Уроженцы Поставщины, погибшие в Афганистане

       Дырэктар раённага краязнаўчага музея Аляксандр Кузняцоў вядзе вялікую пошукавую работу. Нядаўна ён устанавіў новыя імёны ўраджэнцаў Пастаўшчыны, якія загінулі падчас баявых дзеянняў у Афганістане. Усе трое пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Сяргей Емец нарадзіўся 5 студзеня 1964 года ў Паставах. Яго бацька Андрэй Васільевіч, хутчэй за ўсё, быў ваеннаслужачым. Скончыўшы сярэднюю школу, Сяргей паступіў у Сызранскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча. Службу праходзіў у 65-м асобным верталётным палку ваенна-паветраных сіл Беларускай ваеннай акругі. У верасні 1988 года ў якасці лётчыка-штурмана верталёта Мі-8 лейтэнант Емец быў накіраваны ў Афганістан. Загінуў праз два месяцы падчас ракетнага абстрэлу душманамі аэрадрома ў Кабуле. Бацькі на той час жылі ў Мінску. На Чыжоўскіх могілках сталіцы яны і пахавалі сына.

,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,

Міхаіл Жумаеў нарадзіўся ў Паставах 10 снежня 1952 года. Затым бацькі пераехалі ў Барысаў. Там Міхаіл вучыўся ў СШ №15. Быў прызваны на тэрміновую службу. Пасля арміі скончыў Ленінградскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя С. М. Кірава. У Афганістан трапіў у снежні 1981 года. 30 верасня 1982-га з групай салдат прыкрываў адыход батальёна і трапіў пад абстрэл. Старшы лейтэнант Жумаеў быў цяжка паранены. Выратаваць яго не ўдалося. Пахаваны ў Барысаве.

,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,

Пётр Шакола нарадзіўся 22 кастрычніка 1959 года ў вёсцы Жылінскія. Яго бацькі Антаніна Маркаўна і Сцяпан Казіміравіч рана памерлі, і хлопчык выхоўваўся ў дзіцячым доме «Чарніцы» Лёзненскага раёна. У 1979 годзе скончыў Кіраўскае ваеннае авіяцыйна-тэхнічнае вучылішча. Служыў у Ташкенце. Адтуль некалькі разоў вылятаў на тэрыторыю Афганістана для выканання загадаў камандавання. 4 красавіка 1980 года пры чарговым палёце верталёт узарваўся. Разам з экіпажам і дэсантнай групай загінуў і бартавы механік прапаршчык Пётр Шакола. Пахаваны ў Віцебску.

,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,

Директор музея Александр Кузнецов установил новые имена уроженцев Поставщины, погибших во в Афганистане

 

источник: https://www.postawy.by/2024/02/direktor-muzeya-aleksandr-kuznecov-ustanovil-novye-imena-urozhencev-postavshhiny-pogibshih-vo-v-afganistane/

Loading

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.