•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Разгортванне партызанскага руху на пастаўшчыне.

Яўген Брадовіч — камсамолец, член пастаўскай партызанскай групы

Яўген Брадовіч — камсамолец, член пастаўскай партызанскай групы

     Актыўныя дзеянні супраць акупантаў на тэрыторыі Пастаўскага раёна праводзілі, апрача брыгады імя К. Я. Варашы- лава, партызанскія брыгады імя К. К. Ракасоўскага, М. Ф. Гастэлы, У. І. Леніна, 1-я брыгада імя А. В. Суворава, 1-я антыфашысцкая, асобныя атрады імя І. В. Сталіна, П. К. Панамарэнкі, а таксама спецгрупы НКДБ «Альфа» і «Паўночныя».

На тэрыторыі раёна апрача савецкіх партызан дзейнічалі і польскія ўзброеныя фарміраванні Арміі Краёвай (АК-акаў­цы), якія падпарадкоўваліся польскаму эмігранцкаму ўраду ў Лондане. Адносіны паміж імі складваліся далёка не проста.

Былі спробы ўстанавіць сувязь, кабдзейнічаць сумесна супраць фашыс­таў, але шчыльнага супрацоўніцтва не атрымлівалася. Акаўцы разглядалі Пастаўшчыну як частку Польшчы і не падпарадкоўваліся савецкаму кіраўніцтву.

Камандаванне савецкіх партызан рабіла ўсё, каб сітуацыя была пад яго поўным кантролем. Менавіта таму ў канцы 1943 года брыгада імя Варашылава і яшчэ 5 брыгад Вілейскага пар- тызанскага злучэння правялі буйную аперацыю па раззбраенні польскай пар- тызанскай брыгады Кміціца ў колькасці 640 чалавек, частка якіх была расстраляна. Пасля гэтага польскія партызанскія атрады пачалі праводзіць узброеныя выступленні не толькі супраць акупантаў, але і савецкіх партызанаў.

4 ліпеня 1944 года войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту пад камандаваннем І. Баграмяна пасля вызвалення Полацка, Лепеля, Глыбокага пачалі наступленне ў напрамку на Паставы. Немцамі былі створаны ўмацаванні перад горадам, у вёсцы Юнькі, дзе і адбыліся найбольш жорсткія баі. Толькі з дапамогай танкаў Чырвонай Арміі ўдалося зламаць супраціўленне праціўніка і рушыць на Паставы.

5 ліпеня горад быў заняты падраздзяленнямі 145-й Віцебскай стралковай дывізіі. Вялікія страты нанесла вайна Паставам. Было спалена 86 хат, 46 разбурана часткова; у гета закатавана больш як 4000 чалавек.

Партызанскія фарміраванні прымалі ўдзел у вызваленні раё- на разам з часцямі Чырвонай Арміі, пасля чаго многія народныя мсціўцы ўліліся ў франтавыя часці.

 авт: Ігар Пракаповіч

Посмотреть фото подробнее

(кликаем фото)

_____________________________________

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Loading

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.