ЗНАХАРСТВА НА ПАСТАЎШЧЫНЕ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХХ – ПАЧАТКУ ХХІ СТ.СТ.

Поставы     Разгледжаны факты існавання практыкі знахарства на тэрыторыі Пастаўшчыны. Выяўлена рэгіянальная спецыфіка народнага лекавання.

Паказаны ўплыў развіцця афіцыйнай медыцыны на тран-
сфармацыю лекарскай традыцыі. Уяўленні пра звышнатуральныя сілы і іх уздзеянне на жыццядзейнасць чалавека вядомы са старажытных часоў. Галоўнай каштоўнасцю было і застаецца здароўе, таму менавіта з ім была звязана магічна-лекавальная практыка, якая існуе і на сучасным этапе. Здаўна людзі адносіліся да хваробы як да адхілення ад нармальнага стану развіцця арганізма. На працягу доўгага перыяду насельніцтва назапашвала веды аб сістэме захворванняў, іх паходжанні. Менавіта гэта абумовіла шырокую распаўсюджанасць народных метадаў лекавання.

Уяўленні пра звышнатуральныя сілы і іх уздзеянне на жыццядзейнасць чалавека вядомы састаражытных часоў. Галоўнай каштоўнасцю было і застаецца здароўе, таму менавіта з ім была звязана магічна лекавальная практыка, якая існуе і на сучасным этапе. Здаўна людзі адносіліся да хваробы як даадхілення ад нармальнага стану развіцця арганізма. На працягу доўгага перыяду насельніцтваназапашвала веды аб сістэме захворванняў, іх паходжанні. Менавіта гэта абумовіла шырокую распаўсюджанасць народных метадаў лекавання.

 

У выніку ўвасаблення хваробы як звышнатуральнага ўздзеяння на арганізм чалавека ў народнайкультуры паўстае пазітыўна афарбаваны персанаж – знахар. Паводле народных уяўленняў гэты чалавекнадзелены магічнымі здольнасцямі, якія ў адрозненні ад чараўніка выкарыстоўваюцца для дапамогілюдзям. Сілы, на думку мясцовых жыхароў, знахары атрымліваюць ад прыроды: «Ад прыроды, хоць шточалавек робіць, а ў яго ёсць» [9].

Існуе перакананне, што дар з’яўляецца Божым прасвятленнем: «Толька Боская воля! Ён сам кажыць – толька Боская воля, толька ад Бога. Еслі ты не верыш у Бога, еслі ты ідзешс насмешкай да яго табе нічога не паможыць. Ты прышла, вады набрала і пашла з тым самым» [6]. Знахары падзяляюцца на «прыродных» (моцных) і «навучаных» [15 , с. 190]. Дар мог перадавацца празмалітву, але толькі строга вызначанаму чалавеку: «Даўнейшыя людзі болі гэтаму верылі і перадаваліадзін аднаму. Праз малітву перадавалася » [10].

«Ці гэта праўду кажуць ці не, кажуць можыць перадаць.Гэты чалавек, каторы загаварываіць можыць перадаць другому. Ну толькі перваму ілі паследнему з родных» [11].

Вядома, што ніякай платы за свае паслугі знахары не ўсталёўвалі, бо верылі, штозамаўленне ў гэтым выпадку не дапаможа: «Не, не. За гэта няможна браць. Тады ж без помашчы гэта» [7].

Акрамя тэрміна «знахар» на даследаванай тэрыторыі Пастаўшчыны сустракаюцца такіяперсанажы як «шаптуха», знахар-кастапраў, знахар, які лячыў «выпіскамі». Паводле Г.А Барташэвіча бабкашаптуха і яе метады лекавання з’яўляюцца своеасаблівай формай праявы знахарства. На практыцыгэта вымаўленне сэнсава насычаных тэкстаў (замоў), функцыя якіх-пазбавіць чалавека ад хваробы [1, с.14].

Знахаркостапраў займаецца ўпраўленнем звіхаў, з дапамогай масажу лечыць захворванні спіны іканечнасцяў. Знахарская сіла ахоплівала вялікі аб’ём захворванняў: хваробы з ветру «а што вот такое з ветру, спух, гэта первае лекарства ад яго», упуды і ўкусы змей «ад пужання, вот еслі ўкусіць, ведзьмы такія,вужакі » [4 ], скураныя захворванні «і рожу замаўляў, многа ад чаго » [5], захворванні нервовай сістэмы іпсіхічныя разлады «нервные заболеванія, эпілепсія, і такія былі, знаеце нормальные как іх сказаць,беснаватых » [13, ф. 1, воп. 2, спр. 5]. Самай знакамітай знахарскай дынастыяй, якая паходзіла з Пастаўшчыны, была сям’я Даламанавых. У кнізе І.В Зямчонка «Ваколіцы Парыжа» прыведзены гістарычныя факты з жыцця гэтайсям’і. «Іх продак праваслаўны варонежскі памешчык, сталбавы дваранін – прыдбаў упадабаныя землі,атрымаўшы ў падарунак Верацеі ад цара ў якасці ўзнагароды за барацьбу з уніяй. А свой дар лекаратрымаў на полі бітвы » [14, c. 20].

Савецкая ўлада рэзка негатыўна адносілася да такой практыкі і сям’іўвогуле. Аб цяжкіх момантах распавядала дачка Міхаіла Даламана Ксенія Ленкевіч: «У. Лобач– А вотбольшэвікі зналі што лячыў людзей? К.Ленкевіч – Зналі. Ай, што яны прыхадзілі. Не давалі. Не разрэшалі. Ну всё равно не покорылі. Какая сіла была, не покорылі. Как хоцелось ім пасадзіць, кулак» [13 , ф. 1, воп. 2, спр. 5].

 

Акрамя традыцыйнай працэдуры – замаўлення на ваду, Даламанавы шырока практыкаваліпусканне замовы па ветру. Гэты спосаб быў больш якасны, калі чалавек не мог асабіста прысутнічаць узнахара. Адлегласць у гэтым выпадку не мела значэння: «Захварэла была наша дочка. Прастыла. І апохлашчака, увесь твар апох. Як паехаў бацька загаварыць, паехаў на матацыкле. Матацыкл сапсаваўся тамназад едучы, дык пакуль дамоў прыйшоў пешшу, зараз жа палягчала і сышла пухліна з твару і сразулёхка стала. Проста раптоўна. Пакуль жа бацька з’явіўся дамоў – дочка здаровая. Дапамагало»[3].

 

2

Захаваліся ўспаміны пра сам працэс замаўлення: «Вадой загаварваў. Над вадой маліліся, браліваду толькі ў ягонай студні. Бярэш бутэлечку з дому, ці баначку, ці слоік. Вот ваду папросіш, яны непытаюцца, што табе баліць, толькі скажаш, сколькі гадоў чалавеку і імя. Ён скажыць, а пасля дзеці жзамаўлялі, схадзі вады набяры ў студню. І нясеш у дом да іх. Там асобая комната ў яе. Яна бярэ з тваіх рук, загаварвае, моліцца над ей і праз нескалькі мінут яна пастукаіць у дзверы – ужо захадзіць забіраць. Ікажыць, што так, прыйдзіце яшчэ праз дзве нядзелі. Яна раскажыць, што тры глыточкі выпіць, памазацьзапясці, на грудзях, шыю зверху і ўсё гэта раз да ўсхода сонца і раз пасля захода сонца » [3].

Такім чынам відавочна, што знахар меў асабістую праграму замаўлення, якая была прывязана да месца, прадмета наякі замаўлялі і час яго выкарыстання.Да знакамітага знахара адносіліся з павагай і нават страхам, бо ведалі, Далман чалавексправядлівы і заўсёды кажа праўду. У народнай памяці засталося паданне, якое распавядаюць у кожнайвёсцы: «Было такое казанне пра Далмана. Як жыў яшчэ стары бацька Міхаіл то гэта было яшчэ ў тыябедныя часы, калі пасля вайны самая бедната, а можа і раней. Вот чалавек сам ішоў і вот што занясці, якДалмана аддзячыць за ваду? І нёс у збанку масла. І думаў, ну я хоць яму масла дам. Але ж нёс, нёс іпажалеў. А вада ці паможыць ці не, незнаю яшчэ. Дык узяў, схаваў ён гэты збанок і пайшоў да Далмана. Ісказаў Далман: «Вот так так лячыцца гэтай вадой, і ты ж, чалавек, не забудзся масла забяры з пад маста»[3].

Нягледзячы на тое, што ў Верацеях ужо шмат год ніхто не замаўляе і не выдае вады, людзейпрыцягвае гэта месца. Па акрузе і далёка за яе межамі ведаюць, што многа год таму стары Далманзамовіў калодзеж і яго лячэбны дар застаўся на зямлі: «То асталася студня цудоўная, яна не закрытая. Івось нядаўна ехаў чалавек, і запытаўся дарогу ў Верацеі да Далмана. Дык мы кажам, што іх ужо няма. Аён кажа ўсё раўно, як былі самыя старыя Далманы казалі, што нас не будзець, а вада будзець дапамагаць.Бярыце. Бярыце калі ў патрэбе будзе, яна дапамагае»[3].

Вядома, што на Пастаўшчыне існавала вялікая колькасць тых, хто займаўся замаўленнем. Аднакмоц гэтых знахароў, паводле народнага меркавання, была не такая вялікая, як у Далманаў, тамузвярталіся да іх пераважна аднавяскоўцы. У вёсцы Лашукі замаўленнем займалася Лясніцкая Ірына. Даяе звярталіся ў выпадку ўпудаў, сурокаў, эпілепсіі. Замаўляла яна на попел і на ласункі: «Напішыць імятваё на паперцы і моліцца над ей, і гэту паперку запаліць. Гэны папялок сыпецца пакуль гарыць. І потымгэным папялком прыкладаюць» [3]. «І яшчэ яна пісала на чакаладках нейкія боскія словы. На пячэннітожа пісала. – А што тады з гэтым дзелаць? Ну есці» [2].

У вёсцы Рудое мясцовая знахарка доўгі час лячыла звіхі, зрушэнні, захворванні пазваночніку.Пасля яе справу працягнулі дзеці і ўнукі. Вядома, што зараз гэтай практыкай займаецца яе ўнук: «УРудым бабка была, рукі састаўляла. Во ейны ўнук зараз гэтым занімаецца. Ясюковіч. Ну састаўляіць, нуня гэдак жа ж, але бабка ваапшчэ. Я да яе мужыка вазіла свайго. Пазванкі строс шыйныя, дык сказала,што доля сікунды! Дзержашся ваапшчэ толька-толька. Саставіла. Сама рукі мне састаўляла» [11]

У вёсцы Малькавічы свой незвычайны спосаб лячэння ад упудаў практыкаваў ЛеапольдАнкудовіч. Аб гэтым знахары засталіся звесткі і ў суседняй вёсцы Рэцькаўшчыне: «Быў у нас у вёсцытакі чалавек. Анкудовіч Леапольд. Ён моцны такі быў. І ён пісаў выпіскі. Што ён там пісаў ні знаю. Аднекага яму перайшло па наследству. Пісаў выпіскі ад пужання в аснавном рабятам. І пісаў выпіскі насігарэтнай бумазе. Што ён там нешта, паглядзім, нацарапаіць, можа якую малітву казаў. І гэтую выпіскунада было з’есці. Ну як саўсём малым на цукры нешта пацарапаіць, бо рабёнак ня з’есць саўсём гэтувыпіску. І іменна ад пужання»[8].

У вёсцы Казлоўшчына дагэтуль памятаюць выпадак, калі замаўленне практыкаваў каталіцкі святар, знакаміты пробашч Юзаф Булька з вёскі Мосар Глыбоцкага раёна. Гэта адзінкавы эпізод у рэгіёне, калі рэлігія спрыяла працэсу замаўлення, у іншых жа выпадках знахары і іх метады рэзка крытыкаваліся: «Дажэ даваў Булька! Ксёндз! Ён не даваў ваду, а ён крэпка замаўляў. Я сама на сабеспракцікавалася. У мяне дачка захварэла маленькая. Я яе вазіла ўсюды. Завезла ў Мосар. А Бульку нештанада было каб я. Ён прыйшоў, кажыць: «Куды?» Я кажу так і так, прышла да Пятроўскай замаўляцьгалаву. Гаворыць: «Вывадзі сваю дзяўчыну, замоўлю я сам ей! » Я ня верыла, патамушта Булька быўочэнь строгі. І тады я вывела дзяўчыну, ён на галаву рукі паклаў, пагаварыў і вот дзякуй Богу ніколі нехварэіць»[6].

Асабліва шырока на Пастаўшчыне было распаўсюджана замаўленне ад рожы (в. Барэйкі, Масты, Яловікі, Вярцінскія, Прусы, Мосар (Глыбоцкага раёна), Казлоўшчына, Дзядзінкі, Мядзелка,Асінагарадок, Сарокі), ад упуду (Барэйкі, Малькавічы, Свініца), ад зглазу (Піскуны, Прусы,Ляхаўшчына), ад змей (Вярцінскія, Яловікі, Дзядзінкі, Мядзелка, Прусы, Сарокі).Такім

 чынам, лячэбная магія на Пастаўшчыне ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ стст. былашырока прадстаўлена знахарствам. Найбольш знакамітым быў род Даламанаў з Верацеяў. Наяўнасцьмоцнага знахара ў рэгіёне прывяла да таго, што спектр хвароб, якімі займаліся іншыя мясцовыя лекары,звузіўся. Да вясковых шаптуноў звярталіся з лёгкімі выпадкамі такіх хвароб як рожа, упуд, сурокі.

