Словы Аркадзя Нафрановіча
Музыка Леаніда Захлеўнага
Святыя храмы над ракою,
Званоў спрадвечных перазвон.
З глыбокай слаўнай даўніною
Сплялася ява нашых дзён.
Над намі рэе горды сцяг,
Паставам нашым квітнець у вяках.
Любімы горад, будзь заўжды
І песенны, і малады!
Залечаны цяжкія раны,
Адбудаваны родны дом.
Сваю пашану ветэранам
Усе мы шчыра аддаём.
Над намі рэе горды сцяг,
Паставам нашым квітнець у вяках.
Любімы горад, будзь заўжды
І песенны, і малады!
Мы беражом свой край гасцінны.
Прымаем з радасцю сяброў.
У нашых сэрцах да Айчыны
Жыве нязгасная любоў.
Над намі рэе горды сцяг,
Паставам нашым квітнець у вяках.
Любімы горад, будзь заўжды
І песенны, і малады!
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.