
Спраўдныя людзі нарадзiлiся каля зямлi. Яны з малаком мацi атрымалi смак цяжкай працы i пяска. Iх нiхто не прымушае гадавацца там, дзе яны адчуваюць свае каранi, — да гэтага прымусiць нельга. Людзi з зямлi нарадзiлiся і памруць каля яе таму, што сiла крывi не дазволiць iм прачынацца пазней за сонца, ганяць атрутнае для iх паветра гарадоў, будаваць замест хаты чатыры сцяны, набываць бульбу ў краме…
Жыццё не бывае падарункам, яно – гаспадарка. Гадуй скацiну, дзiця, поле. Гадуй ад сонца да сонца. Гадуй з ветрам, дажджом i cнегам. Гадуй на свята i кожны дзень.
Маленькая вёска на лiтоўскай мяжы, пяць хат, астатнiя пакiнуты. Такiх вёсак на Беларусi шмат, гэтая — адна з iх. Я бяру машыну, свае немаўля i старэйшую дачку — хачу, каб яны з малога ведалi, што яшчэ ёсць сапраўдныя, моцныя людзi на іх радзіме. Iрынка — дачка Юзiка i Ўлады – прыедзе з дзецьмі з горада да старых бацькоў, сталая дзяўчына, адкуль ў яе столькi моцнага духу?…Яна будзе працаваць увесь дзень, бо хворая мацi, а скацiна папросiць у свой час. Нiхто з Ірынкіных бацькоў не патрабуе iншага жыцця, нiхто не скардзiцца на цяжкі лёс, толькi ўспамiн, што моладзь страцiла сапраўдныя сілы, якiя даруе зямля.
Памiрае беларуская вёска, бо памiраюць людзi з зямлi. Iх дзецi з’язжаюць у гарады, там зямля не стогне з ранiцы ад смагi, там рукi белага колеру i ад цяжкай працы застаюцца дзiцячыя успамiны – калi вакацыi, мы вернiмся на могiлкi, зазiрнем у старую хату, надзенем бацькаву кашулю i пойдзем крыху папрацаваць, бо бацькi уcё ж такi былi тыя сапраўдныя людзi – людзi з зямлi…
.
24.01.2013 · by Галерея · in
на фота в. Валодзькі, Пастаўскі р-н, 2011-2012 гг.
фота і тэкст Зарына Бабко
На гэтай зямлi
Нашы продкi жылi,
Па-людску жылi, –
Свае гнёзды вiлi.
Iм птушкi спявалi
I кветкi цвiлi
На гэтай
Нам дадзенай Богам
Зямлi.
На гэтай зямлi
Мы аднойчы ўзышлi
I ў гэтай зямлi
Сiлу-моц узялi,
I крылы сцягамi
Высока ўзнялi
На гэтай
Нам дадзенай Богам
Зямлi.
На гэтай зямлi
Нашы дзецi ўзраслi, –
Ў купальскую ноч
Зорку шчасця знайшлi,
I здзейснiць вялiкiя мары змаглi
На гэтай
Нам дадзенай Богам
Зямлi.
На гэтай зямлi
Нашым праўнукам жыць
I кожнаю пяддзю яе
Даражыць,
Каб птушкi спявалi
I кветкi цвiлi
На гэтай
Нам дадзенай Богам
Зямлi.
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.