Газета выдаецца з верасня 1939 года. У даваенны час выходзіла пад назвай “Новы шлях”. У перыяд акупацыі выдавалася ў падполлі пад назвай “За победу”. Першы нумар убачыў свет у лістападзе 1943 года.
Газета ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, станавілася лаўрэатам абласнога творчага конкурсу сярод друкаваных СМІ імя Францыска Скарыны, неаднаразовым пераможцам абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў.
-
З’яўлялася друкаваным органам Пастаўскага падпольнага райкама КП(б)Б.
-
Мела наступныя афіцыйныя назвы: “Новы шлях”, “За Победу”, “Савецкі шлях”, “Звязда”(некаторы час мела статус міжраённай і распаўсюджвалася на тэрыторыі Пастаўскага і Браслаўскага раёнаў, з 26 лютага 1963 года — орган партыйнага камітэта Пастаўскага калгасна-саўгаснага ўпраўлення і раённага Савета дэпутатаў), з 1991 года — “Пастаўскі край”.
-
Выданне рэдагавалі: Шафараў Аляксандр Іванавіч (з верасня 1939 года да пачатку Вялікай Айчыннай вайны);
-
Раманаў Якаў Сямёнавіч (з кастрычніка 1944 года па ліпень 1945 года);
-
Лявонаў Валянцін Іванавіч (са студзеня 1947 года па жнівень 1948 года);
-
Агрызка Іосіф Браніслававіч (з лістапада 1948 года па лістапад 1950 года);
-
Асяненка Тамара Ільінічна (са снежня1950 года па сакавік 1953 года);
-
Станішэўскі Фелікс Казіміравіч (з красавіка 1953 года па студзень 1954 года);
-
Асяненка Тамара Ільінічна (са жніўня 1954 года па жнівень 1956 года);
-
Мандрык Іван Адамавіч (з верасня 1956 года па верасень 1959 года);
-
Магелявец Васіль Уладзіміравіч (з верасня 1959 года па снежань 1961 года);
-
Дзядзёнак Павел Парамонавіч (са снежня 1961 года па май 1972 года);
-
Маразюк Мікалай Іванавіч(з ліпеня 1972 года па верасень 1989 года);
-
Курыловіч Пётр Пятровіч (з кастрычніка 1989 года па студзень 1999 года);
-
Касаткіна Фаіна Альфонсоўна (з лютага1999 года па жнівень 2017 года);
-
Зелянкевіч Людміла Чаславаўна (са жніўня 2017 года і да сённяшняга часу).
-
У 1991 годзе газета ўпершыню выйшла пад назвай “Пастаўскі край”. Спачатку, як і раней, тры разы на тыдзень — у аўторак, чацвер і суботу аб’ёмам чатыры паласы. З №25 за 26 лютага 1991 года — у аўторак і пятніцу на чатырох старонках. З №64 за 15 жніўня 1992 года газета пачала выходзіць на чатырох старонках у сераду і суботу. З 2001 года аб’ём выдання — чатыры па серадах і 6 (па суботах) старонак, з 2004-га — чатыры і восем, з 2005-га — шэсць і восем. З 7 сакавіка 2006 года газета пачала выходзіць двухкаляровай. У 2006 годзе (№119-120) да Дня беларускага пісьменства, які праводзіўся ў Паставах, у свет выйшаў першы паўнакаляровы нумар (у гэтым жа годзе поўнакаляровыя нумары былі падрыхтаваны да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці і да Новага года). У наступным годзе поўнакаляровыя нумары былі падрыхтаваны да свята 8 Сакавіка і Х Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Газета мела аб’ём восем і дзесяць старонак, з 2009 года — восем і дванаццаць.
-
Друкавалася ў Пастаўскай узбуйненай друкарні. У верасні 1998 года (№77) выйшаў першы нумар, выкананы камп’ютарным наборам і вёрсткай і надрукаваны ў Наваполацкай узбуйненай друкарні . З чэрвеня 2014 года перайшла на поўнакаляровы друк.
-
Самы высокі тыраж — 11899 экземпляраў — мела ў 1990 годзе. Зараз тыраж “Пастаўскага краю” складае 7758 экземпляраў, ён самы высокі сярод сельскіх раёнаў вобласці. Газета выходзіць на васьмі старонках па серадах і шаснаццаці — па суботах.
-
З 2009 года газету можна чытаць у інтэрнэце.
-
Галоўнаму рэдактару раённай газеты “Пастаўскі край” Ф. А. Касаткінай прысвоена званне “Выдатнік друку Беларусі” і “Заслужаны журналіст”. Звання “Заслужаны журналіст” удастоены таксама намеснік галоўнага рэдактара Г. Р. Пішч, загадчык аграпрамысловага аддзела рэдакцыі П.П. Курыловіч і адказны сакратар А. Б. Анішкевіч.
-
Газета ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, станавілася лаўрэатам абласнога творчага конкурсу сярод друкаваных СМІ імя Францыска Скарыны, неаднаразовым пераможцам абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў.
ист: http://www.postawy.by/
Перейти на сайт газеты здесь: >>>
Редакция газеты «Пастаўскі край»
ист: http://belsmi.by/smi/pechatnie_smi/pastauski_kray/
Коллектив газеты Поставский край
фото из: http://www.postawy.by/redakciya/
ОТЗЫВЫ
Для чалавека 75 гадоў — гэта цэлае жыццё, для газеты — цэлая эпоха. Неаднаразова мяняліся назва выдання, яго галоўныя рэдактары, карэспандэнты. Але нязменнай заставалася папулярнасць раёнкі. Нягледзячы на тое, што ўжо 30 гадоў пастаянна не жыву на Пастаўшчыне, я заўсёды з цікавасцю чытаю газету, стараюся не прапусціць ніводнага нумара. Стала добрай традыцыяй, што маці збірае ўсе нумары, я прыязджаю і ўважліва перачытваю. Дзякуючы газеце ў нейкай ступені захоўваецца повязь з малой радзімай. Асаблівае стаўленне да раённай газеты было закладзена яшчэ ў дзяцінстве. Наколькі я памятаю, бацькі ўсё жыццё выпісвалі раённую “Звязду”, пасля — “Пастаўскі край” і з нецярпеннем чакалі газету. Найперш чыталі раённыя навіны, а затым чарга даходзіла да іншых рэспубліканскіх і саюзных выданняў. Пачуццё паважлівых адносін да раёнкі перадалося і мне. Праўда, з гадамі ўспрыманне газеты мянялася. Зразумела, што ў школьныя гады грамадска-палітычныя і эканамічныя падзеі мала цікавілі, але засталося ў памяці тое, як пільна сачылі вяскоўцы за сельскагаспадарчымі дасягненнямі калгасаў раёна, што асвятляліся на старонках газеты. Заўсёды радаваліся, калі наш калгас “Сцяг Перамогі” займаў лідарскія месцы па ўборцы збожжавых або надоях малака, сачылі за прозвішчамі пераможцаў. Як сапраўдная падзея ўспрымаліся артыкулы, прысвечаныя аднавяскоўцам.
Мне не хапала роднай газеты падчас службы ў арміі на далёкім касмадроме “Байканур”. Сярод чужых казахскіх стэпаў гэта асабліва востра адчувалася. Памятаю, з якім вялікім задавальненнем і радасцю атрымаў нумар газеты, у якім і я стаў героем: камандаванне вайсковай часці ў якасці падзякі за добрую службу даслала на адрас рэдакцыі ліст. Да гэтага часу той нумар газеты захоўваецца ў сямейным архіве. Сёння гляджу на раёнку ўжо крыху па-іншаму: з пазіцый жыццёвага вопыту, узросту і прафесіі. Радуе, што “Пастаўскі край” ідзе ў нагу з часам, удала спалучае традыцыі і інавацыі.
У газеце заўсёды можна знайсці інфармацыю на любы густ: палітычныя навіны, навіны сацыяльнай сферы, гістарычныя звесткі, кранальныя матэрыялы пра лёсы нашых землякоў, людзей розных прафесій і прадстаўнікоў розных пакаленняў, карысныя парады, забаўляльную інфармацыю. А галоўнае — газета выступае асноўным інфарматарам пра жыццё нашага раёна. Перыядычна з’яўляюцца новыя рубрыкі, ідзе пастаянны творчы пошук. І гэта радуе. Пахвальна, што з’явілася электронная версія газеты, і цяпер з яе зместам можна азнаёміцца ў любым кутку планеты.
За гады свайго існавання для многіх “Пастаўскі край” стаў надзейным дарадцам і верным сябрам, з якім дзеляцца сваёй радасцю, звяртаюцца ў часіны смутку. Я заўсёды з цікавасцю чытаю пра жыццё і лёс пастаўчан, літаратурную старонку, віншаванні. Не абмінаю ўвагай і рэкламу. Нягледзячы на яе ўніверсальны характар, заўважаецца і мясцовы каларыт. Асаблівую цікавасць выклікаюць краязнаўчыя матэрыялы Ігара Пракаповіча. Некаторыя звесткі, апублікаваныя на старонках раённай газеты, выкарыстоўваю і ў сваёй рабоце. З нецярпеннем чакаў у свой час выхаду публікацыі Яўгена Чарэнкі “Логавінскія валокі”. Гэты пазнавальны матэрыял пэўным чынам падштурхнуў мяне да стварэння ў сааўтарстве з С. А. Жук кнігі пра родную вёску Пятрагі, якая, упэўнены, дапаможа захаваць на многія гады памяць пра яе жыхароў і старонкі вясковага жыцця. Хацелася б, каб яшчэ больш месца на старонках газеты адводзілася ўспамінам нашых старажылаў.
Хачу адзначыць узорнае моўнае аблічча газеты, высокі прафесіяналізм яе рэдактараў і карэктараў. Часта нават у знакамітых рэспубліканскіх выданнях адзначаюцца моўныя хібы. Адметная рыса, што на старонках нашага “Пастаўскага краю” пільна сочаць за захаваннем чысціні мовы. Разам з тым у мяне выклікае пэўную занепакоенасць павелічэнне колькасці рускамоўных публікацый.
Жадаю газеце шматлікай аўдыторыі падпісчыкаў і доўгіх-доўгіх гадоў жыцця, а яе стваральнікам — здароўя, аптымізму, натхнення, новых творчых ідэй і праектаў, шчасця і дабрабыту.
Ігар КАПЫЛОЎ, вучоны сакратар Інстытута мовы і літаратуры
імя Я. Коласа і Я. Купалы
Дата публикации: 1 октября, 2014
ист: http://www.postavy.by/novosti-postav/473-gazeta-zahouvae-hyscinu-movy.html
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.