•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Яраслаў Магіль­ніцкі — “Вельмі спадзяюся, што зноў будзем разам”

Яраслаў Магіль­ніцкі

Магіль­ніцкі (фота з аткытых крыніц інтэрнэту)

     Пастаўчаніну Уладзіміру Магільніцкаму не было і года, калі бацьку забралі на вайну, з якой ён не вярнуўся. Сям’я тады жыла ў вёсцы Вайшкуны Лынтупскага сельсавета. Калі маці пісала пісьмы на фронт, то прыкладвала сынаву руку на лісток паперы і абрысоўвала пальчыкі і далонь.

Сёння У. Я. Магільніцкі беражэ тры бацькавы пісьмы, якія захаваліся з вясны 1945 года. Напісаны яны на поль­скай мове.

Адно датавана 23 студзеня 1945 года. Франтавік Яраслаў Магіль­ніцкі паведамляе, што піша пятае пісьмо, але не атрымлівае адказу. Расказвае пра аднавяскоўцаў, з якімі разам змагаецца з фашыстамі і непакоіцца пра жонку, сына і дачушку.

Яшчэ адно напісана 19 лютага 1945 года. “Служу разам з Болюсем канцавым (жыў на краі вёскі — аўт.) у артылерыі. Стаська Валераў на самай лініі фронту. Ці жывыя астатнія землякі, не ведаю, бо іх перакінулі ў іншае месца. Паведамляю, што Юзаф Шчыт ранены ў нагу, а Болюсь Новікаў — у нагу і плячо. Але яны просяць, каб пра іх раненне нікому не расказвалі, асабліва бацькам. Навошта, каб хваляваліся. Мне вельмі цікава, як жывяце вы. Як здароўе маіх дарагіх сыночка Владэчка і дачушкі Гэлі. Я пастаянна пра вас усіх думаю. Здаецца, хоць бы вы мне прысніліся. Але не ўдаецца. Ці атрымліваеце мае пісьмы, бо пішу дзявятае. Любыя жонка і мама, таксама Сабіна, Гэля, Марыся! Як атрымаеце пісьмо, прашу хутка даць адказ. Я ад вас далёка, на нямецкай зямлі, але сэрца маё з вамі”.

Ёсць пісьмо, адпраўленае 26 сакавіка 1945 года. “У першых словах свайго пісьма пытаюся пра тваё здароўе, дарагая жонка. Сваё пятнаццатае пісьмо адпраўляю ад Балтыйскага мора. Разлучыліся мы з Франакам Янушам. Таму пра яго далейшы лёс нічога не ведаю. Успамінаю мінулагодні Вялікдзень, калі мы разам сядзелі за святочным сталом, дзяліліся асвечаным яйкам, а зараз я без вас, вы — без мяне. Вельмі спадзяюся, што на наступны Вялікдзень мы зноў будзем разам”. У гэтым пісьме зроблена прыпіска ад Юзафа Шчыта: “Дасылаю найсардэчнейшыя віншаванні і пажаданні для любай швагеркі Люсі”.

І яшчэ адно пісьмо ёсць у архіве Уладзіміра Яраслававіча. Яго прыслаў дзядзька Юзаф Шчыт з польскага горада Чанстахова. Напісана яно 15 красавіка 1946 года. “18 красавіка будзе год, як лячуся ў шпіталі ў Чанстахове, — паведамляў Юзаф Шчыт. — Дарагая швагерка, ты просіш, каб я выбраў пасведчанне аб смерці твайго мужа. Але я знаходжуся ў іншым месцы. Паспрабую напісаць гэту просьбу Болюсю. Яшчэ ты пытаешся ў мяне, пра што мы размаўлялі з тваім мужам у апошнія дні. Каб пра ўсё напісаць, не хопіць і вялікага ліста паперы. Успаміналі мінулае мірнае жыццё, калі былі яшчэ хлопцамі, як жаніліся. Ён вельмі па табе сумаваў. Пасля кожнага бою Яраслаў прыходзіў да мяне даведацца, ці жывы я. Апошні раз бачыліся, калі мяне раненага вязлі ў шпіталь. Яраслаў даў мне ў дарогу хлеба, і мы з ім развіталіся. Гэта быў апошні раз, калі бачыліся”.

