•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим новым: новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине с большой душой…

Вадзяны млын у Казлоўшчыне

     На заходняй ускраіне вёскі на рацэ Ласіцы з часоў Друцкіх-Любецкіх амаль поўнасцю захаваўся вадзяны млын. Ён быў збудаваны ў 1859 годзе, аб чым сведчыць камень з надпісам на ўваходзе.

Гэта было тым часам, калі Казлоўшчынай валодаў Ігнацый Друцкі- Любецкі. Абсталяванне абнаўлялася ў 1920-я і 1950-я гады. Млын мае тры паверхі: ніжні крыху заглыблены, паўпадвальнага тыпу, вышэй размешчаны жорны, на трэцім стаяла абсталяванне для прасейвання мукі. У будынку захаваўся стары грузавы ліфт, засталіся розныя старыя механізмы. Абсталяванне млына дазваляла вальцаваць збожжа і атрымліваць муку першага гатунку, таксама была магчымасць вырабляць крупы. Акрамя памолу збожжа млын выконваў і некаторыя іншыя важныя функцыі. Так, на ім было ўсталявана электрагенеравальнае абсталяванне за кошт якога асвятлялася вёска Казлоўшчына і сядзіба Друцкіх-Любецкіх. У драўлянай прыбудове да каменнай часткі млына размяшчалася лесапілка, на якой выраблялі гонту – матэрыял для даху ў выглядзе драўляных пласцін. Каля млына мелася некалькі ставоў, куды на зіму запускалі рыбу, якую вылавілі ўвосень і не паспелі прадаць.

Млынаром працаваў Станкевіч Пётр, якого пан спецыяльна выпісаў з Вільні. Потым справу перанялі яго сыны Уладзімір і Аляксандр. У 1945 годзе на млыне была ўстаноўлена вадзяная турбіна, пры дапамозе якой выпрацоўвалася электрычнасць. А да турбіны працаваў вадзяны рухавік у выглядзе вялікага драўлянага кола, на якое па жолабе трапляла вада.

На сённяшні дзень гідратэхнічная сістэма захавалася часткова. У добрым стане знаходзяцца будынак млына, насыпная дамба, сценкі шлюза. Сам шлюз размыты, былы мост разбураны: у рэчышчы Ласіцы бачныя ставыя драўляныя палі і вымытыя з муроў валуны.

Апошнім часам млын прыватызаваны і на ім праводзіцца рэканструкцыя, якая дазволіць ператварыць гэту адметную старую пабудову ў цікавы турысцка-экскурсійны аб’ект.

источник: https://mlynypostauschyny.neocities.org/kazlouschyna.html

Інтэрактыўная карта

Вадзяныя млыны Пастаўшчыны

(кликни и посмотри подробнее)

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом