О НАС

        Ведение личной  страницы — это не только хорошая возможность повысить свой интеллектуальный и профессиональный уровень в сфере информационно — коммуникативных технологий, но и возможность повысить свой интелектуальный уровень , обогатить  опыт по актуальным проблемам.

Postavy.of.by

Данный сайт создан для моих земляков, коллег, подписчиков и для всех тех, кому интересны статьи о Поставах и крае голубых озер.

Сайт предназначен для сбора статей о  Поставском крае, от истории до настоящего времени, о земляках, интересных фактах и многом другом, что связано с любимым городом. 

Мой персональный сайт – это идеальный собеседник, который оказывает мне неоценимую помощь в новом познании своего края, любимого города, общения с земляками. 

 

75-летний поставчанин Леонид Януш пишет картины и изготавливает кожаные вещи

 Так гаворыць 75-гадовы жыхар райцэнтра Леанід Януш. І мае рацыю: чалавек, дасягнуўшы пенсійнага узросту, можа дазволіць сабе займацца тым, што яму найбольш падабаецца. А калі справа па душы, то пра які сум можна гаварыць?

У Леаніда Леанідавіча захапленняў хапае. Калі я завітала да Янушаў, маю ўвагу найперш прыцягнула галерэя карцін на сцяне ў светлай, прасторнай зале. У асноўным гэта пейзажы: рэчка, возера, бярозкі, кветкі…

 — Ого, колькі іх! — захапляюся. — Можна выставу ў Доме рамёстваў ладзіць.

— Не, выстава мне не патрэбная, хаця карцін намаляваў шмат, — кажа гаспадар і дастае з запаснікаў вялікі стос сваіх работ, выкананых маслам на палатне. — Люблю прыроду, таму найчасцей яе і малюю. Таксама захапляюся фатаграфаваннем. Здымаю краявіды, найпрыгажэйшыя мясціны ў Паставах і раёне, помнікі архітэктуры, іншыя будынкі. І не толькі мабільным тэлефонам — маю прафесійныя фотаапараты.

 

Яшчэ адно захапленне Леанідавіча — рыбалка. Прычым, як прызнаўся, за вялікім уловам не гоніцца. Задавальненне яму прыносіць сам працэс: зборы, паездка на любімае лучайскае возера, знаходжанне на прыродзе.

 

А як вам калекцыя скураных кашалькоў, ключніц, манетніц, якую бачыце на здымку? Уражвае? Іх вырабіў Леанід Леанідавіч, і тут толькі невялікая частка. Шмат падарыў родным, сябрам, знаёмым.

 

Але найбольш часу Леанід Януш праводзіць за камп’ютарам. Далёка не ўсе яго равеснікі, а то і значна мала­дзейшыя ўмеюць карыстацца інтэрнэтам. Ён жа ў сусветным павуцінні адчувае сябе як рыба ў вадзе. І гэта не дзіўна: асвойваць камп’ютар Леанід пачаў шмат гадоў назад, калі працаваў на Пастаўскай мытні інспектарам па кадрах. І ў гэтай арганізацыі, адной з першых у раёне, з’явілася не бачаная дагэтуль тэхніка. (На мытні ён адпрацаваў 20 гадоў, да яе столькі ж — на райбыткамбінаце галоўным інжынерам.)

 

 

— На пенсію пайшоў, калі споўніўся 61 год, — расказваў. — Мог бы яшчэ працаваць, але мытню закрылі, і трэба было ехаць у Гродна ці Ашмяны. Не захацеў. Аднак без справы не застаўся: уладкаваўся мастаком у Пастаўскую цэнтральную раённую бібліятэку.

Там Леанід Януш не толькі афармляў стэлажы, стэнды, выставы, але і распрацаваў новы сайт установы. А калі праз 8 гадоў пакінуў работу ў бібліятэцы і з’явілася шмат вольнага часу, стварыў персанальны сайт postavy.of.by. Ён прызначаны для збору артыкулаў пра Пастаўшчыну і яе людзей, цікавых фактаў, відэа, фотаздымкаў. На сайце ёсць такія раздзелы, як «Людзі і лёсы», «Прырода краю», «На заметку», «Усё пра Паставы», «Творчасць», «Легенды», «Навіны» і іншыя.

 

— Матэрыялы збіраю з самых розных крыніц, абавязкова ўказваю іх аўтараў, — расказваў. — Штодня на сайт заходзіць 120-150 чалавек. Адміністраваць яго цікава і нескладана. Да таго ж у мяне ёсць выдатная памочніца — унучка Маргарыта, якая ходзіць у 10 клас. Мы з ёй і штучным інтэлектам зацікавіліся (ён ужо выконваў некаторыя нашы заданні). Мой персанальны сайт — гэта ідэальны субяседнік, які аказвае мне неацэнную дапамогу ў пазнанні свайго краю, зносінах з землякамі.

 

А землякамі і родным краем Леанід Януш вельмі даражыць.

 — На Пастаўшчыне жылі мае дзяды, бацькі, з ёй непарыўна звязаны мой лёс, — гаварыў. — Радуе, што і абодва сыны нікуды не з’ехалі, а засталіся ў Паставах, стварылі сем’і, маюць добрую работу. Як кажуць у народзе: «Дзе нарадзіліся, там і спатрэбіліся».

Прырода не абдзяліла яго сыноў талентамі і працавітасцю. Андрэй займаецца рамонтам і абслугоўваннем офіснага абсталявання, Павел — камп’ютарным графічным дызайнам і работай у сацыяльных сетках. Хіба гэта не яскравае пацвярджэнне геннай спадчыннасці?

Фаіна Касаткіна

ист: https://www.postawy.by/2024/02/75-letnij-postavchanin-leonid-yanush-pishet-kartiny-i-izgotavlivaet-kozhanye-veshhi/

 

 Отец,  «Януш Леонид Владимирович — скупые строчки о дорогом человеке» — читать далее…

Яндекс.Метрика



Loading