Па непацверджаных звестках, першыя крокі да пачатковай адукацыі на тэрыторыі Варапаева былі зроблены ў 1923 годзе. Школа тады размяшчалася ў невялікім драўляным будынку па вуліцы Кааператыўнай.
І толькі праз дзесяцігоддзе заклалі фундамент новага будынка сямігодкі, які захаваўся сёння. Падчас Вялікай Айчыннай вайны навучанне было спынена. Праўда, нямецкая ўлада спрабавала аднавіць заняткі, але не ўдалося. І будынак прыстасавалі пад казарму для паліцыі Германіі. Пасля вызвалення нашай мясцовасці разгарнулася актыўная падрыхтоўка да першага пасляваеннага навучальнага года. Паступова колькасць вучняў і педагагічных кадраў павялічвалася. І ўжо праз чатыры гады школа стала сярэдняй. А ў 1951-м адбыўся першы выпуск з 8 вучняў. З часам вёска Варапаева пашырылася і стала гарадскім пасёлкам. Паўстала пытанне аб будаўніцтве новай школы. Установу адукацыі на 964 вучэбныя месцы ўзвялі за кароткі тэрмін. 30 студзеня 1967 года адбылося яе ўрачыстае адкрыццё. Парог новай трохпавярховай школы пераступілі больш за 800 вучняў і 48 настаўнікаў.
1923 год — год рождения школы.
1944 год — школа стала семилетней.
1949 год — получила статус средней школы.
1967 год — переезд в новое здание.
Святлана Шафаровіч
автор проекта — Гвоздевская Ю. В
ист: https://www.youtube.com/channel/UClsttQXSeOXpCm8-RqQjPsg