Вольга Мышко была першым сакратаром Пастаўскага райкама камсамола з 1975 па 1978 год.
Напярэдадні векавога юбілею галоўнай маладзёжнай арганізацыі Камуністычнай партыі Савецкага Саюза карэспандэнт «Пастаўскага краю» Анна Анішкевіч папрасіла Вольгу Казіміраўну ўспомніць тыя гады:
Спачатку крыху пра сябе. Родам я з Дунілавіч. Вучылася ў мясцовай школе, была сакратаром вучнёўскай камсамольскай арганізацыі. Пасля выпускнога падала дакументы ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пушкіна на географа-біялагічны факультэт. Але для паступлення не хапіла аднаго бала. Вярнулася дадому, і мне прапанавалі загадваць Свіднаўскай бібліятэкай. Мы ладзілі розныя культурныя мерапрыемствы. Колькі моладзі тады збіралася вечарамі! А праз некалькі месяцаў мяне перавялі ў Дунілавіцкую бібліятэку. Паступіла на завочнае аддзяленне ў Мінскі педінстытут імя Горкага на бібліятэчны факультэт, узначальвала камсамольскую арганізацыю калгаса «Светлы шлях», якая налічвала амаль 100 чалавек. Перад атрыманнем дыплома першы сакратар райкама камсамола Таццяна Шпілеўская прапанавала пайсці загадчыцай сектара ўліку райкама камсамола. Праз два гады мяне абралі другім сакратаром, яшчэ праз паўгода — першым.
Камсамол быў унікальнай школай, якую прайшло не адно пакаленне савецкай моладзі. Праз тры гады мяне накіравалі на вучобу ў Вышэйшую партыйную школу ў Мінску. А пасля назначылі загадчыцай арганізацыйнага аддзела Пастаўскага райкама партыі. Праз два гады перавялі ў Віцебскі абкам партыі інструктарам аддзела арганізацыйна-партыйнай работы, праз год выбралі сакратаром Лёзненскага РК КПБ. Пазней там жа была другім, а затым і першым сакратаром, пасля развалу Саюза — намеснікам старшыні Лёзненскага райвыканкама. У Лёзне мяне пастаян-на цягнула на радзіму. У 2001 годзе перавялася ў Пастаўскі райвыканкам на пасаду кіраўніка спраў, дзе і адпрацавала да выхаду на заслужаны адпачынак.
Камсамол стаў для многіх адной з прыступак кар’ернай лесвіцы. На адказныя пасады назначаліся менавіта сакратары камсамольскіх арганізацый. Цаніліся ініцыятыўнасць, мэтанакіраванасць, уменне весці за сабой моладзь. Тыя сакратары камсамольскіх арганізацый, на якіх я абапіралася ў рабоце як першы сакратар РК ЛКСМБ, пазней сталі кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Так, Леанід Іванін узначаліў Варапаеўскі дрэваапрацоўчы камбінат, Аляксандр Мухля і Часлаў Літвіновіч у розныя гады — калгас «Сцяг Перамогі», Аляксандр Койра быў намеснікам старшыні калгаса ў Палессі, Мечыслаў Малафееў — сакратаром райкама партыі, Віктар Арэхаў — старшынёй раённага Савета дэпутатаў, Анатолій Шашкель — галоўным урачом цэнтральнай райбальніцы, Еўдакія Скіндар — дырэтарам «Каапнарыхтпрамгандлю». Яны былі, як тады казалі, у авангардзе рабочых мас, сваёй працай паказвалі прыклад іншым.
А камсамольцаў у раёне было амаль пяць тысяч. Яны працавалі на розных участках вытворчасці, актыўна ўдзельнічалі ў разнастайных мерапрыемствах, конкурсах. Праводзіліся спаборніцтвы паміж вытворчымі ўчасткамі, фермамі. Кожны імкнуўся дабіцца найвышэйшых вынікаў. Лепшымі па прафесіі на абласным узроўні ў 1976-1977 гадах прызнаваліся повар Іна Лашчотка, афіцыянтка Раіса Маісеева, кандытар Марына Варабей, токар Леанід Каіка, слесар Віктар Бальшакоў. Маладыя механізатары-камсамольцы Пётр Сідаровіч з Кураполля, Васілій Дзеравянка з Юнек і Пётр Гваздоў з Лучая былі ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, жывёлавод Леанід Бобін з Дунілавіч — медалём «За працоўныя заслугі».
