•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Каптаруны — «Святы камень»

       У ваколіцах вёскі Каптаруны, што на Лынтупшчыне, выяўлена шмат вялікіх камянёў, якія абвешчаны помнікамі прыроды. Сярод іх і Святы, або Дзіравы камень.

Ён ляжыць у лесе недалёка ад вёскі Каптаруны і вылучаецца не сваімі памерамі, хоць яны і даволі ўнушальныя (2,45 х 1,85 х 1,0 м), а дзіркай — конусападобным паглыбленнем з папярочнікам да 15 см і глыбінёй да 20 см. Валун мае культавае значэнне: мясцовыя жыхары пакланяліся яму на працягу стагоддзяў і да сённяшняга дня прыносяць да каменя ахвяраванні. У 1993 годзе там былі выяўлены савецкія грошы, беларускія “зайчыкі”, літоўскія літы. Вада з дзіркі (а яна знаходзіцца там пастаянна) лічыцца гаючай: пры хваробах ёю абмываліся, прамывалі вочы. Раней падчас рэлігійных свят да каменя прыходзілі вернікі. Пра Святы камень Беларускім тэлебачаннем зняты відэасюжэт.

Гэты валун можа не толькі лячыць, але і караць. Вось якую трагічную гісторыю расказваюць мясцовыя жыхары. Сябравалі між сабой тры вясковыя падлеткі і любілі бавіць час каля таго Дзіравага каменя. Але ставіліся яны да яго не як да святыні, а як да звычайнай камлыгі: узлазілі на яго, білі палкамі, нават спраўлялі тут малую патрэбу. Бацькі папярэдж­валі дзяцей, пужалі магчымымі наступствамі, але свавольнікі не прыслухоўва­ліся і рабілі так, як ім хацелася.

Пакаранне было пякельным: ніхто з іх не дажыў і да трыццаці гадоў — усе паасобку, у розны час згарэлі ва ўласных хатах.

Ігар ПРАКАПОВІЧ

з крыніцы: http://www.postawy.by/2018/08/kazurava-kaplica-apoved-doktara/

________________________________

ПРОИСШЕСТВИЯ (подробнее здесь)

________________________________

Арт-вёска Каптаруны (Пастаўскій раён)

________________________________

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Loading

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.