Акрамя іх на тэрыторыі Пастаўшчыны фіксуецца наяўнасць вузкаспецыялізаваных знахараў кастаправаў. Пад час даследавання была зафіксавана спецыфічная форма замаўлення з дапамогай«выпісак», якая не сустракалася на тэрыторыі раёна да гэтага часу. Таксама зарэгістраваны выпадакзліцця рэлігійных і знахарскіх практык, якое ў выніку прынесла пацыенту хуткае паляпшэнне

У канцы ХХ пачатку ХХІ стст. знахарства паступова страчвае сваю актуальнасць. Узровеньафіцыйнай медыцыны ў раёне павышаецца да аптымальнага, знікаюць некаторыя захворванні,скарачаецца колькасць носьбітаў народнай лекавальнай традыцыі, расце ўзровень даверу да медыкаў.Тэхнічны прагрэс, які ўплывае не толькі на развіццё свету, але і на соцыум увогуле, спрыяе заняпадутрадыцыйнай лекавай практыкі. Ён жа фарміруе светапогляд сучаснага чалавека, які не давяраенародным метадам. Аднак на Пастаўшчыне і сёння мае месца знахарства. У большасці выпадкаўпацыентамі народнай медыцыны з’яўляюцца вясковыя жыхары

.

ЛІТАРАТУРА
1. Барташэвіч, Г. А. Магічнае слова / Г. А. Барташэвіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1990. – 128 с.
2. Зап. Грыцкевіч Д. у 2014 г. ад Антух Ядвігі Нікалаеўны, 1932 г.н., у в. Лашукі Пастаўскага раёна.
3. Зап. Грыцкевіч Д. у 2014 г. ад Буката Яніны Іванаўны, 1943 г.н., у в. Луцк-Казлоўскі Пастаўскага
раёна.
4. Зап. Грыцкевіч Д. у 2014 г. ад Федаровіч Ніны Уладзіміраўны, 1928 г.н., у в. Вялікія Верацеі
Пастаўскага раёна.
5. Зап. Грыцкевіч Д. у 2014 г. ад Шалашонак Уладзіміра Паўлавіча, 1933 г.н., у в. Малыя Верацеі
Пастаўскага раёна.
6. Зап. Грыцкевіч Д. у 2016 г. ад Кудрашовай Крысціны Станіславаўны, 1942 г.н., у в. Казлоўшчына
Пастаўскага раёна.
7. Зап. Грыцкевіч Д. у 2016 г. ад Літвіновіч Ванды Вітальеўны, 1942 г.н., у в. Казлоўшчына
Пастаўскага раёна.
8. Зап. Грыцкевіч Д. у 2017 г. ад Бекіш Рамуальды Любаміраўны, 1940 г.н., у в. Малькавічы
Пастаўскага раёна.
9. Зап. Грыцкевіч Д. у 2017 г. ад Бервячонак Аркадзіі Іванаўны, 1937 г.н., у в. Барэйкі Пастаўскага
раёна.
10. Зап. Грыцкевіч Д. у 2017 г. ад Волк Марыі Усцінаўны, 1949 г.н., у в. Луцк-Казлоўскі Пастаўскага
раёна.
11. Зап. Грыцкевіч Д. у 2017 г. ад Красілевіч Елізаветы Іосіфаўны, 1939 г.н., у в. Кавалі Пастаўскага
раёна.
12. Зап. Грыцкевіч Д. у 2017 г. ад Цярлюк Вечыславы Тытусаўны, 1938 г.н., у в. Рэцькаўшчына
Пастаўскага раёна.
13. Зап. Лобачам У. у 2012 годзе ад Ленкевіч Ксеніі Міхайлаўны, 1926 г.н., у в. Верацеі Пастаўскага
раёна // Архіў ПДУ, Кафедра гісторыі і турызма. – Ф. 1. Воп. 2. Спр. 5. Л. 48–49.
14. Зямчонак, І. В. Ваколіцы Парыжа / І. В. Зямчонак. – Гродна : Ратуша, 2000. – 104 с.
15. Лобач У. А. Знахар / У. А. Лобач, С. І. Санько // Беларуская міфалогія : энц. слоўнік / склад.
І. Клімковіч ; гал. рэд. С. І. Санько. – Мінск, 2006. – С. 190

Д.С. ГРЫЦКЕВІЧ
(Прадстаўлена: канд. біял. навук, дац. В.А. ЕМЯЛЬЯНЧЫК)

PDF 

193 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом