•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Даменіка Іванаўна Яраш — “А сутнасць у тым, наколькі сябе адчуваеш”

Даменіка Іванаўна Яраш

Даменіка Іванаўна Яраш

     Даменіку Іванаўну Яраш ведаю даўно, і найперш па яе асноўнай у Пастаўскай ЦРБ пасадзе намесніка галоўнага ўрача. Нямала чула пра яе прафесіяналізм, адказнасць, патрабавальнасць.

І пры ўсім гэтым падчас нядаўняй сустрэчы размову вырашыла пачаць амаль з правакацыйнага пытання: а ці не выпадкова прыйшла ў медыцыну? Можа, за кампанію паступала ці хто сарыентаваў? І ў адказ пачула цікавы аповед пра любоў да сваёй справы, якой аддадзена ўжо больш за 45 гадоў.

Закончыўшы сярэднюю школу з сярэбраным медалём, яна падала дакументы ў Гродзенскі медінстытут, але не паступіла. Два гады адпрацавала рахункаводам у калгаснай бухгалтэрыі ў Іўеўскім раёне, дзе жылі бацькі, пры гэтым старанна рыхтавалася. На гэты раз студэнткай стала — быў 1964 год. А ў 1970-ым, пасля пятага курса, ужо маючы маленькую дачушку, паехала з мужам у Куйбышаўскі медінстытут: ён — давучвацца  на ваеннай кафедры, яна — заканчваць шосты курс. Мужа затым накіравалі ў Полацкі раён, у Баравуху-1. Яна са свабодным дыпломам уладкавалася ў Махіроўскую ўрачэбную амбулаторыю акушэрам-гінеколагам і адпрацавала там да пераводу мужа ў Паставы ў 1982 годзе. У 1974-ым гэту ўстанову ўзначаліла сама.

— Амбулаторыя абслугоўвала ваенныя гарадкі, а гэта больш за 7 тысяч насельніцтва, у тым ліку звыш 120 дзяцей ва ўзросце да года, — успамінала Даменіка Іванаўна. — Згодна са штатным раскладам, у амбулаторыі значыліся тры адзінкі: тэрапеўт, педыятр, акушэр-гінеколаг. На справе ж бывала, што ўсе гэтыя спецыяльнасці даводзілася сумяшчаць аднаму. Абслугоў­валі не толькі Баравуху, але і суседнія з ёй, і нават дальнія вёскі. На выклікі ездзілі на коннай брычцы, у бездараж — на трактары. Асабліва напружана было падчас эпідэміі грыпу, калі за суткі паступала па 60-70 выклікаў. Але ўсё атрымлівалася, бо былі маладымі. Калектыў хоць і невялікі, затое згуртаваны. Самі нарыхтоўвалі дровы, лекавыя травы (на іх тады даводзіліся планы) і па донарстве з заданнем спраўляліся.

За 12 гадоў Д. І. Яраш пазнаёмілася амаль з усімі сем’ямі і пабывала практычна ў кожным доме наваколля. Дагэтуль памятае выпадак з прышчэпкай. Днём медсястра яе зрабіла дзіцяці, а позна ўвечары пазванілі і паведамілі, што малому дрэнна. Аператыўна адшукалі машыну і на “касмічнай” хуткасці прыбылі ў вёску ратаваць дзіцятка. І ўратавалі. Было, што і роды прымала. Узгадвала і пра сумнае. Адной жанчыне з хворым сэрцам урачы забаранілі ра­джаць. Колькі гутарак наконт гэтага з ёй было праведзена! Але ўсё безвынікова: з мноствам распісак яна стала на ўлік. Дзяўчынку нарадзіла, але самой праз чатыры месяцы не стала.

— І за ўвесь час я ніколі не пашкадавала, што выбрала медыцыну, — працягвала Даменіка Іванаўна. — Мне людзі давяралі патаемнае, дзяліліся са мной, раіліся. Я была для іх адкрытай, старалася дапамагчы. Нават тады, калі разумела, што пры дыягназе, які ёсць у пацыента, перспектывы ў яго няма ніякай, усяляла надзею да апошняга, падтрымлівала.

