”ПААЗЕР’Е“ — заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фальклёрны ансамбль

       ДУА ”Пастаўская дзіцячая школа мастацтваў імя А. Тызенгаўза“. З даўнiх часоў Пастаўшчына багата сваiмi музычнымi, iнструментальнымii выканальнiцкiмi традыцыямi. Асаблiвы, адметны i самабытны след аставiлi народныя музыкi з вёсак Груздава i Пожарцы. На пачатку мiнулага стагодзя яны аб’ядналiся ў самадзейны калектыў. Больш за 60 год праiснаваў ансамбль груздаўскiх музыкаў.

З мэтай захавання выканальнiцкiх традыцый ў Пастаўскай музычнай школе ў 1991 годзе быў створаны новы фальклорны ансамбль ”Паазер’е“, якi з’явiўся прамым нашчадкам i прадаўжальнікам груздаўскiх музычных традыцый. Удзельнiкi ”Паазер’я“ – выкладчыкi Пастаўскай школы мастацтваў, сярод якiх ёсць дзецi i ўнукi тых славутых музыкаў. Захаваны i традыцыйны iнструментальны састаў: дыятанiчныя цымбалы, скрыпкi, гармонiкi, бубен, вясельны барабан. Стваральнiкам i адзiным кiраўнiком калектыву з’яўляецца дырэктар Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў Анатоль Анатольевiч Собаль. У 1993 годзе калектыву прысвоена найменне “народны самадзейны калектыў“, а ў 2003 годзе за вялiкi ўклад у развiццё самадзейнага нацыянальнага мастацтва, высокае выканальнiцкае майстэрства, зберажэнне мясцовых традыцый фальклорнаму ансамблю ”Паазер’е“ было нададзена ганаровае званне ”Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь“. У 2004 годзе калектыў узнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Рэпертуар ансамбля цалкам заснаваны на мясцовым матэрыяле. Мелодыi запiсаны ў вёсках Пастаўскага раёна ад мясцовых музыкаў, з захаваннем манеры i стылiстыкi мясцовых выканаўцаў i iнструментоўкi. У выкананнi ансамбля гучаць яскравыя i залiхвацкiя полькi ”Уха-ха“, ”Агульнiца“, ”Завiруха“, ”Рум“; полькi ад назваў вёсак, дзе яны былi створаны ”Груздаўская“, ”Соўкаўская“; жартоўная i гарэзлiвая полька ”Гуся-сюся“ а таксама павольныя, меладычныя вальсы ”Нiначка“, ”Спатканне“, ”Васiлькi“; танцавальныя мелодыi: абэрак, кракавяк, факстрот мазурка i многiя iншыя. Але ў апошнія гады ў рэпертуары ансамбля з’явілася нямала аўтарскіх твораў, напісаных мясцовымі паэтамі і кампазітарамі, у тым ліку і ўдзельнікамі калектыву.

Ад самага моманту свайго стварэння ансамбль праводзiць актыўную канцэртную дзейнасць, няспынна павышае свае майстэрства , прымае ўдзел ў конкурсах i фестывалях раённага, абласнога, рэспублiканскага i мiжнароднага узроўняў. Ансамбль ”Паазер’е“ выдзяляецца яскравай iндывiдуальнасцю i самабытнай манерай выканання. Штогод ён аднаўляе i пашырае свой рэпертуар. Калектыў iмкнецца зрабiць так, каб выступленнi былi цiкавымi для розных катэгорый слухачоў. Усіх удзельнікаў фальклорнага ансамбля ”Паазер’е“ аб’яднала любоў да народнай музыкі і песні, а іх высокі прафесіяналізм, багаты вопыт выступленняў і адданасць справе папулярызацыі беларускага музычнага мастацтва сталі асноўнымі складальнікамі творчага поспеху калектыву. І сення ні на хвіліну не спыняючыся ў сваім развіцці, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль ”Паазер’е“ працягвае несці слухачам усё багацце і непаўторнасць нашай нацыянальнай песеннай і музычнай культуры. Больш складанай становіцца партытура і партыі выканаўцаў, пашыраецца гукавая і тэмбравая палітра, эпізадычна ўводзяцца новыя інструменты (труба, духавы гармонік і акардыён) У мэтах пашырэння танальнага дыяпазона кіраўніком калектыву Собалем А.А. у строй дыятанічных цымбалаў унесенны дапаўненні.

Фальклорны ансамбль з’яўляецца лаўрэатам Мiжнароднага фестывалю фальклору ”Кiзляр-92“ у Дагестане, V i VII Рэспублiканскага агляду метадычнай i творчай работы выкладчыкаў навучальных устаноў культуры i мастацтва (1993 г., 2003 г.), лаўрэат Мiжнароднага фестывалю народнай музыкi “Звiняць цымбалы i гармонiк“ (1994, 1995, 1997, 2001, 2005 – 2007, 2011, 2012, 2016 – Гран Пры), лаўрэат фальклорнага фестывалю ”Коломiйка“ (Україна, 1994, 1996 гг.); лаўрэат абласнога агляду-конкурсу ”Беларусь – мая песня“ (1998 г.), лаўрэат I і II Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва ”Беларусь – мая песня“ (2005 г.), лаўрэат абласного тэлевізійнага праекта ”Зорны шлях“ (2013 г.).

Не раз ансамбль прадстаўляў беларускае мастацтва за межамi нашай краiны. Калектыў пабываў з канцэртамi ў Югаславii, Лiтве, Латвii, Эстонii, Малдове, Польшчы, Расii, Украіне, Славакіі, Германіі. У 2002 годзе ансамбль прымаў удзел у канцэрце майстроў мастацтва Беларусi ў межах Мiжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскi базар у Вiцебску“, у святкаваннi 855-годдзя г.Масква. У 2003 годзе фальклорны ансамбль ”Паазер’е“ прадстаўляў Вiцебскую вобласць на Днях культуры Рэспублiкi Беларусь у г.Масква. Калектыў прымаў удзел у Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі ”Дажынкі – 2007“ у г.Рэчыца Гомельскай вобласці.

У 2014 годзе калектыў прыняў удзел ў святочных мерапрыемствах ў г.Іыхві (Эстонія), дзе даў 4 сольныя канцэрты, у гг.Нінбург і Брэмен (Германія), дзе даў 8 сольных канцэртаў, у г.Малетай (Літва). У 2015 годзе калектыў прыняў удзел ў тэлевізійнай перадачы Літоўскага нацыянальнага тэлебачання, прыняў удзел ў Міжнародным конкурсе інструментальнай музыкі ”Armonikieriudu@“ у Літве, дзе стаў лаўрэатам. У гэтым жа годзе калектыў удзельнічаўў свяце г.Ліепая (Латвія), у Міжнародным фестывалі ”Браслаўскія зарніцы“.

У 2016 годзе трыа ансамбля ўдзельнічала у інтэрнацыянальным фестывалі інструментальнай фальклорнай музыкі “”Griezyne“ ў г.Вільнюс (Літва). У гэтым жа годзе калектыў на Міжнародным фестывалі народнай музыкі ”Звіняць цымбалы і гармонік“ калектыў атрымаў званне лаўрэата і Гран-Пры.
У 2017 годзе калектыў удзельнічаў у свяце горада Іыхві (Эстонія), ў абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі ”Дажынкі“ ў г.Дуброўна, дзе акрамя канцэртнай праграмы прадставіў выставу музычных інструментаў Беларускага паазер’я.

У 2018 годзе калектывам дадзена 12 канцэртаў у Пастаўскім раёне, г.Мядзел Мінскай вобласці , г.Верхнядзвінск.
Творчая дзейнасць ансамбля ”Паазер’е“ знаходзiць адлюстраванне ў навуковых работах доктара мастацтвазнаўства А.В.Скорабагадчанка ”Манаграфiя, iнструментальная музыка беларускага Паазер’я“, у артыкуле Т.І.Стружэцкага ў часопiсе ”Беларусь“, у кнiзе кандыдата мастацтвазнаўства В.І.Трамбiцкай.
Тры праграмы ансамбля ”Паазер’е“ запiсаны на Вiцебскiм абласным тэлебачаннi i дзве на беларускiм рэспубліканскім радыё. У 2007 і 2008 гадах Белтэлерадыёкампаніяй былі запісаны кампакт-дыскі ансамбля ”Як зайграюць цымбалы“ і ”Груздаўская вясельная“. У 2007 годзе выдавецтвам ”Беларусь“ выдадзены буклет ”Паазер’е“.

Ідуць гады, змянілася пакаленне, даўно пайшлі з жыцця славутыя музыканты, але іх традыцыі паспяхова працягвае Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль ”Паазер’е“ і калектыў-спадарожнік дзіцячы фальклорны ансамбль Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А.Тызенгаўза ”Пастаўскія цымбалісты“. З мэтай захавання выканальніцкіх традыцый, зберажэння і перадачы новаму пакаленню груздаўскай спадчыны ў Пастаўскай музычнай школе з 1986 года адкрыты клас дыятанічных цымбалаў. Вядзе яго Ванда Мацкевіч, дачка знакамітага груздаўскага цымбаліста Івана Мацкевіча. Навучае дзяцей яна так, як калісьці вучыў яе бацька – ”з рук“.

Дзякуючы славутым груздаўскім музыкам, на Пастаўшчыне захаваліся дыятанічныя груздаўскія цымбалы, зберагліся іх мелодыі і традыцыі выканання, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

 

источник: https://omcnt.by/zasluzhany-amatarski-kalekty%D1%9E-respubliki-belarus-narodny-falklorny-ansambl-paazere/

G-38V1DNRVX7

Loading

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.