На тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца возера Балдук, што на намежжы з Мядзельшчынай, было некалі старажытнае паселішча.
Людзі жылі тут вельмі добрыя, мудрыя ды i мясцовасць была тут вельмі прыгожая. Каля кожнай хаты былі сад, квeтнік i абавязкова рабінка. Па старажытных паданнях, яна была надзелена цудадзейнымі моцамі Людзі варылі з яе ягад лекі.
Ведуны, якія былі ў вёсцы галоўнымі, маглі варыць з яе ягад i лісця варыва, якое называлі «балда». У гэтым варыве яны маглі бачыць будучыню. I вось аднойчы адзін вядзьмар вырашыў ўзнесціся да багоў (а трэба сказаць, што ён вельмі шмат пазнаў у Maгii), пepacтyпiў рысу, якая аддзяляе дабро ад зла. Ён стаў на «чорны шлях». Вядзьмар надумаў прынесці ў ахвяру чорнаму духу цэлае паселішча, а потым i цэлы народ. I гэта адбылося б, каб не вядун, які прачытаў на варыве з рабіны, што задумаў вядзьмар. Таксама ён прачытаў, што дапамагчы пазбегнуць няшчасця могуць толькі хлопчык i дзяўчынка — дзеці каваля Балды.
Дзядок-калдун накіраваўся ў вёску i там знайшоў маленькую танюсенькую дзяўчынку i яе брата. Ён расказаў iм пра ўсё, што ўбачыў. Дзяўчынка i хлопчык з радасцю прынялі прапанову старца выратаваць свой родны куточак, свайго тату, ycix родных людзей. Яны накіраваліся ў лясную чашчобу.
Варыва паказала, што недзе ў чашчы лесу цячэ маленькая крынічка з жывой вадой. Калі вадзіцу з жывой крыніцы праліць на зямлю, то можна быць упэўненым у тым, што больш зла ў гэтым кpai не застанецца. Але для гэтага трэба было вытрымаць вялікія мyкi. Хлопчык з дзяўчынкай ix нават не заўважылі, яны думалі пра бацьку, пра маці, пра людзей з сяла, што яны ix выратуюць, i ад таго яны 6ылі шчаслівыя.
Яны дабраліся да крынічкі i набралі вады, пpынecлi яе ў сяло i пралілі на зямлю. I тут пачалася навальніца. Забурчаў, загрымеў, нібы дзікі звер, гром, паліў лівень. Маланкі блюкалі так, што было светла, як удзень. I цуд, раптам усе людзі ператварыліся ў буслоў i паляцелі цяжка ўзмахваючы крыламі, паляцелі засяляць новыя земль Як толька яны дакраналіся да зямлі, зноў станавілся людзьмі.
Ну а што з дзяўчынкай i хлопчыкам? А яны так i засталіся стаяць, трымаючыся за pyкi. Пасля навальніцы яны зніклі, а на ix месцы ўтварыліся два возеры — Балдук i Балдучыца. Гэтыя азёры злучаны паміж сабой ручайком. Гэта ў знак таго, што i пасля смерці брат з сястрой не разлучыліся.
Запісала А.Гінько ад Я.М.Пачкоўскага, 1926 г. н., жыхара в. Галбея.
Болдук (БАЛДУК) озеро в Мядельском р-не. Площадь 0,78 км2. Максимальная глубина 39,7 м. Длина 2,05 км. Максимальная ширина 0,7 км. Длина береговой линии 5 км. Объем воды 11,89 млн.м3.