•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Варапаева ці Рапаева

     Мяне заўсёды цікавіла, чаму нашыя бацькі ды дзяды называлі Рапаевам былы пасёлак, а цяперашні аграгарадок, Варапаева. Аказваецца, Рапаевам гэтая мясціна называлася яшчэ больш як 170 гадоў таму. Праўда, у тую даўніну гэта быў усяго “господский дом Рапаево” з некалькімі невялікімі пабудовамі, якія былі нанесеныя на карту 1846 года.

Назву Рапаева падцверджвае і Пастаўскі сайт, толькі там звесткі трошку пазнейшыя, з 1860 года.

А вось у польскіх каталіцкіх летапісах 1744 года нагадваецца Варапаева: “miejscowość Woropaiew na terenie parafii Duniłowicze”. Мабыць, калісьці там былі каталіцкія могілкі каля невялічкага фальварка, ці нават капліца ад парафіі Дунілавічы, хто ведае. Таму дабаўлю  яшчэ якую сотню-паўтары гадоў да афіцыйнага па пастаўскім звесткам ўзросту Варапаева, а пастаўскім краязнаўцам і гісторыкам галаўнога болю ды бяссоных начэй пры разгадцы гэтай таямніцы.  Назва Варапаева таксама віднеецца на мясцовай карце Дзісненскага ўезда 1800 года.

 

Можа стацца, што назва Рапаева была нанесеная на афіцыйныя расейскія карты пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння да Расейскай імперыі са слоў мясцовага люду. Ці так зручней было вымаўляць, ці то пераклад быў не дасканалы, але Рапаева з’явілася на афіцыйнай дзяржаўнай карце Расейскай імперыі. А гістарычная памяць люцкая ўжо перадавала Рапаева з пакалення ў пакаленне да цяперашняга часу, нягледзячы на розныя перайменаванні. У падцведжванні сваіх слоў дакладаю кавалачак ваенна-тапаграфічнай карты Шуберта 1846 года.

Face

Мiкалай Палiтыка

 Минск, Беларусь

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Обсуждение закрыто.