•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Паставы в. Валодзькі — Людзі зямлі


Спраўдныя людзі нарадзiлiся каля зямлi. Яны з малаком мацi атрымалi смак цяжкай працы i пяска. Iх нiхто не прымушае гадавацца там, дзе яны адчуваюць свае каранi, — да гэтага прымусiць нельга.
Людзi з зямлi нарадзiлiся і памруць  каля яе таму, што сiла крывi  не дазволiць iм прачынацца пазней за сонца, ганяць атрутнае для iх паветра гарадоў, будаваць замест хаты чатыры сцяны, набываць бульбу ў краме…

Жыццё не бывае падарункам, яно – гаспадарка. Гадуй скацiну, дзiця, поле. Гадуй ад сонца да сонца. Гадуй з ветрам, дажджом i cнегам. Гадуй на свята i кожны дзень.

Маленькая вёска на лiтоўскай мяжы, пяць хат, астатнiя пакiнуты. Такiх вёсак на Беларусi шмат, гэтая — адна з iх. Я бяру машыну, свае немаўля i старэйшую дачку —  хачу, каб яны з малога ведалi, што яшчэ ёсць сапраўдныя, моцныя людзi на іх радзіме. Iрынка — дачка Юзiка i Ўлады – прыедзе з дзецьмі з горада да старых бацькоў, сталая дзяўчына, адкуль  ў яе столькi моцнага духу?…Яна будзе працаваць увесь дзень, бо хворая мацi, а скацiна папросiць у свой час.  Нiхто з Ірынкіных бацькоў не патрабуе iншага жыцця, нiхто не скардзiцца на цяжкі лёс, толькi ўспамiн, што моладзь страцiла сапраўдныя сілы, якiя даруе зямля.

Памiрае беларуская вёска, бо памiраюць людзi з зямлi. Iх дзецi з’язжаюць у гарады, там зямля не стогне з ранiцы ад смагi, там рукi белага колеру i ад цяжкай працы застаюцца  дзiцячыя успамiны – калi вакацыi, мы вернiмся на могiлкi, зазiрнем у старую хату, надзенем бацькаву кашулю i пойдзем крыху папрацаваць, бо бацькi уcё ж такi былi тыя сапраўдныя людзi – людзi з зямлi…

.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом

Перевести »
%d такие блоггеры, как:

Спасибо!

Теперь редакторы в курсе.