Гісторыя парафіі ў Паставах

     Гісторыя парафіі ў Паставах узыходзіць да 1522 г., калі тут быў пабудаваны драўляны касцёл Маці Божай, фундатарам якога быў Ян Зяновіч, маршалак ашмянскі.

У парафіі знаходзіцца срэбны келіх з інкрустацыяй – «Падараваны парафіі пастаўскай у 1635 г.». Праз 140 гадоў касцёл быў знішчаны, хутчэй за ўсё, падчас вайны з Расіяй ў 1654–1667 гг.

Адбудаваны ў 1760 г. касцёл не захаваўся, цяпер на яго месцы стаіць праваслаўная царква. У 1640 г. на выспе паміж ракой Мядзелкай і каналам каралеўскім сакратаром Станіславам Бяганскім і яго жонкай Ганнай з Сехеняў быў фундаваны кляштар францішканцаў і касцёл. Пасля лістападаўскага паўстання ў 1832 г. кляштар быў ліквідаваны. Рэшткі старога касцёла разабралі, на яго месцы ў 1880-1887 гг. (па іншых звестках – у 1898-1904 гг.) пачалося будаўніцтва цяперашняга касцёла

Парафія Езуса Міласэрнага была аддзелена ад парафіі св. Антонія Падуанскага. Рэгістрацыя дзяржаўнымі органамі адбылася 17 снежня 2014 г. Новы прыход налічвае каля дзвюх тысяч каталікоў.

З 26 снежня 2015 па 19 студзеня 2016 праходзіла Грамадскае абмеркаванне будаўніцтва касцёла Езуса Міласэрнага на вуліцы Касманаўтаў у Паставах.  Грамадскасць Паставаў падтрымала будаўніцтва ў горадзе касцёла Езуса Міласэрнага.

23 красавіка 2016 году, Паставы і парафію Езуса Міласэрнага, наведаў біскуп Алег Буткевіч, для асвячэння крыжа, які размешчаны, на зямлі адведзенай пад будаўніцтва касцёла.

24 красавіка 2016 г., а 15 гадзіне, адбылася першая Святая Імша парафіі Езуса Міласэрнага. Цэлебравалася яна у Касцёле св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

 

Postavy – Парафія Езуса Міласэрнага

ист: http://postavy.eu/be/nabozenstwa/

Парафія Езуса Міласэрнага

1,449 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом