Вадзяны млын і міні-ГЭС у Алешына

    Размяшчаецца на рацэ Заражанка. У выданні “Słownik geografichny królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich” (1886) падаецца інфармацыя пра тое, што ў фальварку Алешын на той час меліся карчма, млын і тартак (лесапілка). Гэты млын існаваў і ў міжваенны час – ён пазначаны на тагачасных польскіх картах.

На месцы млына ў 1959 годзе была пабудавана міні-ГЭС. Назва прынята ад былога фальварка Алешына. З прычыны незапатрабаванасці была закансеравана, але ў 2001 годзе пасля аднаўлення была ўведзена ў эксплуатацыю з аб’яўленнай магутнасцью 200 кВт/гадз.

ГЭС працуе наступным чынам: вада круціць турбіну, а турбіна генератар, які выпрацоўвае электраэнергію. У зале станцыі — два генератары. Працуе яна круглагадзічна, але магутнасць розная, у залежнасці ад напаўнення вадасховішча. У перыяды вялікай вады, а гэта два месяцы вясной і столькі ж восенню, выдае да 80-і тысяч кілават-гадзін электраэнергіі ў месяц.

Перад ГЭС утворана вадасховішча памерамі 1000 м × 300 м, якое ўтрымліваецца насыпной дамбай даўжынёй 165 метраў і вышынёй каля 8 метраў. У дамбе маецца шлюз для спуску вады (8 м) і шлюз для падачы вады на турбіну (4 м). Калі ў вадасховішчы збіраецца шмат вады, то падымаюць шлюз і яе спускаюць.

Цяпер ГЭС прададзена на аўкцыёне больш чым за 173 тыс. беларускіх рублёў прыватнай кампаніі, якая спецыялізуецца на рэалізацыі праектаў па стварэнні энергетычных магутнасцяў з зялёным сертыфікатам. Па словах прадстаўніка арганізацыі, аб’ект будзе выкарыстоўвацца па прамым прызначэнні. Інвестар плануе цалкам замяніць абсталяванне, адрамантаваць будынак, пасля чаго запусціць станцыю ў эксплуатацыю.

источник: https://mlynypostauschyny.neocities.org/aleshyna.html

 

Loading

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.