НА СЭРЦЫ – НЕЗАГОЙНАЯ РАНА АФГАНА

Анатолій Васільевіч Голад

Анатолій Васільевіч Голад

    Кожны новы год усѐ больш аддаляе ад нас афганскую вайну. Усѐ далей у гісторыю адыходзяць тыя падзеі, старэюць воіны -інтэрнацыяналісты.

Але колькі б часу ні прайшло, яны да драбніц будуць памятаць свае вогненныя камандзіроўкі і вельмі неахвотна пра іх расказваць: надзвычай балючыя душэўныя раны засталіся. Вось і пастаўчанін Анатолій Васільевіч Голад доўга не згаджаўся на інтэрв’ю. А калі ўрэшце ўдалося яго ўгаварыць – раз за разам стараўся перавесці размову на іншае.

У Афганістан А. В. Голад трапіў у студзені 1981-га разам з 292-ім Асобным верталѐтным палком па агнявой падтрымцы, які дыслацыраваўся ў Паўднѐвай Асеціі, горадзе Цхінвал. На той час Анатолій Васільевіч быў ужо ў званні маѐра і займаў пасаду намесніка камандзіра палка. Меў таксама сям’ю – жонку і двух сыноў. Тым не менш паведамленне аб адпраўцы ў небяспечную камандзіроўку ўспрыняў спакойна.
– Мяне гэта не напалохала, як і амаль кожнага ў нашым палку, – кажа ѐн сѐння. – У ім не было баязліўцаў, наадварот, усе вельмі смелыя і адказныя людзі. Я ганарыўся імі.

На самалѐтах АН-22 292-гі полк перавезлі з Грузіі ва Узбекістан, на ваенны аэрадром Какайды, што за 40 кіламетраў ад Тэрмеза. Там вайскоўцы прывялі свае верталѐты ў баявы стан і самастойна пераляцелі ў Кундуз. А адтуль праз месяц перабазіраваліся ў Джалалабад, што на граніцы з Пакістанам. У Джалалабадзе,
па словах А. В. Голада, і пачалася «сапраўдная афганская работа». Кожны дзень савецкія верталѐтчыкі паднімаліся ў 3 гадзіны ночы, бо ўжо ў маі ўсталявалася невыносная спѐка, і ажыццяўлялі баявыя вылеты на месцы, а таксама ў Гардэз і Газні.
– Наш аэрадром ахоўвала па перыметры дэсантна-штурмавая брыгада, – успамінае ветэран. – Душманы шмат разоў рабілі спробы захапіць яго. Аднойчы адбіваліся ад іх каля двух сутак. Мы пастаянна насілі пры сабе заражаныя пісталеты, каб у крайнім выпадку застрэліцца і не трапіць у палон, бо ведалі, як
«духі» абыходзяцца з савецкімі салдатамі і афіцэрамі.

Баі з душманамі ішлі ў цяснінах на ўсѐй працягласці ад пакістанскага Пешавара да аэрадрома, які перашкаджаў баевікам завалодаць тэрыторыяй і аб’ектамі за ім. У маі 1981 года пачалася самая доўгая баявая аперацыя, якая закончылася глыбокай восенню. У выніку яе ў кожнай роце дэсантна-штурмавой брыгады засталося па 12-20 байцоў. Значныя страты за паўтара года знаходжання ў Афганістане панѐс і верталѐтны полк: амаль 60 чалавек з яго былі адпраўлены дамоў «грузам-200».

А. В. Голад вярнуўся ў Цхінвал кавалерам ордэна Чырвонай Зоркі. Праз год Анатолія Васільевіча накіравалі ў Германію, дзе праслужыў 5 гадоў і атрымаў званне падпалкоўніка. А ў лістападзе 1987-га ѐн прыехаў служыць у Паставы. Тут праз некаторы час выйшаў у запас, але сядзець дома не стаў. Пакуль
дазваляла здароўе, працаваў ва УП ЖКГ начальнікам участка кацельняў і цепласетак раѐна, узначальваў раѐнную арганізацыю ветэранаў вайны ў Афганістане. Як і іншыя воіны -інтэрнацыяналісты, часта выступаў перад вучнямі СШ № 3 і № 1, расказваў пра баявое мінулае падлеткам са свайго дома. Цяпер робіць гэта ўсѐ радзей, каб не трывожыць лішні раз хворае сэрца, на якім ніколі не загоіцца афганская рана.

Алена Шапавалава

Шапавалава, А. На сэрцы – незагойная рана Афгана / А. Шапавалава // Пастаўскі край. — 2015. 

Дата рождения – 16.08.1945

Место рождения –  Украина, Сумская обл., Ахтырский р-н, с. Доброславовка

Состоит / состоял на учете в военкомате  – г. Поставы

Живой, погиб, умер, пропал без вести  – живой

Служба в ДРА – 18.05.1980–06.1981

Воинское звание в период службы – майор

Должность в период службы – секретарь парткомитета

В/ч, п. п. – 292-й полк ВВС ТуркВО

Награды – орден Красной Звезды

 ист: http://afgan.vlib.by/index.php/mtree-lib/uchastniki-vojny-v-dra/golod-anatolij-vasilevic

 

222 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом