Дерево-великан в д. Рынкяны на лынтупщине.

    Сведка даўніны глыбокай. Дрэва-волат, якое вы бачыце на фотаздымку, расце ў вёсцы Рынкяны Лынтупскага сельсавета.

І гэта ўсе звесткі пра цуд прыроды — ні пароду, ні ўзрост велікана не змаглі вызначыць нават спецыялісты.

— Нядаўна наша інспекцыя рабіла аб’езд помнікаў прыроды, — каменціруе прадгісторыю дасланага ў рэдакцыю газеты фотаздымка начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Лысёнак. — А паколькі на Лынтупшчыне частка помнікаў знаходзіцца ў лесе, аглядалі іх з прадстаўнікамі мясцовага лясніцтва. Цікавасць выклікала і гэта ўнікальнае дрэва, тым больш што яно расце непадалёк ад гары Маяк — помніка прыроды рэспубліканскага значэння.

У вёсцы Рынкяны ніхто не жыве, таму даведацца пра ўзрост дрэва і яго гісторыю няма ў каго. Пароду паспрабавалі вызначыць самастойна, але не змаглі. Лісце такое, як у вольхі, аднак на гэтым падабенства заканчваецца. Дыяметр дрэва складае каля 2-х метраў. Каля каранёў ёсць натуральная скразная адтуліна, праз якую можа пралезці чалавек. Між тым дрэва не з’яўляецца аварыйным.

— Па нашых назіраннях, гэта адно з самых вялікіх дрэў у раёне, — сцвярджае суразмоўца. — Ёсць падобнае ў Каптарунах, але яно значна меншае. Было б цікава даведацца пра гісторыю рынкянскага волата. Калі вам што-небудь вядома, падзяліцеся, калі ласка, інфармацыяй.

Вераніка Філановіч

ист: газета «ПОСТАВСКИЙ КРАЙ» https://www.postawy.by/2020/10/specialisty-ne-smogli-opredelit-ni-porodu-ni-vozrast-dereva-velikana-v-d-rynkyany/

Loading

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.