанавала я. Іван Іванавіч з задавальненнем прыняў прапанову: «А няхай будзе здымак на памяць». Пакуль мы ішлі да коніка, непадалёк закукавала зязюля. У думках я пажадала, каб яна адлічыла майму новаму знаёмцу — ветэрану працы, ардэнаносцу, сапраўднаму гаспадару зямлі — як мага больш гадоў.
Фаіна Касаткіна
Фота аўтара
ист: http://www.postawy.by/2018/06/sagravayuc-uspaminy-i-klopat-rodnyx/
д. ПОЛОВО
Находится в 42 км от Постав (по другим данным, в 37 км на северо-восток от города), 250 км от Витебска. В 3 км от деревни находится железнодорожная станция Полово
Первые сведения о поселении относятся к середине XVI века, когда оно входило в состав Великого княжества Литовского. В 1873 году деревня, принадлежавшая Тизенгаузенам, относилась к Поставской волости Дисненского уезда Виленской губернии. В 1905 году в состав селения входилифольварк Пшездецких (456 десятин земли) и хутор Пшездецких Полово (или Трамболовка) (35 десятин земли). С 1921 года Полово представляет собой фольварк в составе Поставской гмины Дуниловичского повята Виленского воеводства Польши.
В 1939 году селение вошло в состав БССР. В 1941 году в Полово была организована молодёжная подпольная группа «За Родину». В 1975 году в деревне, представлявшей собой уже центр колхоза, имелись начальная школа, клуб, библиотека, ФАП, магазин.
В 2001 году имелись клуб, библиотека, почта, магазин и лесничество. По состоянию на тот же год, Полово являлось центром колхоза «Красный маяк».
В Полово в 1967 году поставлен памятник 2 погибшим в Великую Отечественную войну землякам. Располагается рядом со зданием правления колхоза.
.
Население
-
1738 год — 107 домов, 749 душ
-
1905 год — 100 человек (фольварк), 8 человек (хутор)
-
1923 год — 108 человек, 4 двора
-
накануне войны — 114 человек, 37 дворов
-
1963 год — 160 человек, 46 дворов
-
2000 год — 210 человек, 82 двора
-
2001 год — 206 человек, 88 дворов
.
из источника: https://ru.wikipedia.org/wiki/Полово_(Поставский_район)
Ближайшие населенные пункты
(карта, см. здесь ⇓)
Воропаево 18 км
Новосёлки 21 км
Браславская Лука 24 км
Устье 25 км
Лучай 25 км
Русаки 26 км
Нарушова 26 км
Богино 27 км
Голубовщина 29 км
Хвосты 30 км
Ахремовцы 30 км
Розета 31 км
Поставы 31 км
Мурашки 33 км
Заборные Гумна 35 км