23 гады Д. І. Яраш займала пасаду намесніка галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва нашага раёна, адначасова курыравала арганізацыйна-метадычную работу. А цяпер адказвае за яе поўнасцю, загадваючы арганізацыйна-метадычным кабінетам. Кола абавязкаў шырокае — збор інфармацыі з усіх участковых бальніц, амбулаторый і ФАПаў, яе апрацоўка; арганізацыя выездаў на раён спецыялістаў (эндакрынолага, педыятра, акуліста, кардыёлага, неўролага); распрацоўка планавых заданняў, якія даводзяцца да ўсіх структурных падраздзяленняў; падрыхтоўка і правя­дзенне канферэнцый, пася­джэнняў медсавета, сакратаром якога з’яўляецца. А яшчэ Д. І. Яраш курыруе работу ФАПаў і аказвае іх работнікам неабходную метадычную дапамогу. “Адным словам, работа, якая праводзіцца пад кіраўніцтвам Даменікі Іванаўны, — гэта мазгавы цэнтр, своеасаблівы штаб, дзе распрацоўваецца тактыка, — адзначыў галоўны ўрач УАЗ “Пастаўская ЦРБ” У. М. Чакавы. — І, як і раней, яна здзіўляе сваёй энергіяй і працавітасцю, прафесійна і з высокай адказнасцю выконвае любое даручэнне ці заданне, застаецца патрабавальнай да сябе і падначаленых, справядлівай. І за ўсім гэтым — яе аўтарытэт і шматлікія ўзнагароды, у тым ліку медаль “За працоўную адзнаку”, нагрудны знак “Выдатнік аховы зда­роўя Рэспублікі Беларусь”.

— Усё тое, чым я займаюся, мне падабаецца, — гаварыла Даменіка Іванаўна. — Я люблю свой калектыў. Люблю за тое, што мы разумеем сэнс слова “трэба” і імкнёмся працаваць на імідж установы. Адно аднаго падтрымліваем у бядзе, у радасці. Пра гэта сёння гавару з вышыні свайго ўзросту, на які, дарэчы, не скарджуся. Лічу, што чарговы юбілей — проста зверка пашпартных даных, а сутнасць у тым, наколькі сябе адчуваеш. Уранку з нармальным настроем іду на працу, бо яшчэ не ўвесь вопыт перададзены калегам. І сярод людзей сябе адчуваю камфортна.

Галіна ПІШЧ.

Афганистан навсегда остался в памяти воина-интернационалиста Валерия Горячко

 Жыве памяць, яднае братэрства.

15 лютага — 32-я гадавіна вываду савецкіх войск з Афганістана. Напярэдадні даты карэспандэнт «Пастаўскага краю» папрасіла падзяліцца ўспамінамі воіна-інтэрнацыяналіста палкоўніка ў адстаўцы Валерыя Гарачку.

читать полностью дальше

нет комментариев
Аксана Анатольеўна Нікалаева

Аксана Анатольеўна Нікалаева

   Дзіця на сцэне — твар педагога”, — так абсалютна справядліва заўважыла ў размове са мной невысокая сціплая жанчына, якую амаль на ўсіх канцэртах, дзе спяваюць дзеці, можна ўбачыць за мікшарным пультам.

нет комментариев

Александр Улыбин: штрихи к портрету талантливого художника-графика

Главное Общество  16.10.2021 postawy

В … читать полностью дальше

нет комментариев

Алена Васільеўна Вазняк — «Ні хвіліны без справы.»

       Працоўны стаж Алены Васільеўны Вазняк складае 42 гады, трыццаць з іх … читать полностью дальше

нет комментариев
http://postavy.of.by/

Альфред Исидор Ромер

    Альфред Исидор Ромер (белор. Альфрэд Ізідор Ромер; 16 апреля 1832, Вильно — 24 … читать полностью дальше

нет комментариев
http://postavy.of.by/

Аліхвер Святлана Лукінічна

Адкрытая і шчырая

     У першы дзень новага, 2018-га, года адзначыць свой юбілей удзельніца … читать полностью дальше

нет комментариев

Аляксандр Міхайлавіч Раеўскі

читать полностью дальше

нет комментариев

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом