Сорак дзён мы жывём і працуем без Пятра Пятровіча Курыловіча.Не верыцца, што больш не адчыніць дзверы рэдакцыі, не пажартуе, не напіша новы матэрыял, не парадуе яркімі фотаздымкамі. Не хапае яго не толькі нам, калегам. Вось што гавораць пра Пятра Пятровіча тыя, хто цесна з ім супрацоўнічаў, а таксама чытачы“Пастаўскага краю”.
Сяргей Мікалаевіч ГЕРАСІМЕНКА, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу:— Сапраўдны мэтр журналістыкі. Асвятляў самыя разнастайныя тэмы. Пісаў пра вытворчыя справы, асабліва сельскай гаспадаркі, людзей працы, культурнае жыццё раёна і іншае. Заўсёды быў лёгкім на пад’ём — у поле з ім маглі выехаць з самага ранку, без праблем — на вячэрнюю дойку. Працаголік, які паспяваў усюды. Быў нераўнадушны да ўсяго, што адбывалася навокал. Ведаў прозвішчы ўсіх кіраўнікоў, хлебаробаў, жывёлаводаў, і не толькі. Больш за 45 гадоў сваімі матэрыяламі ствараў летапіс пастаўскага краю.
Юрый Францішкавіч ШЫМЧЫК, дырэктар ААТ “Навасёлкі-Лучай”:
— У нашу гаспадарку Пётр Пятровіч прыязджаў на ўсе віды палявых работ, на святы. З ім былі знаёмыя нашы работнікі, пра якіх журналіст расказваў на старонках раённай газеты. Мог разгаварыць любога, нават самага скупога на словы чалавека. Быў прафесіяналам з вялікай літары і проста добрым чалавекам. У інтэрв’ю мясцоваму тэлебачанню падчас абласных “Дажынак” у Сянно абяцаў разам правесці пасяўную кампанію. На жаль, яна ідзе без яго…
Ала Баляславаўна ЧАРНЮК, дырэктар раённага Дома культуры:
— Пётр Пятровіч прыходзіў на кожнае мерапрыемства, якое ладзілася ў раённым Доме культуры. Рабіў прыгожыя здымкі, яму ўдавалася “падлавіць” цікавыя моманты. Вечарам фота з’яўляліся на яго старонцы ў “Аднакласніках”. А там амаль тры тысячы падпісчыкаў з розных куточкаў свету, большасць — ураджэнцы Пастаўшчыны. Добра, што родныя Пятра Пятровіча не закрылі яго старонку і ёсць магчымасць любавацца той прыгажосцю, якую ўмеў убачыць таленавіты журналіст. Ну, а цяпер пра падзеі мы сталі часцей даведвацца з сайта раённай газеты.
Юлія ЛАЗІКЕВІЧ, журналіст “Паставы-ТБ”:
— У дзень смерці Пятра Пятровіча мы разам працавалі над асвятленнем шоу “Аўталэдзі-2017”. Ён, як заўсёды, быў у гушчыні падзей: рабіў фотаздымкі, браў інтэрв’ю, жартаваў. Нічога не прадказвала бяды. Таму сказаць, што яго раптоўная смерць мяне ўзрушыла, не сказаць нічога. Пётр Пятровіч — вопытны і таленавіты журналіст, адкрыты, шчыры чалавек. Да яго заўсёды можна было звярнуцца па прафесійную параду і канкрэтную дапамогу. Ён ніколі ні ў чым не адмовіў. Падказваў, падтрымліваў, вучыў. Асабіста я вельмі ўдзячна за гэта Пятру Пятровічу. Ён быў чалавекам з вялікай літары і такім застанецца ў маёй памяці назаўсёды.
Андрэй Іванавіч КІРПЛЮК, пенсіянер:
— З Пятром Курыловічам асабіста не быў знаёмы. Але з цікавасцю чытаў яго матэрыялы ў раённай газеце, з захапленнем глядзеў фотаздымкі на яго старонцы ў “Аднакласніках”. Бывала, не паспееш прыйсці з мерапрыемства, а фотасправаздача тут як тут. Цяпер гэтага не хапае. Адчувалася, што прафесіянал, таленавіты журналіст. Чалавек немаладых гадоў, а такі актыўны і пазітыўны. Яго смерць стала трагедыяй для многіх. Ён быў аўтарытэтам, паважаным у раёне чалавекам. І памятаць яго будуць доўга.
Запісала Анна АНІШКЕВІЧ.
http://www.postawy.by/2017/04/sorak-dzyon-bez-pyatrovicha/
Вторник, 11.04.2017 20:02. Category: Памяць
Видео: Ивана Куриловича
Автор: И. Курилович
СМОТРЕТЬ ХРОНИКУ ФОТО РЕПОРТАЖЕЙ ЗДЕСЬ ↓
Фото Петра Куриловича. Здесь подобраны фото на эту тему, однако полная релевантность не гарантируется
https://ok.ru/profile/517760930779/pphotos
4 марта на 65-м году жизни скоропостижно скончался Курилович Пётр Петрович, заведующий агропромышленным отделом редакции районной газеты «Поставский край».
Районная журналистика понесла тяжёлую утрату. Это был опытный и талантливый журналист. Его статьи и фотографии, фотоотчёты в интернете всегда оперативно и ярко отражали жизнь района и его жителей, пользовались большой популярностью у поставчан.
Родился Курилович П. П. 13 марта 1952 года в деревне Петровичи Поставского района. Всю свою жизнь посвятил журналистике. В редакции поставской районной газеты проработал 47 лет. В штат был принят на должность литературного сотрудника. Затем работал корреспондентом, корреспондентом-организатором районного радио, заведующим отделом сельского хозяйства, заместителем редактора. С ноября 1989-го по январь 1999-го являлся редактором районной газеты. С 1999 года заведовал агропромышленным отделом редакции районной газеты.
Постоянно работал над усовершенствованием своего профессионального мастерства, щедро делился знаниями с молодыми коллегами.
Награждён Почётной грамотой Белорусского союза журналистов. В 2012 году за многолетний плодотворный труд в печати, активное участие в общественной жизни ему было присвоено почётное звание Белорусского союза журналистов «Заслуженный журналист».
В последние годы Пётр Петрович Курилович очень продуктивно работал и как фотокорреспондент газеты, в совершенстве владел цифровой фотокамерой, что значительно обогатило информационное поле района. Его фотоснимки размещались во многих областных и республиканских изданиях.
Глубоко скорбим по поводу преждевременной смерти Куриловича П. П., талантливого журналиста и фотокорреспондента, замечательного человека и семьянина. Выражаем искреннее соболезнование его родным и близким.
Память о Петре Петровиче как о журналисте, патриоте Поставщины будет долго жить в его работах и находить отклик в сердцах поставчан.
Гуторов В. С., Орехов В. П., Чепик С. В., Киселёв Ю. Н., Нестерёнок И. И., Станюш П. Р., Гутор В. З., Шецко Л. М., Рудницкая Е. Г., Чаплинская Г. Н., Рагиня С. А., Гарус А. Н., Каширин А. Е., Касаткина Ф. А., Далецкая И. А., Королёва И. А., Казуро Э. П., Янукович В. Ф., Кейзик А. Э., Мисуно Е. С., Лапушинский В. В., Литвинович А. Ф., Мышко О. К., Колесников А. А.
***
У гэта немагчыма паверыць, але непапраўнае здарылася — 4 сакавіка раптоўна абарвалася жыццё нашага калегі Пятра Пятровіча Курыловіча — цудоўнага чалавека, прафесіянала найвышэйшага класа, заслужанага журналіста Беларускага саюза журналістаў. Ён і ў свет іншы адышоў з фотакамерай у руках. У той суботні дзень на плошчы імя Леніна ў райцэнтры праходзіла конкурсная праграма “Аўталэдзі”, і Пётр Пятровіч здымаў рэпартаж для газеты. Недазняў — спынілася сэрца.
Удумайцеся ў лічбу — 47 гадоў у рэдакцыі! Прыйшоў зялёным хлопцам (за плячыма была толькі сярэдняя школа), вучыўся завочна, дарос да мэтра журналістыкі. 9 гадоў узначальваў рэдакцыйны калектыў. З 1999-га і па апошні дзень жыцця працаваў загадчыкам аграпрамысловага аддзела, дасканала авалодаў лічбавай фотакамерай. Рэдакцыя была для яго другім домам, любімая праца — сэнсам жыцця. А яшчэ — адзіная дачушка, трое ўнукаў, над якімі апекаваўся ўсёй душой.
Хто на Пастаўшчыне, ды і далёка за яе межамі, не ведае нашага Пятра Пятровіча? Яго, з дыктафонам і фотаапаратам у руках, можна было сустрэць на кожным маштабным раённым мерапрыемстве, у самай аддаленай сельгасарганізацыі, на прамысловым прадпрыемстве, будаўнічым аб’екце, у школе, любой іншай установе. Любіў жыццё, прыгажосць, свет. Паспяваў усюды і выконваў сваю работу аператыўна і якасна. І ў сем гадзін раніцы, і ў выхадны дзень, і ў гадавое свята Пётр Пятровіч на баявым пасту. Прычым па ўласным жаданні. Здавалася, яму хацелася ахапіць сваёй фотакамерай і сваім словам усіх і ўсё. Каб потым данесці чытачам газеты, змясціць на сваёй старонцы ў “Аднакласніках”, на якой у яго былі не сотні, а тысячы сяброў, якія ставілі пад фотаздымкамі “клас!”, пакідалі падзячныя каментарыі, а ў гэтыя дні запоўнілі бясконцымі спачуваннямі.
Як скрушна, калі зямны шлях такіх творчых, таленавітых, апантаных людзей абрываецца дачасна. Але застаецца памяць. Памяць пра Пятра Пятровіча будзе жыць у нашых сэрцах заўсёды.
Выказваем глыбокае спачуванне Наталлі Пятроўне Дарошка, Дзмітрыю Пятровічу, Івану Пятровічу Курыловічам і іх сем’ям з прычыны напаткаўшага вялікага гора — смерці дарагога чалавека — таты, дзядулі, брата, дзядзі.
Калегі з рэдакцыі “Пастаўскага краю”.
ист: http://www.postawy.by/2017/03/pamyor-talenavity-zhurnalist-pyotr-pyatrovich-kurylovich/
Понедельник, 6.03.2017 11:18. CategoryАфіцыйна