Віктар Шашура — «У адным дыханні»

Віктар Шашура

     Старадаўні прас настолькі натуральны, што хочацца
насыпаць у яго гарачага вуголля і прыступіць да прасавання бялізны.

Сямейка грыбочкаў просіцца, каб яе сабралі ў кошык, а дзве птушачкі, што прымасціліся на галінцы дрэва, здаецца, вось-вось заспяваюць. А колькі веры, на­дзеі і любові пасылаюць два кранальныя анёлы!

Пералік можна прадаўжаць і прадаўжаць. Усё выраблена з дрэва рукамі таленавітага майстра з вёскі Кашыцы Віктара Шашуры. А разглядвала я работы і захаплялася імі на яго інтэрнэт-старонцы ў «Адна­класніках» пасля знаёмства з майстрам і яго жонкай Наталляй. Дарэчы, менавіта творчасць аб’яднала іх у ­сям’ю. Наталля — 

мінчанка. Убачыла Віктаравы вырабы ў інтэрнэце і напісала, што вельмі ўражаная. Віктар адказаў. Завязалася перапіска, пазней сталі сустракацца і вырашылі стварыць сям’ю. Зараз шчасліва жывуць у Кашыцах і разам займаюцца творчасцю.

— Працаваць з дрэвам я пачаў зусім выпадкова, — расказваў Віктар Мікалаевіч. — Падчас вучобы ў інстытуце ў Мінску ўбачыў у магазіне прыгожую разную шкатулку і падумаў: а чаму б не зрабіць нешта падобнае? І выразаў спецыяльным ножыкам-касячком. З гэтага і пачалося маё захапленне. Зараз маю цэлую майстэрню, у якой ёсць такарны, фрэзерны станкі, цыркулярка, стужкавая піла, габлярка, дастаткова і рознага ручнога інструменту.

Арыгінальныя вырабы майстра, у тым ліку і такія буйныя, як буфеты, сталы, лаўкі, крэслы, можна ўбачыць не толькі ў розных кутках Беларусі, але і ў Расіі, Германіі, Ізраілі. Упрыгожваюць яго работы касцёлы і цэрквы Пастаўшчыны.

Два месяцы назад Віктар Мікалаевіч перанёс складаную аперацыю, і медыкі забараняюць фізічную працу ў перыяд рэабілітацыі. Але як утрымацца рукам, калі ў галаве яшчэ столькі задумак? Вось і ў «Горадзе майстроў» на цяперашнім фестывалі будуць прадстаўлены некаторыя яго работы, а яшчэ больш — дэкупажных вырабаў Наталлі, драўляныя нарыхтоўкі для якіх зрабіў муж. «У творчасці мы з Віктарам працуем у адным дыханні», — казала жанчына.

Калі пажадаеце адчуць гэтае дыханне, завітайце ў незвычайны горад.

Фаіна Касаткіна

з крыніцы:http://www.postawy.by/2018/06/u-adnym-dyxanni/

Собаль Анатоль Анатольевіч — музыкант, педагог

   Собаль Анатоль Анатольевіч, музыкант, педагог. Нарадзіўся 4 кастрычніка 1951 года ў в. Соўкі Пастаўскага раёна. Закончыў Юнькаўскую васьмігадовую і Пастаўскую музычную школы, Мінскае музычнае вучылішча імя Глебава, Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. З 1988 года — дырэктар Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза. 339 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

339 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

нет комментариев

Абрамава Лідзія Паўлаўна — уражэнка Пастаў

   Абрамава Лідзія Паўлаўна, народная артыстка Расіі, нарадзілася 10.03.1946 г. у г. Паставы. Тут яна пражыла два гады, бо сям’я пераехала ў Расію. 381 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

381 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

нет комментариев

Мастакі Пастаўшчыны

   Анішчык ( Гутар) Ганна Анфімаўна, мастак. Нарадзілася 28.09.1959 г. у в. Кулакова. Скончыла Юнькаўскую васьмігадовую школу (1974), Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава (1979). 263 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

263 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

нет комментариев

Людміла Курыловіч і яе карціны

     Курыловіч (Захарэвіч) Людміла Паўлаўна нарадзілася 21.08.1964 года ў вёсцы Ілава Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Праз паўтара года сям’я пераехала ў Паставы, дзе прайшлі яе дзяцінства і юнацтва. 238 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

238 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

нет комментариев

Поставы — собери пазл и посмотри фото

   Дворец Тызнгауза. Зима. Ночной вид. Фото: авт. к сожалнию мне низвестен, время съемки неизвестно. ( чтобы начать собирать пазл, кликните картинку)   Если Вы имеете ввиду какую пользу может извлечь человек от собирания позлов, то я вижу несколько аспектов. 200 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

200 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

нет комментариев

«Кастусь на ўсю Беларусь» — из д. Соколы

(фото носит информационный характер, из интернета)        Константин Юльянович, ближайший наш деревенский сосед, к сожалению, уже достаточно давно отошедший в мир иной, был человек оригинальный и несколько необычный в житейском понятии. 1,452 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

1,452 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

нет комментариев

ПОСТАВЫ — сквер на центральной площади города (фонтан)

       (видеоролик из ист:  https://ok.ru/postkr)        14 сентября 2018 г. состоялось торжественное открытие, после реставрации, фонтана в сквере на центральной площади в г. Поставы. (уже третий раз фонтан меняет свой облик). 1,015 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

1,015 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

нет комментариев

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

261 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.