158 членаў ВЛКСМ былі выбраны дэпутатамі мясцовых Саветаў, Наталля Рамановіч, Ганна Кішко, Аляксандр Гарбуль — абласнога. Пастаўшчыну на XVII з’ездзе ВЛКСМ прадстаўляў перадавы камбайнер з Коўзанаў Півус Лешчык.
А як не ўспомніць кліч «Дзяўчаты, на трактар!». Механізатарскіх кадраў у раёне не хапала, асабліва падчас палявых работ. І першы сакратар райкама партыі Валянціна Клачкова выступіла ініцыятарам арганізацыі курсаў для жанчын. Маладыя дзяўчаты з задавальненнем авалодвалі механізатарскай прафесіяй, многія потым вызначаліся на жніве, іншых работах. За актыўны ўдзел моладзі ў тэхнічным усенавучы камсамольская арганізацыя Пастаўскага раёна была ўзнагароджана пераходным Чырвоным сцягам ЦК ЛКСМ Беларусі і аўтамабілем УАЗ.
У мяне быў моцны актыў: другія сакратары Генадзій Кулажанка, Уладзімір Масюк, трэці — Ірына Цяляк. Актыўнымі членамі бюро райкама камсамола — Уладзіслаў Лапушынскі, Алег Валодзька, Ірына Касаткіна, Пётр Курыловіч, Аляксандр Антух. Ладзілі турыстычныя злёты, сустрэчы моладзі. А як цікава праходзіла свята «Пою моё Отечество, республику мою!», прысвечанае Дню моладзі! Былі наладжаны цесныя сувязі з камсамольцамі са Швянчонскага раёна Літвы. Я сама жыла цікава і імкнулася зрабіць цікавым жыццё іншых. Да нас прыязджалі пераймаць вопыт работы.
З гадамі пражытае асэнсоўваецца з іншага пункту погляду. Праца ў камсамоле многаму навучыла. Мудрасць, талент кіраўніка пераймала ад першага сакратара райкама партыі Валянціны Аляксееўны Клачковай. З яе дапамогай вырашала многія пытанні, звязаныя з камсамольскай дзейнасцю. Пераглядваю фотаздымкі тых часоў і думаю: як добра, што ў маім жыцці быў камсамол — арганізацыя, якая не проста нас аб’ядноўвала, але і давала магчымаць кожнаму раскрыць сябе, адчуць сваю запатрабаванасць і значнасць.
Анна Анішкевіч
ист: http://www.postawy.by/2018/09/shkola-buduchyh-kira-niko/
День рождения комсомола отмечается 29 октября. Причем в 2018 году у ВЛКСМ юбилей: ему исполняется 100 лет.
P.S.
С 1918 по 1991 год комсомол возглавляли 16 руководителей.
1. У истоков комсомола стоял Ефим Цетлин. Он был председателем оргбюро по созыву первого съезда комсомола, а с октября по декабрь 1918 года председателем ЦК РКСМ. В 1937 году репрессирован. Посмертно реабилитирован в 1962 году.
2. В 1918-1920 гг. председатель ЦК РКСМ – Оскар Рывкин.
На первом съезде комсомола он выступил с докладом об уставе будущего союза, был автором первой книги о комсомоле «Под красное знамя Союза». В последующие годы был на партийной работе, избирался членом ЦКК ВКП /б/. В 1937 году арестован и расстрелян. Посмертно реабилитирован.
3. В 1920-1922 гг. первый секретарь ЦК РКСМ – Лазарь Шацкий.
Он работал в Коминтерне и КИМе, написал много работ по проблемам международного молодежного движения. После комсомола находился на партийной и государственной работе. В 1935 году арестован и погиб в 1937 году. В 1963 году реабилитирован.
4. В 1922-1924 гг. первый секретарь ЦК РКСМ – Петр Смородин.
В последующие годы работал в партийных организациях Ленинграда и Сталинграда. Был репрессирован и погиб в 1939 году. В 1956 году реабилитирован.
5. В 1924-1928 гг. первый, затем генеральный секретарь ЦК комсомола –Николай Чаплин.
После комсомольской работы трудился в партийных органах, был депутатам Верховного Совета СССР, членом ЦИК СССР. Репрессирован и погиб в 1938 году. Реабилитирован в 1955 году.
