Каб добра вывучыць чалавека, трэба з ім пуд солі з’есці — сцвярджае народная мудрасць. Пастаўчанам Святлане Грыгор’еўне і Эдуарду Сцяпанавічу Жаўрыдам, якія 20 снежня адзначаць брыльянтавае вяселле, за 60 гадоў сумеснага жыцця давялося раздзяліць не адзін пуд і солі, і цукру.