Что сделал для г. Поставы и чем прославился граф Антоний Тизенгауз?

Геній, якім ганарымся

Палац Тызенгаўзаў — адна з галоўных славутасцей Пастаў. Самабытны будынак з унікальнай гісторыяй прываблівае шматлікіх турыстаў і гасцей горада.

Яны з цікавасцю наведваюць экспазіцыйныя залы Пастаўскага раённага краязнаўчага музея, што знаходзяцца ў палацы, шмат фатаграфуюцца. У тым ліку ля скульптуры Антонія Тызенгаўза, які, застылы ў бронзе, сустракае кожнага наведвальніка былой сядзібы.

Без гэтага чалавека — генія свайго часу — Паставы сёння не былі б горадам з багатай гісторыяй і адметным абліччам. Што зрабіў, чым праславіўся за свой 52-гадовы жыццёвы шлях граф Антоній Тызенгаўз? Вось некаторыя факты з яго жыцця.

  • Паставы перадаліся Антонію Тызенгаўзу ў спадчыну ад маці. У яго было двое родных братоў і пяцёра сясцёр (тры з іх сталі законнымі сёстрамі пры манастыры ў Вільні).

  • Першыя звесткі пра графа адносяцца да перыяду яго навучання ў езуіцкім калегіуме ў Вільні. У 1747 годзе імя будучага палітычнага, грамадскага і культурнага дзеяча было змешчана на тэатральнай афішы школьнага спектакля.

  • Цікава, што менавіта ў адносінах да тэатра найбольш ярка праявіліся асветніцкія ідэі графа Антонія, які ў 1769 годзе заснаваў у Гародні тэатр, а пасля тэатральную школу. Пазней ён перавёз яе ў Паставы. Школе не было роўных ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Самыя лепшыя выкладчыкі навучалі тут сялянскіх дзяцей балету. Менавіта з пастаўскай трупы вырас Польскі нацыянальны балет.

  • Спектаклі ставіліся і ў пастаўскім палацы Тызенгаўзаў, які Антоній будаваў у 1770-я гады. Дабудоўвалі радавое памесце іншыя прадстаўнікі гэтага роду.

  • Граф сябраваў з каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім, меў ключы ад казны ВКЛ — займаў пасаду надворнага падскарбія (на той час міністра фінансаў).

  • У Паставах граф імкнуўся развіваць перадавую фабрычную вытворчасць. На заснаваных ім прадпрыемствах выраблялі цэглу, латунь, паперу, сукно (у тым ліку для карабельных ветразяў), паясы (накшталт слуцкіх іх ткалі з залатых і срэбных нітак), капелюшы і шалікі, карункі, карты для гульні і інш. Дзейнічалі млыны, гарбарня, дзе выраблялі скуру. Фабрычная і рамесніцкая вытворчасць займала цэлы раён. Такога хуткага і ўзорнага гандлёва-прамысловага росту не зведала ні адно мястэчка Рэчы Паспалітай.

  • Дзякуючы Тызенгаўзу цэнтральная плошча Пастаў з хаатычнай забудовы драўляных дамоў ператварылася ў ансамбль каменных збудаванняў у стылі барока. Будаўнічымі работамі кіраваў запрошаны з Італіі архітэктар Джузэпэ дэ Сака. Частка будынкаў часоў Тызенгаўза захавалася ў нашым горадзе па сёння.

  • Асноўнай пляцоўкай для рэформ Антонія была Гародня. Там, акрамя разнастайных мануфактур, на якіх выраблялі найперш прадметы раскошы, адкрыў архітэктурную і медыцынскую школы, гандлёвае і землямернае вучылішчы, кадэцкі корпус. Распаўсюджанню адукацыі садзейнічала і створаная графам друкарня. Там выдавалася першае на тэрыторыі Беларусі сучаснае перыядычнае выданне — Gazeta Grodzieńska.

  • Як сведчылі прыбліжаныя Тызенгаўза, спаў ён не больш за тры гадзіны за суткі.

  • Антоній ведаў асабіста знакамітага філосафа і пісьменніка эпохі Асветніцтва Жан-Жака Русо, прасіў яго пераехаць жыць у Гародню, абяцаў падарыць частку белавежскіх лясоў.

  • У 1780 годзе рэфарматар быў зняты з усіх пасад, якія займаў: дзейнасць многіх мануфактур стала нерэнтабельнай. Свой «уклад» у гэта ўнеслі інтрыгі магнатаў, незадаволеных актыўнай дзейнасцю Антонія Тызенгаўза.

  • Апошнія гады граф правёў у Паставах. Памёр у 1785 годзе ў Варшаве, дзе лячыўся. У яго не было ні жонкі, ні дзяцей. Пахавалі Антонія Тызенгаўза ў фамільным склепе ў касцёле ў Жалудку (цяпер Гродзенская вобласць).

…Заўтра ля ўсходняга фасада палаца Тызенгаўзаў адбудзецца канцэрт выпускнікоў і вучняў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў, якая носіць імя Антонія Тызенгаўза. Лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў зладзяць канцэрт «Я талент свой прысвячаю Радзіме». Сімвалічна, што гэта музычная дзея будзе адбывацца за бронзавымі плячыма графа Антонія. Ён сваімі талентамі адраджаў родны край больш чым два стагоддзі назад, аднак і сёння аказвае творчы ўплыў на наш горад. Ці не гэта найлепшае пацвярджэнне яго геніяльнасці?

Падрыхтавала Іна Сняжкова
Фота Людмілы Зелянкевіч

по материалам: https://www.postawy.by/2023/06/chto-sdelal-dlya-g-postavy-i-chem-proslavilsya-graf-antonij-tizengauz/

 outline=»no»]

Loading

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.