•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Поставы — «Падпал ці самаўзгаранне?»

Поставы происшествия       Раніцай 18 верасня ўвагу ўсіх, хто праязджаў або праходзіў па вуліцы Ленінскай у Паставах, прыцягваў абгарэлы легкавы аўтамабіль, прыпаркаваны насупраць магазіна “Міла”, і людзі ў форме каля яго.

Па інфармацыі, якую мы атрымалі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, пажар узнік каля 4 гадзін раніцы. Паведамленне пра яго паступіла ў РАНС ад дзяжурнага райаддзела мі­ліцыі. На месца здарэння неадкладна былі накіраваны дзяжурная змена РАНС і следча-аператыўная група ў складзе супрацоўнікаў РАУС, раённых аддзелаў Следчага камітэта і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Неўзабаве пасля прыбыцця пажарных па названым адрасе агонь удалося патушыць, тым не менш ён паспеў знішчыць маторны адсек і часткова пашкодзіць салон “Аўдзі-А6”. Зараз разглядаюцца дзве версіі пажару — падпал і самаўзгаранне. Назначаны шэраг экспертыз, у ходзе якіх будзе ўстаноўлена дакладная прычына. Вядома, што гаспадаром аўтамабіля з’яўляецца жыхар Глыбокага. Напярэдадні ён прыехаў да знаёмых у Паставы і, калі ўзнік пажар, знаходзіўся ў іх доме недалёка ад таго месца, дзе прыпаркаваў машыну.

Тэкст і фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ

ист: http://www.postawy.by/2018/09/padpal-ci-sama-zgaranne/

СМОТРЕТЬ больше здесь: 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом