Лучайскае i Лісіцкае азёры (легенды поставщины)

    ЛучайУ старажытныя часы жыла ў нашай мясцовасці дзяўчына-прыгажуня. Вельмі ўжо была зграбная i прывабная. Але вочы былі ў яе рознага колеру.

Адно — блактінае, другое — чорнае-чорнае, бязмесячная восеньская ноч.

Закахалася дзяўчына ў аднаго хлопца. А ён быў ганарысты i злосны, пасмяяўся з няшчаснай: «У цябе, маўляў, вочы розныя». Заплакала дзяўчына ад вялікай крыўды. I пацяклі з вачэй ручаіны слёз. Адна ручаінка была блакітная i празрыстая, другая — чорная. Так i ўтварылся два возеры: Лучайскае светлае з пясчаным 6epaгaмi i Лісіцкае цёмнае з тарфяным дном.

На беразе возера высокае ўзвышша. На iм стаяла абарончая вежа-башня. Цяпер гэтае месца называюць Башня. Але ёсць яшчэ адна гісторыя, звязаная з гэтай мясцінай. У прыгонныя часы захацелася мясцоваму багацею ўпрыгожыць сваё памесце прыгожым паркам. Прымусіў ён сялян высаджваць дрэвы: елкі, грабы, клёны. Працы было шмат. Дзень i ноч працавалі прыгонныя, каб дагадзіць багачу. Былі сярод ix маці i дачка. Ад цяжкай i непасільнай працы дачка захварэла i памерла. Maцi ў вялікім горы пракляла багача-крывасмока. Тады ўзняліся вялізная бура i небывалай моцы вецер, які вырываў з каранямі дрэвы. Усё, што было пасаджана, знішчылася. Засталіся толькі дзве елкі. Адна — большая, другая — меншая, быццам мaцi i дачка.

 

Лучай

Запісана ад У.І.Вештарта, былога жыхара в. Лучай.

#легенда #поставщина  https://ok.ru/postkr/topic/67243049426947

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

573 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом