•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим новым: новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине с большой душой…

ЛЁС ПАРТЫЗАНА — Віктара Іванавіча Ашчэпкава

Віктар Іванавіч Ашчэпкаў

Віктар Іванавіч Ашчэпкаў

     Віктара Іванавіча Ашчэпкава з Пастаўскім раёнам звязаў лёс.
Нарадзіўся Віктар Іванавіч у Башкірыі. Пасля жыў у Горкім (ця-
пер Ніжні Ноўгарад).

 

Вік та ра Іва на ві ча Ашчэп ка ва

Вік та ра Іва на ві ча Ашчэп ка ва

Да 1942 го да працаваў канструктарам на ваенным заводе. Пасля дасягнення прызыўнога ўзросту адукаванага і дзейнага хлопца на кіра валі ў школу снайпераў, а пасля ў школу камсамольскіх работнікаў. Пас ля закан чэння вучобы Віктара Івана віча адправілі ў тыл ворага, на тэрыто рыю акупаванай Беларусі, у асобную дыверсійна-разведвальную брыгаду
імя Леніна, якая дыслацыравалася ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў славутай і гераіч най у тыя гады партызанскай зоне.

Ваяваць давялося ў разведцы, і за гады ліхалецця нямала вёрстаў намерыў, шагаючы па шматпакутнай беларускай зямлі. Вызваленне партызаны на бліжалі кожны дзень. А су трэўшы перадавыя часці рэгулярнай Чырвонай Арміі, праводзі і іх да горада Докшыцы. Там партызанскую брыгаду расфарміравалі. Большасць байцоў улілі я ў шэрагі салдатаў і пагналі ворага далей на захад.

Некаторых пакінулі на вы зваленай тэрыторыі пады маць народ ную гаспадарку. З членаў брыгады былі адабраныя 20 найбольш падрыхтаваных чалавек, якія паступілі ў распараджэнне НКУС.

Віктар Іванавіч апынуўся сярод іх. Пачынаў новую службу Ашчэпкаў памочнікам оперупаўнаважанага. Працаваў у Докшыцах, Браславе, Дунілавічах (у тыя гады — раённы цэнтр), а ў апошні час — на Пастаўшчыне. У першыя пасляваенныя гады міліцыянеры кожны дзень і ноч рызыкавалі жыццём, ліквідуючы бандгрупы. Для Віктара Ашчэпкава як супрацоўніка міліцыі вайна скончылася праз многіягады пасля Перамогі…

У 1963 годзе ў Паставах Віктар Іванавіч быў назначаны на пасаду
старшага следчага, а пасля ўзначаліў раённы аддзел па заведамаснай аховы. Менавіта з гэтай пасады ў 1979 годзе пайшоў на заслужаны адпачынак. Але, відаць, такі ўжо ў гэтага чалавека характар, што не можа ён сядзець склаўшы рукі.

Менавіта таму Віктар Іванавіч часта наведваецца ў Пастаўскае ад дзяленне Дэпартамента аховы. Ужо шмат гадоў ён узначальвае Савет ветэранаў органаў унутраных спраў Пастаўшчыны. І сёння, нягледзячы на сталы ўзрост, Віктар Іванавіч знаходзіць сілы актыў наўдзельнічаць у выха ванні маладога пакалення супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, перадаваць ім свой багаты жыццёвы і практычны вопыт.

іст: http://ohrana.gov.by/content/uploads/rrsrrr_2010-04-29_srrsrsrssr_v48_rrsrsrrs_ryo_rrrsryors.indd_.pdf

Віктар Іванавіч Ашчэпкаў з жонкай і памочнікамі з аддзялення Дэпартамента аховы.

З павагай да ўзросту

     6 лістапада ў кватэры Віктара Іванавіча Ашчэпкава было шматлюдна.  Ветэран Вялікай Айчыннай вайны і Міністэрства ўнутраных спраў прымаў віншаванні з 95-годдзем. Ушанаваць юбіляра прыйшлі старшы інспектар групы міліцэйскай ваенізаванай і вартавой аховы Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы В. Л. Крыштафовіч, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні В. Л. Врублеўскі і адказны сакратар раённага савета ветэранаў Г. А. Лапушынская.

За вялікую работу па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення і актыўны ўдзел у грамадска-палітычных мерапрыемствах Галіна Алёйзаўна ўручыла В. І. Ашчэпкаву Падзяку старшыні райвыканкама, а таксама прывітальны адрас старшыні раённага савета ветэранаў. Словы ўдзячнасці за працавітасць, адданасць справе і высокі прафесіяналізм ад імя свайго кіраўніцтва выказалі юбіляру Вадзім Леа­нідавіч і Вячаслаў Людвігавіч.

Віктар Іванавіч Ашчэпкаў больш за тры дзясяткі га­доў аддаў міліцэйскай службе. Пачынаў працоўны шлях у 1944 годзе опер­упаўнаважаным, пазней узначальваў Докшыцкі і Пастаўскі РАУС, а пайшоў на пенсію ў 1979 годзе з пасады начальніка Пастаўскага аддзялення пазаведамаснай аховы.  

Людміла ЗЕЛЯНКЕВІЧ.

З павагай да ўзросту

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом