•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

ПОСТАВЫ — ОДИН ДЕНЬ ИЗ ЖИЗНИ ГОРОДА

 

 Пастаўскі раённы краязнаўчы музей знаходзіцца ў г. Паставы Віцебскай вобласці. Музей знаходзіцца на плошчы Леніна ў двухпавярховым будынку — помніку архітэктуры 18 стагоддзя.

Заснаваны ў 1974 годзе.

Экспазіцыйная плошча складае 175 м2, на лічваецца каля 7000 экспанатаў асноўнага фонда.

На першым паверсе музея — зала прыроды. Тут можна пазнаёміцца з раслінным і жывёльным светам Пастаўшчыны, дзякуючы маляўнічым панарамам, шматлікім чучалам птушак і звяроў, калекцыям насекомых, гербарыям і інш.

У гэтай жа зале размешчаны археалагічныя знаходкі: жалезня скрабкі, нажы, шыла, каменныя і жалезеныя сякеры, рэшткі глінянага посуду. Асобую зацікаўленасць выклікаюць знойдзеныя каля г. п. Лынтупы Пастаўскага раёна косткі маманта.

На другім паверсе музея ва ўтульных залах гісторыі і этнаграфіі можна пазнаёміцца з археалагічнымі знаходкамі 18 стагоддзя, з кладам нідэрландскіх талераў і ортаў 17 стагоддзя, салідамі Вялікага княства Літоўскага.

Шматлікія экспанаты распавядаюць пра жыццё ў Паставах у 18-19 ст., у часы Расійскай імперыі, пра перыяд Першай Сусветнай Вайны, польскай акупацыі (пашпарты, грошы, медалі, кнігі і інш.).

У экспазіцыі Вялікай Айчыннай Вайны размешчаны дакументы, фотаматэрыялы пра дзейнасць партызанаў і падпольшчыкаў, іх асабістыя рэчы, а таксама партызанскі мінамёт, снарады, тэлеграфны апарат і шмат іншага.

Асобай папулярнасцю наведвальнікаў карыстаюцца залы этнаграфіі, інтэр’ер сялянскай хаты. Тут прадстаўленыя тыповыя для Пастаўшчыны малёваныя і тканыя дываны, вышыўкі, кераміка, вырабы з лазы і саломы, медны посуд, і шмат іншых прадметаў быта, а таксама вырабы народных майстроў Пастаўшчыны.

Экскурсіі праводзяць супрацоўнікі музея на беларускай і рускай мовах. 

по материалам источника: http://postavy.euro.ru/museum.html

___________________________________

ДОМ РЕМЕСЕЛ

Канцэпцыя сёлетняга фестывалю не змянілася: па-ранейшаму ў цэнтры ўвагі арганізатараў была народная музыка і творчасць ва ўсіх яе праявах. Але здзівіць у іх атрымалася ў першую чаргу дзякуючы новым формам правядзення мерапрыемстваў. Як прыклад — творчая сустрэча, якая адбылася ў Доме рамёстваў 8 чэрвеня і адначасова сабрала прыхільнікаў фатаграфіі, мастацтва і літаратуры.

“Паралелі”

Такую назву мае арыгінальны праект вядомага беларускага фотамастака Сяргея Плыткевіча. Аўтар некалькі разоў наведваў Паставы і літоўскі горад Рокішкіс, каб параўнаць жыццё па абодва бакі мяжы. Вынікам працы сталі некалькі дзясяткаў фатаграфічных пар, з якімі гледачы маглі азнаёміцца падчас імпрэзы.

На адной з такіх падвоеных карцін у цэнтры ўвагі ўзараная глеба — беларуская і літоўская.

— Я імкнуўся паказаць, што мы жывём на абсалютна аднолькавай зямлі, — патлумачыў Сяргей Міхайлавіч. — Але лёсы нашых краін склаліся па-рознаму, і гэта адбілася на характарах людзей, іх стаўленні да з’яў рэчаіснасці. Так, у нас аднолькава велічныя касцёлы, аднолькава прафесійныя майстры. Але, напрыклад, некаторыя гістарычныя з’явы мы трактуем па-свойму, таму на плошчах гарадоў устаноўлены розныя помнікі.

“Паралелі” — першы падобны праект Сяргея Плыткевіча. Дарэчы, у фатаграфічных колах ён чалавек надзвычай вядомы: з’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса “Дзікая прырода”, дырэктарам выдавецтва “Рыфтур”, старшынёй грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”, аўтарам альбомаў “Мая Беларусь”, “Беларуская экзотыка”, “Нечаканая Беларусь” і іншых. Ставіць на праекце кропку аўтар не збіраецца. Тым больш што ў Паставах бывае нярэдка: яго надзвычай вабіць наша маляўнічая, багатая на гісторыю і славутасці зямля.

Дом рамёстваў? Дом мастацтваў!

Ад фатаграфій — да карцін, якія размешчаны ў суседняй галерэі.

…У восеньскіх фарбах патанаюць Паставы, Лучай, Камаі, вёсачка Каралінова. І хоць гэтыя храмы бачыла ў жыцці незлічоную колькасць разоў, адарваць захоплены позірк не магу — настолькі разнапланава, арыгінальна і, безумоўна, прафесійна выкананы работы.

Іх аўтары — беларускія мастакі з Мінска, Віцебска, Жодзіна, Навагрудка і іншых гарадоў, якія ў кастрычніку мінулага года ўдзельнічалі ў арганізаваным у нашым раёне пленэры. Ён быў прысвечаны 180-годдзю жывапісца, рысавальшчыка, даследчыка гісторыі і культуры Альфрэда Ромэра, лёс якога цесна звязаны з нашым краем.

Упершыню гэтыя карціны былі паказаны грамадскасці ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў — галоўнай мастацкай пляцоўцы Беларусі. На адкрыцці выставы, якое адбылося 23 красавіка, прысутнічалі і арганізатары пленэру, і амаль усе яго ўдзельнікі. На працягу тыдня экспазіцыя была даступная сталічнаму гледачу, які не пераставаў выказваць словы шчырага захаплення нашымі маляўнічымі мясцінамі.

І вось мастакі вяртаюцца на Пастаўшчыну зноў, каб прадэманстраваць вынік пленэру на яго радзіме.

— Калі мы пад’язджалі да Пастаў, сэрцы перапаўнялі надзвычай светлыя і цёплыя пачуцці, — прызнаўся ініцыятар і куратар праекта, прафесар кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога культуры і мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта мастацтваў Уладзімір Рынкевіч. — І не толькі ад таго, што мы бачылі знаёмыя вуліцы і будынкі. Найперш таму, што ехалі да шчырых, добразычлівых людзей, якія арганізавалі такі выдатны пленэр і стварылі ўсе ўмовы для нашай плённай працы.

Мастакі працавалі ў раёне тыдзень. І хоць дажджлівае надвор’е трымала іх у напружанні, вынік парадаваў усіх. І працягне радаваць пастаўчан і гасцей горада яшчэ доўга: кожны з мастакоў падарыў нашаму гораду па адной карціне (усяго — 15). Яны стануць асновай для стварэння ў пастаўскім Палацы Тызенгаўзаў карціннай галерэі (яна, дарэчы, была там і раней). Дароўныя дакументы на пастаяннае захаванне работ у Паставах падпісалі Уладзімір Рынкевіч і дырэктар Пастаўскага раённага краязнаўчага музея Раіса Курачэнка.

Пленэр паказаў: адраджэння патрабуе не толькі імя Альфрэда Ромэра, але і яго сядзіба ў вёсцы Каралінова (Камайскі сельсавет). Менавіта туды накіраваліся мастакі і арганізатары пленэру пасля завяршэння сустрэчы ў Доме рамёстваў. Мэта — прыняць удзел у адкрыцці памятнай дошкі. Тое, што яна з’явілася на гэтым запусцелым будынку, — ужо маленькая перамога мастакоў над каварным часам, які сцёр з гістарычнай памяці дзясяткі славутых імёнаў.

— Культурная спадчына Пастаўшчыны патрабуе яшчэ большай увагі, — адзначыў старшыня аргкамітэта фестывалю Тадэвуш Стружэцкі. — Наша звышзадача — пераўтварыць сядзібу Альфрэда Ромэра ў цэнтр сучаснага мастацтва, у які з’язджаліся б на пленэры творцы з Беларусі і замежжа. Першыя крокі да гэтага зроблены, а яны, вядома, самыя важныя.

Сіла — у слове

Заключнай часткай мерапрыемства стала літаратурна-музычная імпрэза “Музыка паэтаў”. Яе ганаровымі гасцямі сталі вядомыя майстры беларускага слова — паэт, публіцыст, галоўны дырэктар замежнага вяшчання “Беларускае радыё” Навум Гальпяровіч і пісьменнік, краязнаўца, перакладчык, намеснік старшыні рэспубліканскага Савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Анатоль Бутэвіч.

— Я ў Паставах упершыню, але добра ведаю гэты край па творчасці мясцовых літаратараў, — прывітаў прысутных Навум Гальпяровіч. — Радасна, што ваша літаратурнае аб’яднанне “Світанак” жыве, развіваецца, дорыць сваім прыхільнікам новыя творы і сустрэчы.

Шмат пытанняў да гасцей было ў вядучай мерапрыемства — бібліятэкара Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі Людмілы Сяменас.

— Як Вы можаце ахарактарызаваць стан сучаснай беларускай літаратуры? — пацікавілася яна ў першую чаргу.

— Літаратура перажывае няпростыя часы, — выказаў сваю думку першым Навум Якаўлевіч. — На гэта ёсць шмат прычын. Але самая галоўная, думаецца, у тым, што многія аўтары палічылі: літаратуру ствараць надзвычай лёгка. Так, выдаць кнігу сёння не праблема: былі б грошы — і ты “пісьменнік”. Вось і атрымліваецца, што паліцы бібліятэк усё больш запаўняюцца “самвыдатам”, які не заўсёды папулярны сярод чытача.

Навум Гальпяровіч перакананы, што родная літаратура павінна стварацца на роднай мове. Іначай у чым яе сіла? І хутка прадэманстраваў усю прыгажосць і вобразнасць беларускай мовы, прачытаўшы ўласныя вершы. У гэтым яго падтрымалі і члены раённага літаратурнага аб’яднання “Світанак” — Воля Лісіцкая і Наталля Карнілава, якія таксама прадэкламавалі свае паэтычныя творы.