6. В 1928-1929 гг. генеральный секретарь ЦК комсомола – Александр Мильчаков.
Затем работал в партийных и государственных органах. В 1937 году репрессирован, более 15 лет провел в лагерях. В 1954 году реабилитирован. Впоследствии много сделал для пропаганды комсомола, подготовил и издал книгу «Первое десятилетие. Записки старого комсомольца» о первых руководителях Союза Молодежи. Умер в 1973 году.
7. В 1929-1938 гг. генеральный секретарь ЦК ВЛКСМ – Александр Косарев.
Был членом ЦКК, ЦК и Оргбюро ЦК ВКП /б/. Избирался депутатом Верховного Совета СССР, членом ЦИК СССР. Был одним из немногих, кто действовал наперекор прямым указаниям Сталина. В 1938 году репрессирован и погиб в 1939 году. Реабилитирован в 1954 году.
8. В 1938-1952 гг. генеральный секретарь ЦК ВЛКСМ – Николай Михайлов.
Затем избирался членом Президиума ЦК КПСС, первым секретарем Московского обкома партии, был министром культуры СССР, председателем Комитета по печати при Совете министров СССР, послом в Польше и Индонезии. Выпустил ряд книг о комсомоле и молодежном движении. Умер в 1982 году.
9. В 1952-1958 гг. ЦК ВЛКСМ генеральный секретарь ЦК ВЛКСМ – Александр Шелепин.
После работы в комсомоле был заведующим Отделом партийных органов ЦК КПСС, председателем КГБ СССР, секретарем ЦК КПСС, членом Политбюро и одновременно заместителем председателя Совета Министров СССР, председателем Комитета партийно-государственного контроля ЦК КПСС И Совета Министров СССР, председателем ВЦСПС. Умер в 1994 году.
10. В 1958-1959 гг. первый секретарь ЦК ВЛКСМ – Владимир Семичастный.
В последующие годы работал в ЦК КПСС, избирался вторым секретарем ЦК КП Азербайджана, был председателем КГБ СССР, заместителем председателя Совета Министров УССР, заместителем председателя правления Всесоюзного общества «Знание». Умер в 2001 году.
11. В 1959-1968 гг. первый секретарь ЦК ВЛКСМ – Сергей Павлов.
Затем работал председателем Комитета по физической культуре и спорту при Совете Министров СССР. За проведение Олимпийских игр в 1980 году награжден орденом Ленина. Был послом СССР в Монголии и Бирме. Умер в 1993 году.
12. В 1968-1977 гг. первый секретарь ЦК ВЛКСМ – Евгений Тяжельников.
Был членом ЦК КПСС. В последующие годы находился на партийной и дипломатической работе. В настоящее время — пенсионер.
13. В 1977-1982 гг. первый секретарь ЦК ВЛКСМ – Борис Пастухов.
После работы в комсомоле был председателем Госкомитета СССР по делам издательств, полиграфии и книжной торговли. Затем перешел на дипломатическую службу: посол СССР в Дании, в Афганистане, заместитель, первый заместитель министра иностранных дел России, министр РФ по делам СНГ. Избирался депутатом Госдумы РФ третьего и четвертого созывов. Преподает в Московском гуманитарном университете.
14. В 1982-1986 гг. первый секретарь ЦК ВЛКСМ – Виктор Мишин.
Затем работал секретарем ВЦСПС, первым заместителем управляющего делами ЦК КПСС, заместителем генерального директора корпорации «Экопром», генеральным директором СП «Олимпийская лотерея», вице-президентом фонда «Реформа», председателем правления «Крокус-банк».
15. В 1986-1990 гг. первый секретарь ЦК ВЛКСМ – Виктор Мироненко.
Был членом ЦК КПСС, депутатом Верховного Совета СССР, членом президиума Верховного Совета СССР, народным депутатом СССР. Работал в «Горбачев-Фонде» советником экс-президента СССР. Кандидат исторических наук. Руководитель центра Института Европы РАН.
16. Последним руководителем ЦК ВЛКСМ с апреля 1990 года по сентябрь 1991 года был Владимир Зюкин.
из источника: http://krimkomsomol.ru/vlksm/95-kto-vozglavlyal-komsomol-s-1918-po-1991-god.html