Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…
Працоўны стаж Алены Васільеўны Вазняк складае 42 гады, трыццаць з іх яна адпрацавала ў пральні райбыткамбіната. Шчыруе тут і сёння.
Родам Алена Васільеўна з Браслаўскага раёна. Працаваць пачала ў шаснаццацігадовым узросце ў кулінарыі ў г. п. Відзы. Неўзабаве дзяўчына выйшла замуж і пераехала жыць да мужа ў Паставы. Ён працаваў у леспрамгасе шафёрам, сюды поварам уладкавалася і яна. Работа была пазменнай, таму, калі ў сям’і нарадзілася дачушка, Алена вымушана была шукаць іншае месца працы. Пакуль малая не пайшла ў школу, працавала другім поварам у дзіцячым садку «Калабок», затым перайшла ў пральню раённага камбіната бытавога абслугоўвання.
Спачатку выдавала кліентам чыстую бялізну, а калі адсутнічаў касір-прыёмшчык, то выконвала і яго абавязкі, пасля перавялася ў пральны цэх на пасаду прасавальшчыцы. А апошнія 15 гадоў працуе аператарам пральных машын. Перш чым загрузіць бялізну ў барабан, сартуе яе па ступені забруджанасці, а калі патрабуецца замыць бруд на вопратцы, робіць гэта пры дапамозе шчоткі, мыла і халоднай вады. Ад гэтага мерзнуць і набрыняюць рукі. Але Алена Васільеўна кажа, што цяпер працаваць у пральні стала значна прасцей:
— Раней усе пральныя машыны і сушылкі награваліся парай. Ёй, а таксама халоднай і гарачай вадой нас забяспечвала кацельня, якая належала жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Ёсць такі выраз: «Хоць сякеру вешай», яго ўжываюць, калі ў памяшканні не хапае свежага паветра. Так было і ў нас — высокая вільготнасць, пара засцілала вочы, цяжка дыхалася. Цяпер усё змянілася ў лепшы бок.
Не тыя зараз і аб’ёмы — калісьці працавалі дзве брыгады па пяць чалавек у дзве змены, за месяц яны мылі каля 25-ці тон бялізны. Кліентамі пральні былі не толькі жыхары і арганізацыі нашага раёна, але і ўсёй нарачанскай курортнай зоны. Сёння аб’ём работы ўдвая меншы, але без справы Алена Вазняк ніколі не сядзіць.
— Гэта надзвычай працавіты, адказны, добрасумленны і добразычлівы работнік — расказвала пра сваю падначаленую дырэктар камбіната бытавога абслугоўвання Ларыса Віктараўна Федарэнка. — Яна ніколі не адмаўляецца ад звышурочнай работы, а пакуль машына мые, дапамагае калегам адціскаць на цэнтрыфузе, сушыць і прасаваць рэчы.
Алена Васільеўна прызнаецца, што самае складанае — гэта правесці васьмігадзінны працоўны дзень на нагах. Пасля такога напружання было б не лішнім і адпачыць, але дома пачынаецца «другая змена» — трэба не толькі прыгатаваць вячэру, прыбраць у хаце, памыць посуд, ды і мала яшчэ якіх важных спраў перарабіць, але і папрацаваць на прысядзібным участку. Адносная палёгка надыходзіць толькі ўзімку, калі не трэба завіхацца на агародзе.
15 мая адзначаўся Міжнародны дзень сям’і. Да гэтай падзеі бібліятэкар Палескай сельскай бібліятэкі ладзіла мерапрыемства “Падарожжа па сямейным … Читать полностью →
Воропаевская горпоселковая библиотека приглашает посетить художественную выставку картин Анны Василевской «По местам боевой славы», посвященную Году исторической памяти. … Читать полностью →
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.