•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Дмитрий Иванович Заходякин -Поставы

     Открыто новое имя — ветерана Великой Отечественной войны Дмитрия Ивановича Заходякина. Новае імя ў партызанскім летапісе. Мінула 75 гадоў з таго часу, як адгрымелі апошнія залпы Вялікай Айчыннай.

Але адна з самых кровапралітных войнаў ХХ стагоддзя працягвае хваляваць розумы тысяч людзей — тых, хто яе вывучае, іншым чынам займаецца гэтай тэмай, страціў у вогненных 1941—1945 гадах сваіх родных і блізкіх.

У Пастаўскі раённы краязнаўчы музей часта звяртаюцца людзі, якія да гэтага часу дакладна не ведаюць, дзе загінулі і пахаваны іх бацькі, дзяды, прадзеды. Яны шукаюць магілы продкаў, якія абаранялі Радзіму ад фашысцкіх захопнікаў, каб прыехаць і пакланіцца праху. Просьбы дапамагчы ў пошуках паступа­юць з розных куткоў былога Савецкага Саюза па тэлефоне, інтэрнэце, у тым ліку праз сацыяльныя сеткі. Некаторыя людзі цікавяцца баявым шляхам сваіх блізкіх і жадаюць больш даведацца пра мясціны, дзе тыя ваявалі, і як гэта адбывалася.

Дзмітрый Захадзякін (другі справа) з таварышамі-партызанамі

Да ліку апошніх адносіцца жыхар Растова-на-Доне Дзмітрый Шчарбак. Аднойчы ён патэлефанаваў дырэктару музея Таццяне Гарошцы і сказаў, што хоча напісаць кнігу пра свайго дзеда — ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрыя Іванавіча Захадзякіна. А таму збірае інфармацыю для яе і хоча ўдакладніць некаторыя даныя.

Пра такога ветэрана ў пастаўскім музеі нічога не ведалі і нават не чулі яго прозвішча, хоць, як аказалася, Дзмітрый Захадзякін ваяваў на тэрыторыі сучасных Віцебскай і Гродзенскай абласцей у партызанскай брыгадзе імя Варашылава. Рускі па нацыянальнасці (нарадзіўся ў 1918 годзе ў Варонежскай вобласці), да партызан пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза Фёдара Маркава ён далучыўся пасля таго, як, знаходзячыся ў радах Чырвонай арміі, трапіў у фашысцкі палон і змог уцячы з яго. У брыгадзе імя Варашылава з 1943-га па 1944 год Дзмітрый Іванавіч камандаваў дыверсійным узводам атрада асобага назначэння імя Аляксандра Неўскага. Разам з іншымі партызанамі падрываў чыгуначныя пуці, якія адыходзілі ад Вільнюса ў напрамку Гродна, Ліды і Полацка. За дыверсійную дзейнасць быў удастоены медаля «Партызану Айчыннай вайны» І ступені і ордэна Чырвонага Сцяга.

Архіўныя дакументы з кнігі «Мы шли на смерть ради Родины»

Пасля вызвалення Пастаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Дзмітрый Захадзякін некаторы час працаваў галоўным механікам Пастаўскай МТС. Восенню 1944 года быў дэмабілізаваны ў дзеючую армію і зноў трапіў на фронт. У складзе знакамітай 150-й Ідрыцкай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра Васілія Шацілава ўдзельнічаў у вызваленні Варшавы. За фарсіраванне Одэра ўзнагароджаны медалём «За адвагу». Вайна для Дзмітрыя Іванавіча закончылася 26 красавіка 1945 года. У той дзень пры ўзяцці Зеелаўскіх вышынь на подступах да Берліна ён быў паранены і трапіў у шпіталь, дзе і сустрэў Перамогу.

Архіўныя дакументы з кнігі «Мы шли на смерть ради Родины»

Пра ўсё гэта ветэран апавядае ў сваіх успамінах, якія падштурхнулі ўнука да напісання кнігі. Акрамя ўспамінаў, у Дзмітрыя Шчарбака быў артыкул з часопіса «Маладосць» за 1971 год пад назвай «Рудніцкі рэйд». У ім аўтар — начальнік штаба дыверсійнага атрада імя А. Неўскага Сяргей Варламаў — расказваў пра падзеі канца 1943 года. Прачытаўшы яго, Д. Шчарбак захацеў даведацца, дзе дакладна знаходзіцца тэрыторыя, пра якую ідзе размова, і звярнуўся па дапамогу да пастаўскіх музейшчыкаў.

З 1943-га па 1944 год Дзмітрый Захадзякін камандаваў дыверсійным узводам атрада асобага назначэння імя  А.  Неўскага брыгады імя  Варашылава.

— У нас ёсць партызанская карта мясцовасці, дзе праходзіў рудніцкі рэйд. На ёй абазначаны ўсе памянёныя ў артыкуле населеныя пункты, — расказвала Таццяна Гарошка. — Скан-копію карты мы адправілі Дзмітрыю. Таксама ён цікавіўся біяграфіямі Фёдара Маркава, Сяргея Пронькі, Аляксея Шаўчэнкі, іншых партызан, з якімі быў знаёмы дзед, у цэлым партызанскай дзейнасцю. А ў знак удзячнасці за нашу дапамогу праз некаторы час даслаў у музей па электроннай пошце макет сваёй кнігі. Мы раздрукавалі яе ў Пастаўскай друкарні і з вялікім інтарэсам прачыталі.

У кнізе, якая называецца «Мы шли на смерть ради Родины», змешчаны біяграфія ветэрана, гісторыя яго жыцця і ўспаміны пра тое, як тройчы быў у нямецкім палоне і ўцякаў адтуль, як апынуўся на тэрыторыі Беларусі. Апісваецца стварэнне атрада імя А. Неўскага і тое, як партызаны пачыналі ваяваць без зброі, як потым здабывалі яе, займаліся дыверсійнай дзейнасцю. Усё гэта суправаджаецца архіўнымі дакументамі: згаданай картай з пастаўскага музея, выпіскамі з баявога журнала партызанскага атрада і зводкамі яго баявых дзеянняў, дасланымі з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Маюцца таксама асабісты лісток і ўзнагародныя лісты Дзмітрыя Іванавіча Захадзякіна, цікавыя фотаздымкі: самога ветэрана, яго таварышаў па партызанскім атрадзе.

Цяпер гэта кніга будзе захоўвацца ў фондах музея, а матэрыялы пра партызана Захадзякіна ўвойдуць у выставу, прысвечаную 75-годдзю Вялікай Перамогі.

Алена Шапавалава
Фота аўтара і з фондаў музея

75 лет Победы

ист: http://www.postawy.by/2020/02/otkryto-novoe-imya-veterana-velikoj-otechestvennoj-vojny-dmitriya-ivanovicha-zahodyakina/

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Обсуждение закрыто.