
Вячаслаў Смятанка ў маладосці быў прыгажуном. Цяперашняе пакаленне памятае яго не толькі як карэспандэнта, але і як аўтара цудоўных вершаў, якія друкаваліся пад псеўданімам “Слава Ліпень”.
Ліпень Слава (Смятанка Вячаслаў Фёдаравіч) нарадзіўся 25. 07. 1945 г. ў в. Чарты Пастаўскага раёна. Скончыў СШ № 2 г. Паставы і філалагічны факультэт БДУ. Працаваў ў рэдакцыі газеты ”Пастаўскі край”. Зараз на пенсіі. Жыве ў в. Чарты. Вершы друкаваліся ў газетах “ЛіМ”, “Пастаўскі край”.