•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Ядвіга Казіміраўна Гарэль — Педагог

Ядвіга Казіміраўна Гарэль     Сёмага лістапада 96-ы дзень нараджэння адзначыла Ядвіга Казіміраўна Гарэль. Юбілярку добра ведае некалькі пакаленняў пастаўчан, бо амаль сорак гадоў яна прысвяціла школе. Педагагічную дзейнасць пачынала ў Пятрагскай школе, дзе з 1946-га па 1949-ы год выкладала рускую мову і гісторыю.

Затым доўгі час працавала ў СШ №1. На пенсію выйшла са школы-інтэрната, якая калісьці была ў райцэнтры. 

Падзякаваць Ядвізе Ка­зіміраўне за веды і вопыт, якімі яна ахвотна дзялілася з вучнямі і калегамі, адданасць прафесіі, павагу да людзей, актыўную грама­дзянскую пазіцыю прыйшла вялікая дэлегацыя настаўнікаў СШ №1 на чале з дырэктарам Паўлам Юр’евічам Травам. Шчырыя словы, кветкі, салодкія і творчыя падарункі, увага і клопат прынеслі імянінніцы хвіліны радасці, узнялі настрой. У ліку гасцей была і старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Францаўна Літвіновіч. Яна далучылася да віншаванняў і ўручыла Ядвізе Казіміраўне Падзяку старшыні райвыканкама і грашовую прэмію.

Я. К. Гарэль увесь час імкнулася не толькі прывіваць вучням цікавасць да школьных прадметаў, але і вучыла жыццю. І я дакладна ведаю, што ў яе атрымалася і тое, і другое — многія, прыязджаючы на малую радзіму, абавязкова наведваюць Ядвігу Казіміраўну, дзякуюць за ўсё. Хіба гэта не найвышэйшая ацэнка яе настаўніцкай працы?

Вераніка ФІЛАНОВІЧ

ист: http://www.postawy.by/2017/11/vuchyla-zhyccyu/

.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Loading

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

1 комментарий: Ядвіга Казіміраўна Гарэль — Педагог

  1. Наталья пишет:

    Педагагог?

    Спасибо, за замеченную ошибку. Уже исправлено.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.