Залуцкі Іосіф Віктаравіч, прафесар, доктар медыцынскіх навук.

    Залуцкі   Іосіф Віктаравіч,прафесар, доктар медыцынскіх навук. Нарадзіўся 5 верасня 1950 г. у в. Мумішкі Камайскага с/с Пастаўскага раёна. У 1969 г. закончыў Маладзечненскае медыцынскае вучылішча. У 1978 г. з адзнакай закончыў лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута.

Працаваў клінічным ардынатоарам, урачом-радыёлагам радыёлагічнага аддзялення Навукова-даследчага інстытута анкалогіі і медицинской радыялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР (1978–1982). Пасля заканчэння аспірантуры (1982–1985) працаваў малодшым, старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі гіпертэрміі і клінічнай тэрапіі (1985–1990), старшым навуковым супрацоўнікам аддзялення рэабілітацыі, кіраўніком, затым вядучым навуковым супрацоўнікам аддзялення рэабілітацыі і брахітэрапіі (1990–1994), загадчыкам аддзялення агульнай анкалогіі і пластычнай хірургіі НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (1994).

У 1986 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1994 г. — доктарскую. У 2000 г. яму нададзена вучонае званне прафесара. У 2000 г. прызначаны дырэктарам ДУ «НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Н.Н. Аляксандрава». З 1999 па 2007 г. Быў загадчыкам кафедры анкалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. У 2004 г. І. Залуцкі абраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі.

На працягу доўгіх гадоў (2001–2009) Іосіф Віктаравіч каардынаваў працу анкалагічнай службы рэспублікі, актыўна займаўся даследаваннямі ў вобласці эпідэміялогіі, прафілактыкі і ранняга выяўлення пухлін. З 15 студзеня 2010 г. працаваў намеснікам акадэміка-сакратара аддзялення медыцынскіх навук НАН Беларусі.

З 26 снежя 2010 г. прызначаны дырэктаром ГНУ «Інстытут фізіялогіі» НАН Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам абронена 15 кандыдацкіх і 4 доктарскія дысертацыі. Ён аўтар 213 навуковых і навукова-метадычных работ, 4 манаграфій, мае 12 патэнтаў.

ист: http://pastavy-tour.by/krayaznaustva/slavutyya-zemlyaki/vyadomyya-lyudzi-pastaushchyny-medytsyna/

Земляки, поставы, люди

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

118 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.