Адно з наступных пытанняў да вядомых літаратараў датычыла гісторыі і яе пераасэнсавання.

— Беларусы — нацыя донараў, — перакананы Анатоль Бутэвіч. — Мы падаравалі свету безліч таленавітых людзей. І сёння мала хто за мяжой ведае, што звязвае з Беларуссю Касцюшку або Дамейку. Не трэба штосьці даказваць на ўвесь свет, варта з дасведчанасцю зазірнуць у гісторыю і павярнуць яе на сваю карысць. Калі не будзем гультаяваць, то знойдзем шмат цікавага, неспазнанага. Упэўнены: гісторыя прыхавала безліч сюжэтаў для новых фільмаў і кніг.

Пра гэта Анатоль Іванавіч ведае не па чутках: сам даўно распрацоўвае гістарычную тэматыку. “Каралева не здраджвала каралю”, “Таямніцы Нясвіжскага замка” — на сустрэчы ён нямала расказаў пра гэтыя творы.

Але не толькі госці знаёмілі прысутных з уласнымі кнігамі. На імпрэзе выступіў і наш вядомы краязнаўца Ігар Пракаповіч — ён прэзентаваў новыя выданні пра Пастаўшчыну, а таксама прачытаў уласныя вершы. А вось кампазітар Людміла Логінава іх… праспявала. Ні для кога не сакрэт, што шматлікія паэтычныя творы Ігара Міхайлавіча пакладзены на музыку.

Вярнуўся да тэмы гісторыі і Навум Гальпяровіч. Ён расказаў пра выданне чатырох цудоўна аформленых, багатых на цікавую інфармацыю кніг пра Мінск, Полацк, Гродна і Віцебск.

Адсутнасць у нашым горадзе паўнацэннай кніжнай крамы — новая тэма для дыскусіі. Нехта скажа: у век камп’ютараў, планшэтаў і пакетбукаў яна абсалютна не патрэбна. Але як справядліва заўважыў Анатоль Бутэвіч, як ні круці, нішто не заменіць сапраўдную жывую кнігу.

— Трэба ўсімі сіламі садзейнічаць таму, каб беларуская кніга дайшла да беларускага чытача, — адзначыў ён напрыканцы сустрэчы. — Калі мы будзем ведаць сваю мову, сваю гісторыю, тады і будзем адчуваць сябе сапраўднымі гаспадарамі на роднай зямлі. Любіце наш край, ведайце яго, ганарыцеся ім — і жыць стане цікавей.

авт. Іна СНЯЖКОВА., газета «Поставский край»


из ист: http://www.postawy.by/2013/06/dom-remyosel-sobral-poklonnikov-fotografii-iskusstva-i-literatury-foto/

ВИРТУАЛЬНО И С ВДОХНОВЕНИЕМ

Паставы часта называюць цымбальнай сталіцай. А свае вытокі гэта музыка бярэ ў невялікай вёсачцы Пожарцы. Менавіта тут жылі таленавітыя і слынныя на ўсю акругу цымбалісты і майстры па вырабе цымбалаў. У 60-ыя гады мінулага стагоддзя з ліку музыкантаў з Пожарцаў і Груздава быў створаны груздаўскі цымбальны аркестр. У ім ігралі цэлымі сем’ямі. Сярод такіх былі і Мацкевічы: бацька Іван Іосіфавіч, маці Марыя Ігнацьеўна, дачка Ванда і сын Іван. А калі падраслі ўнукі, Мацкевічы аб’ядналіся ў свой ансамбль. Ён быў вядомы далёка за межамі рэспублікі, выступаў на Крамлёўскай сцэне, міжнародным кангрэсе цымбалістаў у Магілёве і іншых саюзных і рэспубліканскіх урачыстасцях.

Пераемнікамі груздаўскага цымбальнага аркестра сталі: спачатку ансамбль “Груздаўскія дзяды”, а затым — заслужаны аматарскі калектыў “Паазер’е” (кіраўнік — Анатоль Анатольевіч Собаль). У складзе апошняга іграюць дачка вядомага пожарскага музыкі Івана Іосіфавіча Мацкевіча Ванда Іванаўна Мацкевіч і яго ўнучка Вікторыя Кірплюк.

— Колькі сябе памятаю, у нашай хаце заўсёды гучала музыка, — успамінала Ванда Іванаўна. — Тата на цымбалах іграў цудоўна: смела, лёгка, упэўнена, акрылена, натхнёна, віртуозна. Гэты талент яму перадаўся ад бацькі і дзеда. Навучыў і маму, а потым і нас з братам. Мама вельмі прыгожа танцавала і нас вучыла. А якія святы ладзіліся ў вёсцы, дзе жыло шмат таленавітых музыкантаў! Сэрца замірала ад гукаў скрыпкі ў руках Станіслава Мельца. Лявон Мелец віртуозна валодаў цымбаламі. А рабіў іх таленавіты майстар Іосіф Новік. У яго быў абсалютны слых па настройцы. Той, хто хоць аднойчы чуў гук груздаўскіх цымбалаў, не зблытае іх з ніякімі іншымі. Яны заварожваюць кожнага.