Маці Уладзіміра Яраслававіча так і не выйшла больш замуж. Усё сваё жыццё яна прысвяціла сыну і дачцэ. Шмат расказвала ім пра бацьку, па сотні разоў перачытвала пісьмы мужа. Іх як найдаражэйшую сямейную рэліквію, захоўвае і Ула­дзімір Яраслававіч.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Вторник, 19.05.2015 16:24. Category: Да 70-годдзя Вялікай Перамогі

ист: http://www.postawy.by/2015/05/velmi-spadzyayusya-shto-znoў-budzem-razam/

Уладзімір Магільніцкі, пенсіянер, Паставы:

– Збіраюся пісаць кнігу пра Лынтупы. Вельмі адметнае паселішча на Пастаўшчыне, зараз аграгарадок, мае захапляючую гісторыю і шэраг прыгожых помнікаў даўніны. З бацькамі ездзіў туды на кірмашы, потым вучыўся ў Лынтупскай школе, а ўжо дарослым 8 гадоў адпрацаваў намеснікам дырэктара ў тагачасным саўгасе, ведаю ці не кожнага жыхара. Словам, люблю гэты маляўнічы куток. Колішні тутэйшы настаўнік Іосіф Быхавец  выдаў змястоўную брашуру, прысвечаную Лынтупам, работнік ААТ «Блакітныя азёры» Алесь Гарбуль – валунам Лынтупшчыны. Аднак гэта толькі частка магчымай інфармацыі. Шукаю паплечнікаў для свайго краязнаўчага праекта і спадзяюся, што з цягам часу будзе магчымасць спрошчанага пераходу мяжы для жыхароў бліжэйшых да Літвы населеных пунктаў. Адразу б падаўся ў архівы суседняй краіны, бо там можна знайсці і шмат матэрыялаў пра Лынтупы. Вось такія ў мяне планы.

 Галіна Шпакоўская, «НС». http://news.21.by/other-news/2012/01/09/442373.html

 

“Мая вёсачка Вайшкуны”. ХХ стагоддзе ў гісторыі аднаго паселішча

 

Мая вёсачка Вайшкуны
Мая вёсачка Вайшкуны

Магільніцкі Уладзімір. Мая вёсачка Вайшкуны: гісторыка-этнаграфічны нарыс. Мінск, Кнігазбор, 2010.

Кнігі, прысвечаныя гісторыі асобных невялікіх паселішчаў, заўжды даводзіцца чытаць з асаблівым пачуццём. Найчасцей пішуць іх не прафесійныя гісторыкі, а неабыякавыя краязнаўцы, якія жадаюць пакінуць для нашчадкаў сведчанні аб жыцці сваіх бацькоў і дзядоў.

Напрыканцы 2010 году ў менскім выдавецтве “Кнігазбор” выйшла кніга пастаўчаніна Уладзіміра Магільніцкага “Мая вёсачка – Вайшкуны”, прысвечаная гісторыі невялікай вёскі, што на беразе возера Балдук недалёка ад Лынтуп.

Вялікую частку кнігі займае апісанне жыцця і быту вяскоўцаў. Аўтар апісвае зямельныя ўладанні жыхароў Вайшкунаў, іх быт, заняткі, звычаі, ежу. Вялікае месца кнігі займае апісанне рэлігійных святаў – Калядаў, Трох Каралёў, Грамніцаў, Вялікадня. Аўтар падрабязна распавядае пра вясельныя звычаі, пра тое, як спраўлялі адведкі, хрэсьбіны. Расказваецца ў кнізе і пра адпачынак, гульні дзяцей і моладзі, вячоркі.

Уладзімір Магільніцкі піша і пра тое, як адбіваліся на вяскоўцах падзеі ХХ стагоддзя – польскі час, Другая Сусветная вайна, паваенная калектывізацыя і заняпад вёскі за савецкім часам.

У кнізе шмат дэталяў. Многім яны могуць падацца другараднымі, аднак яны вельмі падрабязна паказваюць усе бакі вясковага жыцця.

“Шылак Іван (Яська) меў валоку; Януш Стансілаў (Стаська), Януш Галена, Януш Юстын, Жаўнярук Віктар (Вікцюк), Буйка Адам (Адась) (…) – паўвалокі..”

“Жыхары навакольных вёсак вайшкунцаў называлі “шаракамі” за іх драхлую, рваную вопратку, якую яны насілі. А на гэта станчыкоўскім жыхарам адказвалі: “Станчыкі-галота з’елі сучку і ката, наварылі буракоў, накідалі чарвякоў”.

“Заўзятай зборшчыцай грыбоў у Вайшкунах была Шымковіч Франя (Керынка). За кожны выхад у лес яна магла сабраць да 200 баравікоў”.

“Калі запрашалі на працу, наймітаў абавязкова клікалі за стол і назіралі за тым, як яны ядуць. Лічылі, што работнік, які есць шмат і хутка, але акуратна, будзе так і працаваць”.

“Зладзеяў у вёсцы не было і таму многія жыхары дзверы ў хату зусім не замыкалі, казалі: “У нас няма чаго красці”.

“Былі ў 30-я гады сабакі ў Януша Стаські (Бельчык), у Януша Андрэя (Дзіяна) і ў Грыкеня Вацюка (Нэптусь; у 1943 г. яго застрэлілі партызаны)”.

“Абутак вяскоўцы вельмі шанавалі. Лепшы абутак абувалі на вялікія святы, вяселле ці да касцёла. Звычайна да Лынтуп ішлі босымі і ўжо каля мура касцёла абувалі боты, чаравікі, туфлі”.

“Вайшкунцы паміж сабой жылі мірна. Але бывалі выпадкі, калі гэты спакой парушаўся. Гэта было тады, калі, крый божа, курыца-квактуха са сваімі куранятамі залазіла ў агарод суседкі. Тады на ўсю вёску падымаўся лямант. Гаспадыня агарода абзывала рознымі нецэнзурнымі брыдкімі словамі сваю суседку. Яны паказвалі адна адной фігі, маглі падняць нават і спадніцу і паказаць… Але праз дзень-другі гэта ўсё забывалася, і жыццё вёскі ўваходзіла ў мірнае рэчышча”.

Калі чытаеш гэтыя падрабязныя, насычаныя маляўнічымі дэталямі, апісанні, у свядомасці паўстае непаўторная карціна вясковага жыцця. Чытач мае шанец акунуцца ў атмасферу, у якой жылі яго дзяды і прадзеды.

Даслана Кастусь Шыталь, 17.03.11

ист: https://westki.info/

Войшкуны — деревня в Поставском районе Витебской области Республики Беларусь.- географические координаты местности и расположение деревни Войшкуны:

— на подробной старой карте начала ХХ века и современных картах, а также местонахождение на снимках со спутника Google Maps — Google Карты;


— административно-территориальная принадлежность местности в составе Польши (Второй Речи Посполитой), Республики Беларусь (2017).

     Магільніцкі Уладзімір. Мая вёсачка Вайшкуны: гісторыка-этнаграфічны нарыс. Мінск, Кнігазбор, 2010.

Кнігі, прысвечаныя гісторыі асобных невялікіх паселішчаў, заўжды даводзіцца чытаць з асаблівым пачуццём. Найчасцей пішуць іх не прафесійныя гісторыкі, а неабыякавыя краязнаўцы, якія жадаюць пакінуць для нашчадкаў сведчанні аб жыцці сваіх бацькоў і дзядоў.

 

Напрыканцы 2010 году ў менскім выдавецтве “Кнігазбор” выйшла кніга пастаўчаніна Уладзіміра Магільніцкага “Мая вёсачка – Вайшкуны”, прысвечаная гісторыі невялікай вёскі, што на беразе возера Балдук недалёка ад Лынтуп.

Вялікую частку кнігі займае апісанне жыцця і быту вяскоўцаў. Аўтар апісвае зямельныя ўладанні жыхароў Вайшкунаў, іх быт, заняткі, звычаі, ежу. Вялікае месца кнігі займае апісанне рэлігійных святаў – Калядаў, Трох Каралёў, Грамніцаў, Вялікадня. Аўтар падрабязна распавядае пра вясельныя звычаі, пра тое, як спраўлялі адведкі, хрэсьбіны. Расказваецца ў кнізе і пра адпачынак, гульні дзяцей і моладзі, вячоркі.

Уладзімір Магільніцкі піша і пра тое, як адбіваліся на вяскоўцах падзеі ХХ стагоддзя – польскі час, Другая Сусветная вайна, паваенная калектывізацыя і заняпад вёскі за савецкім часам.

У кнізе шмат дэталяў. Многім яны могуць падацца другараднымі, аднак яны вельмі падрабязна паказваюць усе бакі вясковага жыцця.

“Шылак Іван (Яська) меў валоку; Януш Стансілаў (Стаська), Януш Галена, Януш Юстын, Жаўнярук Віктар (Вікцюк), Буйка Адам (Адась) (…) – паўвалокі..”

“Жыхары навакольных вёсак вайшкунцаў называлі “шаракамі” за іх драхлую, рваную вопратку, якую яны насілі. А на гэта станчыкоўскім жыхарам адказвалі: “Станчыкі-галота з’елі сучку і ката, наварылі буракоў, накідалі чарвякоў”.

“Заўзятай зборшчыцай грыбоў у Вайшкунах была Шымковіч Франя (Керынка). За кожны выхад у лес яна магла сабраць да 200 баравікоў”.

“Калі запрашалі на працу, наймітаў абавязкова клікалі за стол і назіралі за тым, як яны ядуць. Лічылі, што работнік, які есць шмат і хутка, але акуратна, будзе так і працаваць”.

“Зладзеяў у вёсцы не было і таму многія жыхары дзверы ў хату зусім не замыкалі, казалі: “У нас няма чаго красці”.

“Былі ў 30-я гады сабакі ў Януша Стаські (Бельчык), у Януша Андрэя (Дзіяна) і ў Грыкеня Вацюка (Нэптусь; у 1943 г. яго застрэлілі партызаны)”.

“Абутак вяскоўцы вельмі шанавалі. Лепшы абутак абувалі на вялікія святы, вяселле ці да касцёла. Звычайна да Лынтуп ішлі босымі і ўжо каля мура касцёла абувалі боты, чаравікі, туфлі”.

“Вайшкунцы паміж сабой жылі мірна. Але бывалі выпадкі, калі гэты спакой парушаўся. Гэта было тады, калі, крый божа, курыца-квактуха са сваімі куранятамі залазіла ў агарод суседкі. Тады на ўсю вёску падымаўся лямант. Гаспадыня агарода абзывала рознымі нецэнзурнымі брыдкімі словамі сваю суседку. Яны паказвалі адна адной фігі, маглі падняць нават і спадніцу і паказаць… Але праз дзень-другі гэта ўсё забывалася, і жыццё вёскі ўваходзіла ў мірнае рэчышча”.

Калі чытаеш гэтыя падрабязныя, насычаныя маляўнічымі дэталямі, апісанні, у свядомасці паўстае непаўторная карціна вясковага жыцця. Чытач мае шанец акунуцца ў атмасферу, у якой жылі яго дзяды і прадзеды.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом