ГУСО «Дуниловичский психоневрологический дом-интернат для престарелых и инвалидов», хутор Новые Ясневичи, Дуниловичский сельский совет, Поставский район, Витебская область.
Стационарное учреждение социального обслуживания для постоянного проживания престарелых граждан и инвалидов, страдающих хроническими психическими заболеваниями, признанными в установленном порядке недееспособными и нуждающихся в уходе, бытовом и медицинском обслуживании
У Новых Ясневічах, дзе больш за паўстагоддзя размяшчаецца псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, даводзілася бываць неаднойчы. І заўсёды зачароўвала навакольная прыгажосць, прываблівалі дагледжаныя тэрыторыя і пабудовы. Здавалася, нішто не зможа парушыць уклад жыцця, да якога прывыклі і пражываючыя, і абслуговы персанал. Тым не менш адным часам нават вяліся размовы аб тым, што дом-інтэрнат будзе расфарміраваны. На шчасце, такога не здарылася. Наадварот, два гады назад абласным выканаўчым камітэтам было прынята рашэнне аб узвядзенні тут новага жылога корпуса на 105 месцаў.
І вось на гэтым тыдні ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося яго адкрыццё. У акружэнні старых пабудоў “вырас” трохпавярховы прыгажун арыгінальнай архітэктуры, які цяпер бачны здалёк і падаецца казачным палацам. Радасць наваселля раздзялілі з гаспадарамі і будаўнікамі намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта А. С. Мацкевіч, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама А. М. Хрыстафораў, начальнік аддзела капітальнага будаўніцтва і маёмасных адносін Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь В. М. Шыманская, старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў.
Дунілавіцкі дом-інтэрнат (такая яго афіцыйная назва) з’яўляецца адным з 15 падобных устаноў, якія дзейнічаюць на Віцебшчыне і ў якіх пражываюць каля 3500 чалавек. Нягледзячы на тое, што калектыў выконвае пастаўленыя перад ім задачы, мае добрую падсобную гаспадарку, матэрыяльная база дома-інтэрната ўстарэла маральна і фізічна (адзін з будынкаў датуецца нават 1870 годам). Таму рашэнне аб наданні яму другога жыцця было невыпадковым і ажыцццяўлялася ў рамках рэспубліканскай комплекснай праграмы сацыяльнага абслугоўвання, разлічанай на 2011—2015 гады.
Афіцыйныя асобы, якія выступілі на цырымоніі адкрыцця, падкрэслівалі, што здача ў эксплуатацыю жылога корпуса з’яўляецца прыкладам практычнага ажыццяўлення ў нашай краіне дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, накіраванай, у тым ліку, на падтрымку састарэлых, хворых людзей. Ствараемыя для іх умовы пражывання, аказання медыцынскай і іншай дапамогі дазволяць абдзеленым лёсам людзям адчуваць, што і яны патрэбны грамадству, маюць права на дастойнае жыццё. Гэта работа ў краіне і, асабліва на Віцебшчыне, набывае ўсё большы размах. Толькі на будаўніцтва жылога корпуса Дунілавіцкага дома-інтэрната было выдаткавана 35 мільярдаў рублёў. На чарзе — узвядзенне медыцынскага блока, сталовай, мадэрнізацыя існуючых карпусоў…
Укладанне інвестыцый прынесла добры вынік. У гэтым найперш заслуга галоўнай падраднай арганізацыі — аграбудаўнічага прадпрыемства “Рассвет Пастаўскі”. Цяжкасцей хапала, але будаўнікі не адступілі ад праекта, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі і матэрыялы, узвялі такі будынак, роўнаму якому раней не было ні па складанасці, ні па прыгажосці. У садружнасці з заказчыкам, субпадраднымі арганізацыямі рассветаўцы даказалі, што здольны на многае. За гэта і заслужылі шчырую падзяку.
Перадаючы дырэктару дома-інтэрната П. І. Паўловічу сімвалічны ключ, дырэктар АБП “Рассвет Пастаўскі” А. І. Малец адзначыў, што будаўнікі стараліся, бо ўзводзімы аб’ект асаблівы, гэта вялікі дом, у якім павінна быць утульна, зручна, цёпла, у які заўсёды будзе заглядваць сонца.
Радасць і хваляванне перапаўнялі дырэктара ўстановы П. І. Паўловіча. Ён шчыра падзякаваў прадстаўнікам улады, гасцям, гараджанам, якія садзейнічалі хутчэйшаму наваселлю, запэўніў, што ў новых умовах работы яе вынікі будуць яшчэ лепшымі.
На такую працу і ўчынкі, жыццё з Богам у сэрцы ўсіх прысутных і пражываючых у доме-інтэрнаце благаславіў настаяцель Варапаеўскай царквы айцец Георгій. Падарункі на наваселле гаспадарам прыпаднеслі ААТ “Навасёлкі-Лучай” і Глыбоцкі дом-інтэрнат. Суседзі-калегі віталі яшчэ і песнямі.
А затым адбылася экскурсія па ўсіх трох паверхах будынка. У новым корпусе, акрамя пакояў для пражывання, прасторных холаў з тэлевізарамі, шмат месца адведзена для размяшчэння службаў дома-інтэрната, пакояў для заняткаў па інтарэсах і іншых мэт. У адным з іх паспелі абсталяваць музей, дзе сабрана шмат рэчаў, розных матэрыялаў, фотаздымкаў, звязаных з гісторыяй дома-інтэрната і людзьмі, якія тут працавалі. У актавай зале адбылося першае выступленне ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці, упершыню прагучаў гімн установы. Госці затрымліваліся ля выстаў прадукцыі падсобднай гаспадаркі, швейных і іншых вырабаў, зробленых рукамі абслуговага персаналу і пражываючых.
На гэтым тыдні пачалося засяленне жылых пакояў, абсталяваных мэбляй беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку ААТ “Варапаеўскі ДАК” і “Паставымэбля”. Спатрэбіцца пэўны час, каб людзі тут прыжыліся, агледзеліся. Ім абавязкова спадабаецца, бо гэтаму спрыяе не толькі ўся навакольная абстаноўка, але і адкрытасць, цеплыя сэрцаў абслуговага персаналу.

Тэкст і фота
Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Тэкст і фота
Пятра КУРЫЛОВІЧА.

фота
Пятра КУРЫЛОВІЧА.

фота
Пятра КУРЫЛОВІЧА.

фота
Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.