Таленавітыя, улюбёныя ў музыку і ўнучка і праўнучкі Івана Іосіфавіча Мацкевіча — Вікторыя Кірплюк, Аляксандра і Аліцыя Палкіны (цымбалы), Паліна Кірплюк (скрыпка). Яны сапраўдныя падзвіжніцы народнай музыкі, годныя прадаўжальніцы музычнай дынастыі. Саша — пераможца шматлікіх міжнародных конкурсаў цымбалістаў. Нямала дасягненняў і ў яе сясцёр. Юныя нашчадкі груздаўскіх музыкаў будуць выступаць і на сёлетнім Міжнародным фестывалі. На жаль, гледачы не змогуць пачуць «паазерцаў»: ансамбль на дзесяць дзён запрасілі ў Германію, дзе ён будзе прымаць удзел у тэатралізаваным свяце.

Тэкст 
Анны АНІШКЕВІЧ

по материалам источника: http://westki.info/artykuly/16464/chamu-pastavy-chasta-nazyvayuc-cymbalnay-stalicay 

09.06.2019г. поставы. финал конкурса звинят цымбалы и гармоник. Фото Александра Кушнера.

СОТРУДНИКИ ПЛЮС КНИГИ, ПЛЮС ЧИТАТЕЛИ

Библиотеки сегодня — активные участники и инициаторы многих начинаний в культурной и образовательной жизни города и района.

За годы существования центральной библиотеки сформировался творческий коллектив, сложились свои традиции, ведь самое главное в библиотеке — сотрудники, книги и читатели. От сотрудников зависит, какие будут книги в библиотеке, как будет построена работа по обслуживанию читателей.

Наша библиотечная система — это 28 библиотек. Всю их работу координирует центральная районная библиотека, где трудятся и молодые специалисты, и зрелые профессионалы, почти все с высшим библиотечным образованием.

Сегодня хочется сказать слова большой благодарности работникам, оставившим свой след в библиотечной деятельности, которые находятся на заслуженном отдыхе. Это Макруш Е. С., Лашук Ф. К., Осененко М. А., Боровко Е. А., Чепукова Я. П., Жукян М. В., Дунец С. В., Махнис Т. Н., Юхно Г. И., Турло Г. Н.

Высокой оценки заслуживает работа отдела комплектования и обработки литературы, который возглавляет Наталья Владимировна Пушкина; отдела обслуживания и информации (заведующая — Инна Раймундовна Бондаренко); отдела библиотечного маркетинга и рекламы (заведующая — Наталья Александровна Болошко); детской библиотеки под руководством заведующей Марины Николаевны Ивановой. Высокий профессионализм, чувство ответственности за результаты своего труда, преданность профессии, понимание ее важности, стремление к лучшему и новому — вот что характерно для всех сотрудников библиотеки.

Центральная библиотека оказывает платные услуги читателям: коммерческий фонд, ксерокопирование, выдача книг и журналов из читального зала. Наиболее активно укореняются и востребованы читателями компьютерный набор и распечатка на принтере учебных материалов, интернет, услуги центра правовой информации.

Важное место в структуре работы занимает рекламная деятельность. Для установления связи с общественностью используется сотрудничество с местным телевидением “Поставы-ТV” и газетой “Пастаўскі край”. Информация о работе системы библиотек печатается в профессиональной прессе “Бібліятэчны свет”, “Бібліятэка прапануе”, а также на библиотечном сайте.

Осуществляя рекламу мероприятий, мы одновременно рекламируем и их участников: писателей, поэтов, редакторов. Необходимо отметить, что отдел библиотечного маркетинга находится в постоянном поиске новых форм работы, своевременно реагирует на все изменения, которые происходят в сфере библиотечной работы.

Большая работа проведена по случаю празднования 70-летия освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Прошёл семинар «Патриотическое воспитание в системе библиотек Поставского района», а также акция “Книга о войне — память о войне”. На сцене районного Дома культуры поставлена литературно-музыкальная композиция “Паэтаў спеўная душа”. При центральной библиотеке активно работает любительское объединение “Сучаснікі”, которое возглавляет В. В. Гирвель.

Сочетание культурно-досуговой и информационной деятельности особо важно в тех населенных пунктах, где отсутствуют другие культурно-образовательные учреждения. Социальный статус потребителя информации на селе самый разнообразный — от школьника младших классов до специалиста разных отраслей. Соответственно, работа строится таким образом, чтобы были удовлетворены информационные запросы всех групп пользователей и заполнена досуговая ниша, которая, несомненно, является залогом духовного возрождения нации.

Любовью к своей родине, её культуре и людям проникнуты массовые мероприятия, проводимые библиотекарями системы. Хочется отметить работу Малявко Н. Г., Михалевич Е. И., Мартинович Я. В. (Воропаевская горпоселковая библиотека); Трещинской И. В., Пекарской С. В. (Лынтупская горпоселковая библиотека), Жук Л. С., Пашковой Е. А. (Воропаевская детская библиотека), Погоцкой С. Э. (городская библиотека), Якубовской Т. М. (Волковская библиотека), Нефедович З. К. (Гутская библиотека), Танана О. В. (Дуниловичская библиотека), Красилевич Е. И. (Козловщинская библиотека), Кремис В. В. (Ляховщинская библиотека), Танана О. А. (Новосёлковская библиотека), Погонько Л. Б. (Норицкая библиотека), Шаринской Я. П. (Парижская библиотека), Деревянко И. С. (Стародворская библиотека).

При библиотеках созданы кружки и любительские объединения, участники которых помогают осуществлять образовательную, краеведческую и работу по патриотическоиу воспитанию общества. В системе работает 19 кружков и объединений.

Библиотекари со своими помощниками занимаются восстановлением прерванной связи времён — обходят жителей, собирают сведения о родословной села, стараются помочь возрождению семейных традиций, путешествуют по родному краю. Собранная ими информация оформляется в тематические папки, летописи деревнь, колхозов.

Повышенные требования к предоставлению информации сегодня предъявляют специалисты. К сожалению, не каждая сельская библиотека может похвастаться стабильным пополнением книжного фонда. Незаменимую помощь в решении этой проблемы оказывает интернет. Компьютеризация, освоение новых информационных технологий — необходимые условия выполнения поставленных задач. На сегодняшний день в библиотеках насчитывается 23 компьютера. Компьютеризированы центральная районная библиотека, детская и библиотеки в агрогородках.

Сельскими библиотеками ведётся постоянная работа по библиотечному обслуживанию социально необеспеченной группы населения: пенсионеров, инвалидов, одиноких многодетных матерей, многодетных малообеспеченных семей. Осуществляется доставка книг и периодических изданий на дом тем, кто не может посещать библиотеку самостоятельно. Для пожилых людей проводятся тематические мероприятия. Отмечаются День инвалидов, День пожилых людей, День матери, День семьи, главные календарные даты.

Мы стремимся, чтобы библиотеки стали не только центром информационного обеспечения читателей, но и тем домом, где человек снимает груз неблагоприятных жизненных событий, повышает самооценку, обретает надежду.

Сделано многое, но останавливаться на достигнутом библиотеки не собираются. Впереди новые планы, новые проекты, новые встречи с писателями и поэтами.

Поздравляю коллег и читателей с Днем библиотек! От души желаю новых инициатив, творческих достижений и смелых проектов. Крепкого вам здоровья, гармонии в душе, благополучия!

Л. КОСТЕНЬ, директор централизованной библиотечной системы.

по материалам источника:http://www.postawy.by/2014/09/sotrudniki-plyus-knigi-plyus-chitateli/ 

ЗА ПЛАНЕТУ НАЙВЫСШИЙ БАЛ

 

♦ Напярэдадні сёлетняга фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік” у пастаўскім гарадскім парку была ўстаноўлена каменная кампазіцыя “Планета”. Пра аўтара — выдатніцу, выпускніцу Беларускай акадэміі мастацтваў Паліну Пірагову — раённая газета пісала ў святочным “фестывальным” нумары. І вось зноў з’явілася нагода звярнуцца да гэтай тэмы. 27 чэрвеня Паліна ў чарговы раз прыехала ў наш горад, каб у прысутнасці дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі абараніць сваю дыпломную работу.

У складзе дэлегацыі было каля двух дзясяткаў чалавек. Сярод іх — вядомыя беларускія скульптары, выкладчыкі акадэміі мастацтваў, родныя і сябры Паліны. Яна, дарэчы, ураджэнка Наваполацка. Пасля заканчэння гарадской гімназіі паступіла ў Мінскі каледж мастацтваў імя І. А. Ахрэмчыка, потым — у акадэмію.

Перад прысутнымі Паліна Пірагова трымала слова першай.

— І Сусвет, і фантазія бясконцыя, — пачала яна прэзентацыю кампазіцыі ў выглядзе двух твараў, гарызантальна размешчаных адзін насупраць аднаго. — Мне хацелася па-іншаму прыпаднесці тэму кахання, сям’і. Прадставіць яе не як сацыяльную ячэйку грамадства, а як унутраны духоўны свет, багаты на пачуцці і перажыванні. Сімвалічна, што работа не суцэльная, і паміж тварамі ёсць лінія прасвету. Праз яе можна ўбачыць аблокі, ваду, гарызонт. Гэта будучыня, якая нікому не вядома, але ў якой абавязкова павінна быць месца каханню, гармоніі, шчасцю.

Падтрымаў дыпломніцу і навуковы кіраўнік — дацэнт кафедры скульптуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта за міжнародныя культурныя сувязі, уладальнік шматлікіх іншых узнагарод Аляксандр Міхайлавіч Фінскі. У Паставах ён часты госць. На працягу трох гадоў менавіта Аляксандр Міхайлавіч кіруе работай пленэраў, якія ладзяцца на базе таварыства з абмежаванай адказнасцю “Пасткамень”.

Навуковы кіраўнік адзначыў, што выдатная кампазіцыя зроблена ў многім дзякуючы гасціннасці, спагадлівасці і высокаму прафесіяналізму кіраўніка названага вышэй прадпрыемства Сяргея Мікалаевіча Попраўкі. Ён прадаставіў выключны па сваіх якасцях валун, многае ў стварэнні работы значыла сучаснае абсталяванне.

Аляксандр Міхайлавіч засяродзіў увагу і на месцы, дзе ўсталявана кампазіцыя. Хіба можна было знайсці лепшае, чым тут, на ўзгорку ля Мядзелкі? Скульптар таксама выказаў надзею, што тварэнне Паліны Піраговай стане пачаткам цэлай алеі каменных работ.

Шмат цёплых слоў у адрас дыпломніцы прагучала ад старшыні дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі — савецкага і беларускага скульптара, народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Івана Якімавіча Міско, рэцэнзента дыпломнай работы — сталічнага мастацтвазнаўцы Галіны Барысаўны Багданавай, кандыдата мастацтвазнаўства Ірыны Мікалаеўны Скварцовай, выкладчыкаў акадэміі мастацтваў, родных і блізкіх Паліны. Усе яны сышліся на думцы, што аўтар з уласцівай ёй лірычнасцю, тонкасцю ўспрымання свету змагла стварыць найцікавейшую філасофскую работу, якой можа ганарыцца і сама, і яе выкладчыкі, якую не сорамна паказаць за мяжой. Дарэчы, работы Паліны Піраговай выстаўляліся ў Польшчы, Расіі, Паўночнай Карэі.

Ці не кожны з выступоўцаў дзякаваў кіраўніцтву нашага раёна, якое нераўнадушна да высокага мастацтва, не шкадуе сіл на арганізацыю пленэраў і такім чынам дапамагае маладым мастакам раскрыць свае таленты. Слова ў адказ трымаў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў:

— Наша супрацоўніцтва з акадэміяй мастацтваў доўжыцца ўжо тры гады, і я ўпэўнены, што гэта не мяжа. Прызнацца, калі прыехала першая група маладых скульптараў, вельмі хваляваўся. “Грызці” камень — не дрэва. Інструмент складаны, небяспечны. Як адказна, самааддана студэнты паставіліся да сваіх задач! Калі ні прыеду — яны ў пыле, працуюць, дапамагаюць адзін аднаму. Без перабольшвання скажу: гэта ўнікальная моладзь. Жадаю і табе, Паліна, і тваім маладым калегам, каб заўсёды было натхненне, каб побач крочылі мудрыя настаўнікі, каб паўсядзённы быт не прытупіў імкненне да творчага, філасофскага, вечнага.

За сваю дыпломную работу Паліна Пірагова атрымала заслужаную дзясятку. Яна таксама адзначана падзякай дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі. Упэўнена, што найвышэйшым балам кампазіцыю ацэніць і кожны наведвальнік гарадскога парка.

Іна СНЯЖКОВА.

по материалам источника:http://www.postawy.by/2014/07/za-planetu-najvyshejshy-bal/ 

В ПЛЕНУ СТАРИННОЙ МУЗЫКИ

 

Пастаўчане ўжо настолькі прызвычаіліся да фестывальных канцэртаў на прыступках усходняга фасада палаца Тызенгаўзаў, што калі б па нейкай прычыне ў святочнай праграме іх не аказалася, гледачы, напэўна, усё роўна сабраліся б. Як і кожны раз у папярэднія гады, у суботні дзень ХVІІ Міжнароднага фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік” сюды завіталі гаспадары будынка — медыкі, а таксама музыканты, педагогі і проста гараджане, чые сэрцы паланіла старадаўняя музыка. А сёлета іх інтарэс быў “падагрэты” яшчэ адной падзеяй, якая толькі што адбылася тут, у палацы, — адкрыццём экспазіцый раённага краязнаўчага музея. Наслухаўшыся пра гаспадароў маёнтка, іх справы, людзі, здавалася, поўнасцю акунуліся ў атмасферу мінулых стагоддзяў.

На імправізаванай сцэне — ансамбль салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі “Класік-Авангард” і яго мастацкі кіраўнік Уладзімір Байдаў. Вядучая — лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка Ірына Лой — вітае прысутных, прадстаўляе калектыў. Канцэрт пачынаецца творам знакамітага дзеяча беларускай гісторыі Мацея Радзівіла. Затым гучыць музыка Фларыяна Станіслава Міладоўскага, Марыі Агаты Шыманоўскай, Станіслава Манюшкі, Міколы Грушвіцкага, Караля Гра-дзецкага, Джузэпэ Вердзі… і самога графа Тызенгаўза. Так-так, Канстанцін Тызенгаўз вядомы не толькі сваімі навуковымі адкрыццямі, але і музычнымі творамі. У рэпертуары ансамбля — старадаўняя беларуская музыка, шэдэўры рускай і замежнай класікі, творы сучаснікаў.

Калектыў не ўпершыню выступае ў Паставах, і кожны раз такія канцэрты дораць гледачам прыемныя хвіліны сустрэч з высокім вакальным майстэрствам. Менавіта пра гэта гаварыў наш зямляк, былы намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі.

— Не магу не выказаць свайго захаплення гэтым унікальным калектывам, які так выдатна адраджае і папулярызуе нашу беларускую старадаўнюю музыку і сусветнае класічнае мастацтва, — адзначаў ён. — І музейныя экспазіцыі, і гэты канцэрт вяртаюць нам гісторыю, якая робіць новы віток. У Паставах з’яўляецца паўнавартасны музей, падобны на той, што існаваў тут раней і якім славіўся і палац, і горад. Я мару, каб на канцэрты гэтага і іншых калектываў збіраліся не толькі пастаўчане, але і госці з Нарачы, Мінска. Бо ў такой атмасферы, калі разам з аркестрам спяваюць птушкі і ўstrongppсё разам зліваецца ў прыгожы музычны фон, любы твор успрымаецца больш эмацыянальна і глыбока. І артыстам тут прыемна выступаць.

Галіна ПІШЧ.

ист: http://www.postawy.by/2014/07/u-palone-staradaўnyaj-muzyki/

“Світанак” з “Ветразем надзеі”

А хто дасканала ведае, што такое паэзія? Адкрытасць трапяткога сэрца, споведзь усхваляванай душы? Неймаверны, невытлумачальны палёт? Чароўны пераход у новае вымярэнне? Хутчэй за ўсё, і тое, і другое, і трэцяе… І яшчэ шмат чаго іншага, што звязана з вышынёй думкі, глыбінёй пачуццяў, светласцю мар… Гэтыя словы беларускай паэтэсы Валянціны Паліканінай, агучаныя вядучай імпрэзы Валянцінай Гірвель, адпавядалі настрою ўсіх прысутных.

Некалі пастаўская зямля дала крылы Уладзіміру Дубоўку, які стаў гонарам беларускай паэзіі, выпеставала паэта-святара Казіміра Сваяка, мастака Альфрэда Ромера, кампазітара Браніслава Руткоўскага.pstrongБиблиотекари со своими помощниками занимаются восстановлением прерванной связи времён — обходят жителей, собирают сведения о родословной села, стараются помочь возрождению семейных традиций, путешествуют по родному краю. Собранная ими информация оформляется в тематические папки, летописи деревнь, колхозов.strong Не збяднела яна на таленты і зараз. Шчыруюць на ніве паэзіі Ігар Пракаповіч, Аркадзь Нафрановіч, Наталія Карнілава, Воля Лісіцкая, Марына Кавалёнак, Лідзія Стрылец, Святлана Аліхвер-Іванова, Уладзімір Свірковіч і многія іншыя. На свяце свае вершы прачыталі Ігар Пракаповіч і Аркадзь Нафрановіч. Крыху пазней агучылі свае пробы пяра вучаніцы СШ №3 і гімназіі Марыя Маслюк і Вераніка Мелехавец.

На жаль, адышлі ў вечнасць Ніна Захарэвіч, Слава Ліпень, Алесь Касцень, Леанід Трубач. Але іх вершы жывуць. З глыбокім жалем і невыказнай цеплынёй гаварыла вядучая пра кожнага з гэтых аўтараў. Потым са сцэны гучалі іх творы ў выкананні школьнікаў і культработнікаў, а на экране манітора дэманстраваліся здымкі. І гэта старонка свята атрымалася самай шчымлівай.

Затым на сцэну былі запрошаны госці з Браслаўшчыны — члены літаратурнага аб’яднання “Ветразь надзеі” Вольга Ляснеўская, Святлана Цыунель, Данііл Волчак, Алена Радзевіч, Наталія Пушкарова на чале з кіраўніком Тэрэзай Крумплеўскай. І, вядома ж, яны таксама чыталі свае вершы — шчыра і натхнёна. А кіраўнік паэтычнай суполкі расказала пра яе дзейнасць, выдадзеныя кнігі, выязныя паэтычныя імпрэзы, падзякавала за запрашэнне на свята і цёплы сяброўскі прыём.

І яшчэ адна госця прысутнічала на свяце — наша зямлячка Юлія Зарэцкая (яна нарадзілася і вырасла ў Дунілавічах). Юлія Францаўна працуе рэдактарам часопіса “Вожык” і найперш расказала прысутным пра гэта цікавае выданне, запрасіла да супрацоўніцтва, а потым падзялілася тым, як стваралася яе кніга “Суседзі”, правобразамі герояў якой сталі дунілавічане.

Адчувалася, што пастаўскія бібліятэкары вельмі старанна рыхтавалі мерапрыемства. Былі аформлены дзве выставы кніг: пастаўскіх і браслаўскіх літаратараў.Гучалі музыка, вершы, песні. Свята паэтычнага слова прайшло на адным дыханні. Над яго сцэнарыем творча папрацавала супрацоўніца раённай бібліятэкі Валянціна Гірвель, яна ж была вядучай і падкупляла ўсіх прысутных сваёй адкрытасцю і шчырасцю. Такім жа атрымалася і свята. Несумненна, яно паспрыяе ўмацаванню творчых сувязей літаратараў двух раёнаў, натхніць іх на новыя творы.

Фаіна КАСАТКІНА, Іна СНЯЖКОВА .

ист: http://www.postawy.by/2014/06/svitanak-z-vetrazem-nadzei/ 

 ЗВЕНЯТ ЦЫМБАЛЫ

 Фестываль народнай музыкі, які на працягу 20 гадоў праходзіць у Паставах, проста немагчыма ўявіць без галоўных сімвалаў і “дзеючых асоб” свята — цымбалаў і гармоніка. Яны — адны з асноўных беларускіх народных інструментаў, шырока выкарыстоўваліся самадзейнымі музыкамі Пастаўшчыны, праславіўшы яе на ўвесь былы Савецкі Саюз дзякуючы знакамітаму Груздаўскаму цымбальнаму аркестру. Спробы звярнуцца да вытокаў пастаўскіх музычных традыцый, якія сталі вытокамі фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік”, былі неаднойчы. У чарговы раз арганізатары і ўдзельнікі музычнага фэсту паспрабавалі зрабіць гэта на выставе “Цымбалы і гармонік: традыцыі і сучаснасць”, якая разгарнулася ў суботу, 8 чэрвеня, у раённым Доме культуры.

Як адзначыла, адкрываючы выставу, старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Т. Г. Гарошка, на мэце ставілася “акінуць позіркам дзень мінулы і сучасны, каб зразумець, ці збераглі мы тое, што перадалі нам нашы продкі, ці сталі злучальным звяном у ланцужку пакаленняў, ці ўсё робім для таго, каб наша багатая культурная і духоўная спадчына не развеялася, як попел, па свеце, не растварылася сярод шматлікіх краін і народаў, не знікла ў небыцці”. Таццяна Гвідонаўна прыгадала гісторыю стварэння цымбальнага аркестра ў Груздаве, успомніўшы яго кіраўнікоў — выкладчыка Віцебскага музычнага вучылішча, заслужанага настаўніка БССР Я. П. Нікіціна, які спецыяльна для калектыву запісваў і апрацоўваў мелодыі Пастаўшчыны, і выхадца з аркестра П. П. Рагіню. Дзякуючы Пятру Пятровічу ў Груздаве адкрыўся клас, у якім дзеці навучаліся ігры на дыятанічных цымбалах і вывучалі перш за ўсё мелодыі свайго краю. Таксама ён заказаў таленавітаму майстру з вёскі Пожарцы Іосіфу Новіку вырабіць для аркестра 20 старадаўніх дыятанічных цымбалаў, на якіх і цяпер іграюць музыканты ансамбля “Паазер’е” — прадаўжальнікі музычных традыцый груздаўскіх дзядоў.

Гэты калектыў добра вядомы не толькі на Пастаўшчыне, але і далёка за яе межамі. Ён — лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў, актыўна гастралюе, знаёмячы з непаўторнымі мясцовымі найгрышамі жыхароў Беларусі і іншых краін. У 2003 годзе за ўклад у развіццё нацыянальнай культуры і высокае выканальніцкае майстэрства ансамблю прысвоена званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”, а на наступны год ён быў узнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта краіны. З першых дзён стварэння кіруе “Паазер’ем” дырэктар Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза А. А. Собаль. Па яго ініцыятыве ў 80-ыя гады мінулага стагоддзя ў школе адкрыўся клас дыятанічных цымбалаў, які нязменна вядзе дачка аднаго з груздаўскіх музыкаў В. І. Мацкевіч. Яна вучыць дзяцей ігры на інструменце “з рук”, як калісьці саму вучыў бацька.

Анатолій Анатольевіч і Ванда Іванаўна выканалі для наведвальнікаў выставы некалькі знакамітых мясцовых мелодый, якія нікога не пакінулі раўнадушным. А народны артыст Беларусі, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, старшыня Асацыяцыі беларускіх цымбалістаў Я. П. Гладкоў асабіста праверыў гучанне некаторых інструментаў, прадстаўленых у экспазіцыі. Сярод іх былі сапраўды ўнікальныя, якім сто і больш гадоў, дыятанічныя цымбалы, цымбалы-бас, альт, што захоўваюцца ў фондах Пастаўскага раённага краязнаўчага музея. З імі суседнічалі сучасныя інструменты, вырабленыя ў 2000-ых гадах майстрам Яўстафіем Павінічам з вёскі Гута, а таксама М. А. Вашкевічам і А. А. Процькам з Барысава (апошнія, у прыватнасці, прысутнічалі на адкрыцці выставы)

Яшчэ больш было выстаўлена гармонікаў, у асноўным — з асабістай калекцыі заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўніка заслужанага аматарскага калектыву краіны фальклорнага ансамбля “Дударыкі” Д. Д. Ровенскага з Мінска. Чаго тут толькі ні было! І гармонік-петраградка, і канцэрціна, саратаўскі, ялецкі раяльны, рускі строй, тальянка, хромка — адна-, двух-, трохрадныя, чатырохгалосыя, розных памераў і дызайну. Прычым кожны інструмент рабочы — бяры і іграй. Чым не прамінула скарыстацца госця з Ржэва, напаўняючы разам з пастаўскімі музыкамі чароўнымі гукамі наваколле.

Алена ШАПАВАЛАВА.

по материалам: http://www.postawy.by/2013/06/cimbaly-i-garmon-tradicii-i-sovremennost/ 

 

 

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Loading

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.