•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Уладзіслава Баляславаўна Першынкова — Яшчэ ідзе гадзіннік ад друкарні

     Кожны раз, накіроўваючыся па сваіх справах у цэнтр горада, Уладзіслава Баляславаўна Першынкова праходзіць мі­ма будынка, у якім размешчаны рэдакцыя раённай газеты і друкарня. І заўсёды падумае: «Вось мой другі дом».

І гэта сапраўды так. Яна адпрацавала ў Пастаўскай друкарні 31 год. Прыйшла ў 1951-м тэхнічкай, а праз два гады ўжо была друкаром. Работа адказная і напружаная, тым больш што працавала над выпускам газеты. Цяперашняму, камп’ютарнаму, пакаленню нават немагчыма ўявіць, наколькі складаным і працаёмкім быў у той час тэхналагічны працэс. Надрукаваны машыністкай тэкст набіраўся на вялізнай машыне — лінатыпе — і адлі­ваўся ў свінцовыя радкі, з якіх складваліся калонкі. Далей яны траплялі ў цэх ручнога набору, дзе вярстальшчыкі ў адпаведнасці з прадастаўленым рэдакцыяй макетам стваралі з іх на металічнай гранцы газетную старонку. Загалоўкі ўсіх матэрыялаў літара за літарай яны набіралі ўручную. Вага гатовай металічнай газетнай старонкі дасягала 10 кілаграмаў. Яе пераносілі на карэктурны станок, раздрукоўвалі і аддавалі на вычытку ў рэдакцыю. Радкі, у якіх былі выяўлены памылкі, па-новаму набіралі на лінатыпе, а потым замянялі імі няправільныя, што ўжо стаялі ў гранцы. І толькі калі ўсё было выпраўлена, перадавалі друкарам. Менавіта ад іх майстэрства найбольш залежала якасць газеты.

 

Уладзіслава Першынкова падчас працы ў друкарні

Уладзіслава Першынкова падчас працы ў друкарні
— Калі я пачынала працаваць, была толькі адна плоскадрукавальная машына, — успамінае Ула­дзіслава Баляславаўна. — Газета выходзіла на чатырох палосах. За адзін прагон магчыма было аддрукаваць толькі дзве, таму час на выкананне работы падвойваўся. Нярэдка друкавалі газету ўсю ноч, хаця яе тыраж быў толькі 3 тысячы, бо здараліся перабоі з электрычнасцю. Тады мы ўдз­вюх, друкар і накладчык, круцілі яе ўручную. Калі друкарня набыла другую плоскадрукавальную машыну, значна палягчэла, бо газету друкавалі ўжо на дзвюх. Разам са мной працавалі на іх Вольга Бароўка і Вольга Квяткоўская. Стараліся ўсе. Год за годам рос тыраж газеты, пакрысе ўмацоўвалася і матэрыяльная база друкарні. А ў 1975-м набылі і ўстанавілі ратацыю, што стала вялі­кім крокам наперад. Яе асвоілі Генадзій Сміль­гінь і Эдуард Находка. На ратацыі тыраж раёнкі — а ён даходзіў і да 11 тысяч экзэмпляраў — аддрукоў­валі за дзве-тры гадзіны. Ну а мы па-ранейшаму працавалі на плоскадрукавальных машынах, якіх было ўжо некалькі, і выраблялі на іх бланачную прадукцыю.

У ветэрана друку шмат грамат, падзяк, значкоў пераможцы спаборніцтва, яна некалькі скліканняў запар выбіралася дэпутатам гарадскога Савета дэпутатаў. «Старалася не дзеля славы, а каб больш зарабіць, — прызнаецца Уладзіслава Баляславаўна. — Не толькі друкавала газету і бланкі, але адначасова з’яўлялася кладаўшчыцай, а таксама плавіла свінец для работы лінатыпа. Я адна выхоўвала сына, мая маці не атрымлівала пенсію, а вельмі хацелася мець уласны дом, бо здымалі кватэру».

І яна ажыццявіла сваю мару — дом пабудаваны па вуліцы Пралетарскай, усяго за некалькі дзясяткаў крокаў ад друкарні. Але засталася ў ім адна, 30 гадоў назад пахаваўшы адзінага сына, жыццё якога завяршылася дачасна.

— А я вось жыву і за сябе, і, напэўна, за свайго Пецю, — уздыхае Баляславаўна. — Споўнілася ўжо 94. Стала падводзіць здароўе, але стараюся і ў хаце, і ў агародзе падтрымліваць парадак. Разводжу кветкі. Вельмі дапамагаюць пляменніца Ва­ля і яе сям’я.

Уладзіслава Баляславаўна захоўвае ў сваім хатнім архіве некаторыя нумары раёнкі, над выпускам якіх шчыравала. Вы­пісвае і чытае і цяперашні «Пастаўскі край». Я не стала пытацца, якія экзэмпляры даражэйшыя сэрцу: пажоўклыя ад часу чатырохпалоскі або сучасныя яркія 8- і 12-палосныя. А вось на насценны гадзін­нік не цяперашняга ўзору, які бясшумна адлічваў хвіліны нашай размовы, звярнула ўвагу. «Уяўляеце, яго мне падарылі ў калектыве друкарні з нагоды 20-годдзя маёй працы на прадпрыемстве, — патлумачыла гаспадыня. — І бездакорна ідзе да гэтага часу».

Няхай жа гэты гадзіннік ад друкарні адлічвае вам, шаноўная Уладзіслава Баляславаўна, яшчэ шмат гадзін, месяцаў, гадоў.

Фаіна Касаткіна

Фота аўтара і з сямейнага архіва У. Б. Першынковай
20.02.2019 ист. http://www.postawy.by/2019/02/yashche-idze-gadzinnik-ad-drukarni/

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Loading

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Обсуждение закрыто.