•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

в. Пешкаўцы — ПАДАННЕ

Лантупы      Старыя казалі, што раней вёску не Пешкаўцы звалі, як цяпер, а Пэжкаўцы. Калісьці ля Станчыкаў, казалі, стаяў паляўнічы палац караля Зыгманта Старога. там ён і жыў са сваімі прыбліжонымі, калі прыязжаў сюды на паляванне.

А ў Пешкаўцах, ці Пэжкаўцах, як тады называвлі, кароль пасяліў сваіх і каралевы малодшых пажоў (пахалкаў).

Людзі з-за малалецтва іх, нават не пажамі называлі, а пажкамі. Гэта на польскі капыл, будзе «пэжкі» Вось, і вёску, дзе яны жылі, па іх так і назвалі Пэжкаўцы.

Праўда, пазьней, назву перакруцлі на Пешкаўцы. Гэта, мусі, каб падкрэсьліць іх нікчэмнае становішча пры каралеўскім двары, дзе яны па іерархіі былі «пешкамі» ў інтрыгах прыдворных.

* * *

ур. «Юравіны», «Ля Дубовага Крыжа», гісторыі паходжання некаторых лынтупскіх мянушак.  У Юравінах была зямля твайго дзеда, Ягора Гарбуля.- апавядальнік звяртаецца да аўтара. А называлі так, бо твайго дзеда абзывалі «Юрачкай». Вось, і ўсё урочышча так назвалі, Юравінамі. Чаму дзеда твайго абзывалі Юрачкай?

— Ды, таму. што ён быў такі маленькі, прыгожанькі, як Юрачка. А мянушка гэта ў вашым, Гарбулёўскім родзе яшчэ даўнейшая. Казалі, што дзед твайго дзеда, Мацеям яго звалі,як быў падлеткам, быў няпісанай прыгажосьці, нібыта Сьвяты Юр’я, сышоўшы з Нябёсаў. Гэта, выходзіць, твой прапрадзед?! З-за гэтай яго прыгажосьці, моладзь на ўсіх вясновых сьвятах толькі яго безспрэчна выбіралі Юр’ем. Вось і прыліпла да яго мянушка Юрка на ўсё жыццё.

Пазьней і сыноў яго, Марціна, Аўгустына, і прадзеда твайго, Усьціна так абзывалі. А з унукоў, чамусьці, гэта мянушка прыліпла толькі да твайго дзеда Ягора. Можа ён на свайго дзеда, Мацея, быў вельмі падобны, ці што яшчэ?, не ведаю. Пра гэтага твайго прапрадзеда Мацея, старыя калісьці шмат што цікавага казалі. — Вельмі паважаны ў людзей быў чалавек! — з царом за нашу волю біўся, за гэта на катарзе ў Сібіры пакутываў. Ды, й, катарга яго не зламала! — вярнуўся годным чалавекам! — на дух не пераносіў тых, хто перад «маскалямі» спіну гнуў. Казалі, што адразу, калі ён вярнуўся з катаргі, за Цагельняй, у канцы Прыдаткаў,паставіў вялікі дубовы крыж па ўсіх паўстанцах, што не вярнуліся дахаты.

Вось, з той пары і месца тое людзі пачалі называць «Ля Дубовага Крыжа» шмат гадоў той крыж прастаяў ў тым месцы, бо «маскалі» так і не даведаліся з-за чаго і па кім гэты крыж стаіць. Гадоў яму, падобна, намнога больш сотні будзе. Здаецца, што толькі, недзе, пад канец шасцідзесятых паваліўся гэты крыж ад старасьці. Што ж, зробіш?!, так ёсьць. — нічога вечным не бывае…

Гісторыі некаторых лынтупскіх мянушак. Раней не толькі аднаго твайго дзеда абзывалі, у ўсіх лынтупских мянушкі былі. Вось, можа помніш, у 60-тых быў такі Алік Якубовіч, вельмі добра на скрыпцы граў!- Ніводнае вяселле, ці якая гулянка без яго не абыходзіліся! таму да яго і прыліпла мянушка «Скрыпка». Як скажыш Алік Якубовіч, дык рэдка хто такога і ведае , а, як скажыш Скрыпка,- дык, усе ведаюць!

(Тут апавядальнік трохі не ўлічыў узрост аўтара запісаў. Я гэтага Якубовіча-Скрыпку не мог ведаць, толькі па адной простай акалічнасьці, — у час славы гэтага майстра-музыкі мне было вельмі мала гадоў).

Як гэтага Якубовіча Скрыпкай абзывалі з-за таго, што добра граў на скрыпцы, так і ўсіх Шапяляў абзывалі Гайды, казалі, з-за таго, што іх продак на гайдзе калісьці граў. Гайда, — гэта такая дуда з мяхамі, падобнымі на кавальскія, толькі меншымі. Гэтыя Шапялі калісьці былі вельмі багатыя, — многа зямлі ворнай у Лынтупах мелі.

Раней , у самым мястэчку ў людзей ворнай зямлі мала было, толькі на гароды, ва ўсіх зямля была болей па вёсках, як і ў Бушэўскага. Бушэўскі ў Лынтупах, мусі, толькі з две -тры валокі меў, не болей. А ворная зямля ў Лынтупах была толькі ў двух радоў. Паловай зямлі валодалі твае продкі Гарбулі, а другая палова была ва ўласнасьці тых Гайдоў (Шапяляў). Пра гэтых Гайдоў старыя казалі, што іхны продак з’явіўся ў Лынтупах яшчэ пры Гільзену. Гэта такі багаты барон нямецкі меў калісьці Лынтупы ва ўласнасьці. Гэты Гільзен, казалі, вельмі любіў музыку. і нярэдка да сваіх гасьцей тут , у мястэчку, ладзіў вялікія балі, ды канцэрты. Да гэтага ён трымаў у сябе аркестар, у які назьбіраў выдатных музыкаў са ўсёй Еўропы.

Вось, і продка гэтых Шапяляў ён аднекуль прывабіў у свой аркестар. Ці не, толькі, са Францыі, бо нярэдка Шапяляў яшчэ абзывалі Дэ -Шапель, калі моцна нос задзіралі. Усе яны з гэтага роду былі , мусі, з нараджэння, «цо то я», — вельмі фанабэрыстыя, — ставілі сябе заўсёды вышэй іншых, хаця, тут, у Лынтупах ,толькі адна шляхта жыла. Можа, яшчэ, якога паходжання яны былі вышэйшага за простую шляхту? Я аб гэтых Шапялях добра ведаю, бо сваяками нам прыходзяцца. Вось, гэты іхны продак, казалі, вельмі добра граў на гайдзе і быў у вялікай пашане ў Гільзена, ды яго гасьцей. Таму, за сваю гру заўсёды атрымліваў вельмі каштоўныя падарункі. Так і разбагацеў. А за тую дуду-гайду, людзі яго і абазвалі Гайда. Гэта мянушка назаўсёды прыліпла да ўсяго ягонага роду. Толькі цяпер іх перасталі так абзываць, а пры Польшы, і раней, дык, і што яны Шапялі мала хто ведаў. -Да ўсіх яны Гайды былі! А ігнацішскіх Шымкавічаў і цяпер «карасямі» абзываюць.

Старыя казалі, што ў даўнія часы, яшчэ да цара, вельмі багаты род іхны быў. — За дваццаць валокаў зямлі мелі! Адна валока каля трыццаці гектараў цяперашніх будзе, вось, і палічы, колькі зямлі ў тых Шымкавічаў было! Праўда, ворнай зямлі ў іх было не багата. — Усё болей , балоты, ды ручаёвыя нізіны. Але гэтыя кемлівыя Шымкавічы і ад гэтай няўрадлівай зямлі добры прыбытак мелі.У сваіх балотах і нізінах панакапалі яны сажалак, стаўкоў невялікіх, ды рыбу разводзілі ў іх на продаж. Казалі, што ўсе Лынтупы і Сьвенцяны тады ў іх рыбу куплялі. Яны іў Вільню рыбу сваю вазамі вазілі.

Там у іх тры свае лаўкі да гэтага былі. Яшчэ, апроч рыбы, яны шмат скаціны трымалі, род, дык, іхны вялікі быў. Гэта, як прыдзе пара сенакосу, дык, яны, як мурашы, ўсім сваім родам незьлічоным высыпалі на свае нізіны, ды балоты. Касілі, скошанае выносілі на сухое месца. Ды,амаль усю працу рабілі па калена ў вадзе! Вось, людзі, як нагледзіліся імі, як яны ў вадзе боўтаюцца, нібыта карасі, так іх і абазвалі «карасямі». Так гэта мянушка і прыліпла да іхнага роду назаўсёды.

Праўда, з тых даўнейшых часоў, з іхнага вялікага роду мала хто і застаўся. Старыя казалі, што ў час паўстання Касьцюшкі, ні то самы яны паўстанцамі былі, ці то паўстанцаў у сябе хавалі, рознае казалі, цяпер ужо ніхто праўду не ведае. Толькі адно людзі ведаюць, што неяк тады на іх казацкі атрад наляцеў і ўсіх пасеклі.

Казалі. што казакі не пашкадавалі ні жанчын, ні малых дзяцей. Толькі два малых хлопчыка з іхнага роду пасьпелі ўцячы і схавацца, неяк, у дрыгве. Там людзі іх і знайшлі апасьля. Вось, толькі з-за гэтых двух хлопчыкаў і ацалеў у нас іхны род.

* * *

 из источника: https://ok.ru/lyntupy/topic/69083154530472

Лынтупы

 

 

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Loading

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.