Каля вёскі Галбея ёсць адзін вялізны пагурынак-курган з роўнай, нібы зрэзанай, пляцоўкай замест вяршыні. Завуць гэта месца Гарадзішчам.
Кажуць, даўней тут стаяла вялікая прыгожая царква. Людзі ўсяго наваколля прыязджалі сюды маліцца. Тольш аднойчы стаў кіраваць царквой i прыходам хітры i прагавіты бацюшка. Злым, зайздросным i няшчырым ён быў. Шмат усялякага дабра нарабаваў ён у людзей. Злодзеем быў несусветным. Не чуў ад яго ніхто нi шчырага слова, не бачыў нi спагады, нi дапамогі якой.
Адно тросся ліхадзей над багаццем ды перацягваў усё ад ycix у падзямелле царкоўнае. За сваей прагай i бляскам золата забыў ён i пра слова божае…
I не вытрывала нi неба, нi зямля цяжару грахоў таго злодзея. Аднойчы, калі прыцягнуў ён у падзямелле яшчэ адну скрыню дабра, затраслася зямля, загулi царкоўныя званы i царква правалілася пад зямлю.
I дагэтуль, кажуць, кaлi прыслухацца, чуваць з пагорка начамі гул званоў…
Запісана ад В.Ф.Грайчонак, жыхаркі в. Галбея.
из ист: https://vk.com/postkr
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.