•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим новым: новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине с большой душой…

Пажадаем Еве новых перамог

     Напрыканцы мінулага года ў Віцебску праходзіла першынство вобласці па шахматах сярод школьнікаў.

На працягу чатырох дзён юныя спартсмены з Віцебска, Оршы, Полацка, Глыбокага і Пастаў змагаліся за пуцёўкі на першынство Рэспублікі Беларусь.

Паставы на спаборніцтвах прадстаўляла васьмігадовая выхаванка шахматнага клуба “Віцязь” Ева Іванова. Юная шахматыстка набрала сем з дзевяці магчымых ачкоў і заняла другое месца, усяго адно ачко ўступіўшы віцябчанцы Вікторыі Волкавай.

Дзяўчынка захапілася шахматамі ў пяцігадовым узросце і ахвотна займаецца імі пад кіраўніцтвам  вопытнага трэнера Анатолія Васільевіча Салацінскага. Заняўшы другое месца ў першынстве вобласці, яна атрымала права на ўдзел у рэспубліканскім турніры, які адбудзецца ў  красавіку ў  Оршы, і зараз настойліва рыхтуецца да яго. Пажадаем Еве новых перамог.         

Фота Андрэя МАЦУРА.

источник: http://www.postawy.by/2018/01/pazhadaem-eve-novyx-peramog/

Среда, 10.01.2018 10:08. Category: Афіцыйна

Поставы. Новости города Поставы. Погода в Поставах. Поставский край. Пастаўскі край. Районная газета

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом