Блытаніна як у назве царквы, месцы знаходжання і яе гісторыі існуе больш як 200 гадоў яшчэ з эпохі ўніяцтва ў нашых мясцінах. Напускае туману і нашая родная праваслаўная царква.
Бо афіцыйна на сайце Полацкай епархіі значыцца што: “Храм был построен в начале XX века, является памятником архитектуры ретроспективно-русского стиля. Храм — одноапсидный, прямоугольный в плане, над его двухскатной крышей возвышается восьмигранный барабан с луковичным куполом. К западному фасаду примыкает звонница, имеющая шатровое завершение. Храм Покрова Пресвятой Богородицы в д. Ласица относится к Поставскому благочинию.” Пачатак дваццатага стагодзя можна трактаваць як 1901-1920 гады, таму, што пры польскім часе з 1920 па 1939 гады гэтая царква ўжо у Полацкую епархію не ўваходзіла, таму ўсе метрычныя кнігі гэтага часу і перыяда з 1901 года лічацца як кнігі Нарыцкай царквы, хоць царквы ў Нарыцы ў гэты час не было. Назва царквы сяла Нарыцы сустракаецца ў клірыкавай ведамасці 1847 года пры перадачы спраў з Мінскай губерні ў Віленскую.
Яе змест: “Ведомость о церкви Виленской Губернии Вилейского уезда Села Норицы на 1847 год. 1. Построена 1830 года тщанием покойного Помещика Иосифа Лапатинскага…” Надалей ідзе апісанне гэтага храма. На падставе гэтага многія гісторыкі і афіцыйны Пастаўскі сайт лічаць, што першы храм у Ласіцы быў пабудаваны ў 1830 годзе, што пацверджвае надпіс на царкоўным падмурку. Аднак будавана яна была як уніяцкай (грэка-каталіцкай). Метрычныя кнігі гэтага часу лічацца як кнігі Нарыцкай царквы Мінской губерні Вілейскага ўезда з 1830 года без назвы яе падпарадкавання, і Віленскай губерні Вілейскага ўезда з 1847 года. Больш правільным было б сказаць, што гэта Ласіцкая царква Нарыцкага прыходу. У Нарыцкім фальварку жылі толькі гаспадары наваколля Сулістроўскія, потым Лапацінскія а потым Акушкі. Не маглі яны другое месца назваць валасным цэнтрам, а сябе правінцыяламі. Нават пры польскім часе гміна была Нарыцкай. Таму і царкоўны прыход заўсёды быў Нарыцкім. А вось кіраўніцтва як воласцю, так і гмінай знаходзілася надалей ад людскіх вачэй ў Ласіцы, як і прыхадская царква, якая была адзіная прыпісная царква да Нарыцкага прыходу. Вось апісанне Нарыцкага прыходу 1893 года:
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.