Вызваленне Пастаў

     На Пастаўшчыне фашысты спалілі 77 вёсак, зні­шчылі больш за пяць з палавінай тысяч чалавек і больш за дзве тысячы вывезлі на прымусовыя работы ў Германію. Пацярпела прак­тычна кожная сям’я.

Баявыя аперацыі, ажыццёўленыя ў ліпені 1944 года, не толькі прынеслі доўгачаканае вызваленне Беларусі, але і прадэманстравалі веліч і непераможнасць народа і арміі. Таму такім радасным і доўгачаканым стала вызваленне Пастаў, якое прынеслі воіны 145-ай стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра П. А. Дзіброва.

Першым у горад уварваўся танк Т-34, які гусеніцамі раздушыў варожую гармату, аўтамашыну, некалькі матацыклаў, але сам нарваўся на супрацьтанкавую міну. Лёс экіпажа невядомая. Аператыўна дзейнічалі і падраздзялення начальніка інжынерных войскаў 43-й арміі генерал-маёра А.А. Калмакова. Яны наводзілі масты праз водныя перашкоды, ўступілі ў рукапашны бой каля возера Задеўскае.

У ходзе баёў за вызваленне горада праявілі мужнасць камандзір аддзялення аўтаматчыкаў Іван Шэпелеў, камандзір узвода малодшы лейтэнант малодшы лейтэнант Васіль Сідарэнка. Яго імя носіць адна з вуліц у Паставах Сідарэнка, якому было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, намеснік камандзіра 1-га стралковага корпуса генерал-маёр Ігнат Вікенцьевіч Кляра,  які падарваўся на варожай міне. Імем Кляра названа вуліца ў г. Паставы. Заместитель командира, начальник артиллерии 145-й Витебской стрелковой дивизии полковник Дмитрий Васильевич Харольский(погиб).

На завяршальным этапе Полацкай аперацыі злучэння 92-га стралковага корпуса пад камандаванням генерала-маёра Н. Б. Ибянскага  камандзірам 92-га стралковага корпуса 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту,  якія ўваходзілі у склад корпуса 145-я і 204-я стралковыя дывізіі ў перыяд з 2 па 7 ліпеня 1944 года вялі наступальныя баі на тэрыторыі Пастаўскага раёна і вызвалілі г. Паставы, буйныя сельскія населеныя пункты Камаі, Хацілы, Мальдзевічы, Годутишки і шэраг іншых.

Хай кожнае новае пакаленне, агледзеўшы родную зямлю, зразумее, што нарадзілася яно не ў чыстым полі, а там дзе пралітыя пот і кроў, дзе аддадзены талент і жыццё, лепшых сыноў і дачок нашай зямлі. Любіце, цаніце і паважайце тое што дасталося вам у спадчыну, чым вы сёння карыстаецеся кожны дзень.

320 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.