Газета “Поставский край”

    Газета выдаецца з верасня 1939 года. У даваенны час выходзіла пад назвай “Новы шлях”. У перыяд акупацыі выдавалася ў падполлі пад назвай “За победу”. Першы нумар убачыў свет у лістападзе 1943 года.

Газета ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, станавілася лаўрэатам абласнога творчага конкурсу сярод друкаваных СМІ імя Францыска Скарыны, неаднаразовым пераможцам абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў.

  • З’яўлялася друкаваным органам Пастаўскага падпольнага райкама КП(б)Б.

  •  Мела наступныя афіцыйныя назвы: “Новы шлях”, “За Победу”, “Савецкі шлях”, “Звязда”(некаторы час мела статус міжраённай і распаўсюджвалася на тэрыторыі Пастаўскага і Браслаўскага раёнаў, з 26 лютага 1963 года — орган партыйнага камітэта Пастаўскага калгасна-саўгаснага ўпраўлення і раённага Савета дэпутатаў), з 1991 года — “Пастаўскі край”.

  •  Выданне рэдагавалі: Шафараў Аляксандр Іванавіч (з верасня 1939 года да пачатку Вялікай Айчыннай вайны); Раманаў Якаў Сямёнавіч (з кастрычніка 1944 года па ліпень 1945 года); Лявонаў Валянцін Іванавіч (са студзеня 1947 года па жнівень 1948 года); Агрызка Іосіф Браніслававіч (з лістапада 1948 года па лістапад 1950 года); Асяненка Тамара Ільінічна (са снежня1950 года па сакавік 1953 года);Станішэўскі Фелікс Казіміравіч (з красавіка 1953 года па студзень 1954 года); Асяненка Тамара Ільінічна (са жніўня 1954 года па жнівень 1956 года); Мандрык Іван Адамавіч (з верасня 1956 года па верасень 1959 года); Магелявец Васіль Уладзіміравіч (з верасня 1959 года па снежань 1961 года);Дзядзёнак Павел Парамонавіч (са снежня 1961 года па май 1972 года); Маразюк Мікалай Іванавіч(з ліпеня 1972 года па верасень 1989 года); Курыловіч Пётр Пятровіч (з кастрычніка 1989 года па студзень 1999 года); Касаткіна Фаіна Альфонсоўна (з лютага1999 года па жнівень 2017 года);Зелянкевіч Людміла Чаславаўна (са жніўня 2017 года і да сённяшняга часу).

  •  У 1991 годзе газета ўпершыню выйшла пад назвай “Пастаўскі край”. Спачатку, як і раней, тры разы на тыдзень — у аўторак, чацвер і суботу аб’ёмам чатыры паласы. З №25 за 26 лютага 1991 года — у аўторак і пятніцу на чатырох старонках. З №64 за 15 жніўня 1992 года газета пачала выходзіць на чатырох старонках у сераду і суботу. З 2001 года аб’ём выдання — чатыры па серадах і 6  (па суботах) старонак, з 2004-га — чатыры і восем, з 2005-га — шэсць і восем. З 7 сакавіка 2006 года газета пачала выходзіць двухкаляровай. У 2006 годзе (№119-120) да Дня беларускага пісьменства, які праводзіўся ў Паставах, у свет выйшаў першы паўнакаляровы нумар (у гэтым жа годзе поўнакаляровыя нумары былі падрыхтаваны да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці і да Новага года). У наступным годзе поўнакаляровыя нумары былі падрыхтаваны да свята 8 Сакавіка і Х Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Газета мела аб’ём восем і дзесяць старонак, з 2009 года — восем і дванаццаць.

  •  Друкавалася ў Пастаўскай узбуйненай друкарні. У верасні 1998 года (№77) выйшаў першы нумар, выкананы камп’ютарным наборам і вёрсткай і надрукаваны ў Наваполацкай узбуйненай друкарні . З чэрвеня 2014 года перайшла на поўнакаляровы друк.

  • Самы высокі тыраж — 11899 экземпляраў — мела ў 1990 годзе. Зараз тыраж “Пастаўскага краю” складае 7758 экземпляраў, ён самы высокі сярод сельскіх раёнаў вобласці. Газета выходзіць на васьмі старонках па серадах і шаснаццаці — па суботах.

  • З 2009 года газету можна чытаць у інтэрнэце.

  •  Галоўнаму рэдактару раённай газеты “Пастаўскі край” Ф. А. Касаткінай прысвоена званне “Выдатнік друку Беларусі” і “Заслужаны журналіст”. Звання “Заслужаны журналіст” удастоены таксама намеснік галоўнага рэдактара Г. Р. Пішч, загадчык аграпрамысловага аддзела рэдакцыі П.П. Курыловіч і адказны сакратар А. Б. Анішкевіч.

  •  Газета ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, станавілася лаўрэатам абласнога творчага конкурсу сярод друкаваных СМІ імя Францыска Скарыны, неаднаразовым пераможцам абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў.

ист: http://www.postawy.by/?page_id=34818

 

Газета Поставский край

Газета Поставский край. 

Читать здесь>>>

1,681 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом