•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Приходская Благовещенская церковь в Рымках

     Лёс былой вёскі Рымкі, у якой яшчэ ў 18 стагоддзі была пабудавана і дзейнічала ўніяцкая царква, якая затым стала праваслаўнай. У 1905 годзе ў вёсцы пражывалі 222 жыхары, працавала школа.У 1932 годзе было сорак гаспрадарскіх сядзіб, а зараз там ужо ніхто не пражывае. Апошнія жыхары Пётр Іосіфавіч і Ганна Уладзіміраўна Яловікі, якім далёка за 80 гадоў, пакінулі вёску зусім нядаўна, некалькі гадоў назад. 

У царкве, якая была адрамантаваная ў 1988 годзе адбываліся набажэнствы толькі па вялікіх святах. 16 жніўня 2014 года пасля двухгадовага перапынку царква прыняла вернікаў, туды прыехала больш за сто чалавек.

“Калі ўпершыню трапляеш у гэту мясціну, то душа замірае ад убачанай прыгажосці, а вусны шэпчуць словы, якія нараджаюцца пачуццямі: “Божа мой! І ёсць жа яшчэ рай на Зямлі!”

Сапраўды, перад поглядам раскрываюцца шырокія прасторы з высокімі шаўковымі травамі, якія павольна калыхаюцца пад лёгкімі подыхамі ветру; велічная плынь Дзісны з зелянінай дрэў уздоўж рэчышча, блакітным небам з цёплымі промнямі ласкавага сонца, і над усім гэтым – прыгожы беламураваны храм. Сярод садоў, што цягнуцца ўздоўж ракі, сям-там праглядаюца стрэхі хат, і новая думка нараджае словы: “Ёсць жа людзі, якім Бог даў шчасце жыць у раі.”

Але гэта – першае ўражанне. І здалёк. А заходзіш у вёску – і жах напаўняе душу, сэрца ўзрушваецца ад крыўды і болю за тое відовішча, якое паўстае перад вачыма. Вясковыя хаты – гэта калекі-прывіды з выбітымі вокнамі, выразанымі сценамі, разрабаваным і раскіданым начыннем. Сады – перакручаныя зараснікі пачынаючых дзічэць яблынь і сліў, якія параслі высачэзнай крапівой і чарнобыльнікам. Нідзе не запяе певень, не заквохчуць куры, не рыкне карова. Не чуваць людскіх галасоў. Паўсюль мёртвая, жудасная цішыня… Вёска памерла, а белы храм узвышаецца над ёй, як помнік. Толькі помнік каму і чаму?..”


Приходская Благовещенская церковь в Рымках на фото начала ХХ века

Так пачынаецца новая кніга Мікалая Арэха і Ігара Пракаповіча “Рымкі: вёска на краі вечнасці”. Аўтары, вядомыя мясцовыя краязнаўцы, прадставілі ўдзельнікам імпрэзы выданне пра паселішча, якое ўжо амаль знікла з твару зямлі. У сучасных Рымках – царква, могілкі і паўразбураныя, а то і цалкам знішчаныя хаты. Гэта вёска – нібы сімвал-помнік усім беларускім мястэчкам і вёсачкам, якія цяпер паступова сыходзяць у нябыт.

из ист: http://kraj.by/


фото из: http://orda.of.by/.add/gallery.php?rimki/church

«Приход храма Благовещения Пресв.Богородицы д.Римки Пост.р-на Полоцкой епархии Бел.Прав.Церкви»

  • СОСТОЯНИЕ

    МНС: Действующий

  • КРАТКОЕ НАИМЕНОВАНИЕ

    Римковская церковь

  • ПОЛНОЕ НАИМЕНОВАНИЕ

    «Приход храма Благовещения Пресв.Богородицы д.Римки Пост.р-на Полоцкой епархии Бел.Прав.Церкви»

  • ЮРИДИЧЕСКИЙ АДРЕС

    Витебская обл.,Поставский р-н,Воропаевский поселковый Совет с/с,д. Рымки

  • УНП

    300977473

  • РЕГИСТРАЦИЯ

    МНС: 07.10.2004 ( 13 лет )

    Инспекция МНС по Поставскому району

______________________________

Прэзентацыя кнігі «Рымкі: вёска на краі вечнасці» адбудзецца 19 снежня ў Пастаўскай раённай бібліятэцы.

Пра гэта Край.бай праз спецыяльную форму на партале паведаміў краязнаўца з Паставаў Ігар Пракаповіч.

Рымкі, на яго думку, з’яўляюцца сімвалам здрабнення і знікнення шматлікіх паселішчаў нашага краю. На міжрэччы Дзісенкі і Паловіцы – царква, кінутыя хаты і ні адной жывой душы…

Падчас прэзентацыі аўтары выдання, краязнаўцы Мікалай Арэх і Ігар Пракаповіч, пазнаёмяць чытачоў з адметнасцямі прыроды і гісторыяй вёскі Рымкі. Аснову кнігі склалі ўспаміны былых жыхароў вёскі і матэрыялыГлыбоцкага занальнага архіва.

«Калі ўпершыню трапляеш сюды, дык душа замірае ад прыгажосці, а вусны шэпчуць: “Божа мой! І ёсць жа яшчэ рай на Зямлі!”. Перад вачыма раскрываюцца шырокія прасторы з высокімі травамі, якія павольна калышуцца ад подыхаў ветру, велічная плынь Дзісны з зелянінай дрэў уздоўж рэчышча, блакітным небам з промнямі сонца, і над усім гэтым – беламураваны храм… Але гэта – першае ўражанне. І здалёк. А заходзіш у вёску – і жах напаўняе душу…

Вясковыя хаты – гэта калекі-прывіды з павыбіванымі вокнамі, выразанымі сценамі, разрабаваным і раскіданым начыннем. Сады – перакручаныя зараснікі яблынь і сліў, якія параслі высачэзнай крапівой ды чарнобылем і пачынаюць дзічэць. Вёска памерла, а белы храм узвышаецца над ёй, як помнік. Толькі каму і чаму?..

У вёскі пакуль што ёсць імя і адрас: Рымкі, Пастаўскі раён Віцебскай вобласці. Некалькі гадоў таму, калі мы з вучнямі прыходзілі сюды ў вандроўку, у адной з хат яшчэ была магчымасць сагрэцца ды пагутарыць з ейнай гаспадыняй Ганнай Яловік. З сумам распавядала жанчына, якая нарадзілася ў 1922 годзе, пра заняпад і смерць вёскі на яе вачах. А з гаспадаром пагаварыць тады не ўдалося, бо ён быў вельмі заняты: невысокі хударлявы 90-гадовы дзядок майстраваў вятрак. Так, вятрак для свайго невялікага млына. “Ён жа думае, што калі ў вёсцы будзе млын з ветраком, дык і людзі часцей да нас заязджаць будуць, а то толькі аўтакрама раз на тыдзень…” – са скрухай сказала тады яго жонка. Цяпер вокны ў хаце апошніх жыхароў Рымак пазабіваны дошкамі, а вятрак выглядае, як яшчэ адзін помнік знікаючай вёскі», – пісаў пра паселішча Ігар Пракаповіч на сайце газеты «Культура».

На прэзентацыю запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца гісторыяй роднай замлі. Пачатак а 17-й гадзіне. Уваход вольны.

Як прайшла імпрэза, можна прачытаць ТУТ.

Святлана ЦІШКО

ИСТ:http://kraj.by/postavy/news/kultura/-pra-myortvuyu-vyosku-rimki-pastauskaga-rayona-raskaguts-19-snegnya-2014-12-16

     У пятніцу 19 снежня ў чытальнай зале Пастаўскай раённай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі “Рымкі. Вёска на краі вечнасці”, дзе чытачы сустрэліся з аўтарамі — краязнаўцамі Мікалаем Арэхам з Гуты і Ігарам Пракаповічам з Паставаў. У кнізе распавядаецца пра лёс былой вёскі Рымкі, у якой яшчэ ў 18 стагоддзі была пабудавана і дзейнічала ўніяцкая царква, якая затым стала праваслаўнай. У 1905 годзе ў вёсцы пражывалі 222 жыхары, працавала школа. У 1932 годзе было сорак гаспрадарскіх сядзіб, а зараз там ужо ніхто не пражывае. Апошнія жыхары Пётр Іосіфавіч і Ганна Уладзіміраўна Яловікі, якім далёка за 80 гадоў, пакінулі вёску зусім нядаўна, некалькі гадоў назад. У царкве, якая была адрамантаваная ў 1988 годзе адбываліся набажэнствы толькі па вялікіх святах. 16 жніўня 2014 года пасля двухгадовага перапынку царква прыняла вернікаў, туды прыехала больш за сто чалавек.

Кніга знаёміць з прыроднымі і гістарычнымі адметнасцямі вёскі, якая з’яўляецца сумным сімвалам здрабнення і знікнення шматлікіх паселішчаў нашага краю. На міжрэччы Дзісенкі і Паловіцы – царква, кінутыя хаты і ні адной жывой душы.

Кніга выдадзена пры дапамозе Пастаўскага раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”.

Пры правядзенні прэзентацыі былі паказаныя слайды са здымкамі былых жыхароў вёскі, навакольных краявідаў, і царквы.

фото: И. Прокоповича

Рымки — деревня в Поставском районе Витебской области. Населенный пункт является частью Воропаевского сельского совета. Деревня расположена в 41 км на северо-восток от Постав и в 240 км на запад от Витебска.

В центре деревни расположена Свято-Благовещенская церковь. Православный храм построен во 2-й половине XIX века из кирпича. Церковь является памятником ретроспективного русского зодчества.

Храм решен в виде трехчастной продольно-осевой композиции: с трехъярусным притвором-звонницей, прямоугольным в плане двухъярусным молельным залом, треугольной апсидой. Четырехскатная крыша второго квадратного яруса молитвенного зала и шатер звонницы завершены луковичными главами на восьмиугольных барабанах. Фасады прорезаны одинарными и сдвоенными оконными проемами, угловыми полуколоннами, опоясаны зазубренными фризами, украшены круглыми розетками с рельефными крестами. Вход решен арочным перспективным порталом под клиновидным навесом.

В Рымках также можно увидеть ветряную мельницу, вероятно, единственную в Беларуси с горизонтальным расположением крыльев.

источник

____________________________________________________________

Похожие записи:

⇒   ХРАМЫ ПОСТАВЩИНЫ подробнее <<<

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Loading

Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.