З гісторыі Нарыцка-Ласіцкай царквы.

     Блытаніна як у назве царквы, месцы знаходжання і яе гісторыі існуе больш як 200 гадоў яшчэ з эпохі ўніяцтва ў нашых мясцінах. Напускае туману і нашая родная праваслаўная царква.

Бо афіцыйна на сайце Полацкай епархіі значыцца што: “Храм был построен в начале XX века, является памятником архитектуры ретроспективно-русского стиля. Храм — одноапсидный, прямоугольный в плане, над его двухскатной крышей возвышается восьмигранный барабан с луковичным куполом. К западному фасаду примыкает звонница, имеющая шатровое завершение.

 

Храм Покрова Пресвятой Богородицы в д. Ласица относится к Поставскому благочинию.” Пачатак дваццатага стагодзя можна трактаваць як 1901-1920 гады, таму, што пры польскім часе з 1920 па 1939 гады гэтая царква ўжо у Полацкую епархію не ўваходзіла, таму ўсе метрычныя кнігі гэтага часу і перыяда з 1901 года лічацца як кнігі Нарыцкай царквы, хоць царквы ў Нарыцы ў гэты час не было. Назва царквы сяла Нарыцы сустракаецца ў клірыкавай ведамасці 1847 года пры перадачы спраў з Мінскай губерні ў Віленскую.

 

Яе змест: “Ведомость о церкви Виленской Губернии Вилейского уезда Села Норицы на 1847 год. 1. Построена 1830 года тщанием покойного Помещика Иосифа Лапатинскага…” Надалей ідзе апісанне гэтага храма. На падставе гэтага многія гісторыкі і афіцыйны Пастаўскі сайт лічаць, што першы храм у Ласіцы быў пабудаваны ў 1830 годзе, што пацверджвае надпіс на царкоўным падмурку. Аднак будавана яна была як уніяцкай (грэка-каталіцкай). Метрычныя кнігі гэтага часу лічацца як кнігі Нарыцкай царквы Мінской губерні Вілейскага ўезда з 1830 года без назвы яе падпарадкавання, і Віленскай губерні Вілейскага ўезда з 1847 года. Больш правільным было б сказаць, што гэта Ласіцкая царква Нарыцкага прыходу.

У Нарыцкім фальварку жылі толькі гаспадары наваколля Сулістроўскія, потым Лапацінскія а потым Акушкі. Не маглі яны другое месца назваць валасным цэнтрам, а сябе правінцыяламі. Нават пры польскім часе гміна была Нарыцкай. Таму і царкоўны прыход заўсёды быў Нарыцкім. А вось кіраўніцтва як воласцю, так і гмінай знаходзілася надалей ад людскіх вачэй ў Ласіцы, як і прыхадская царква, якая была адзіная прыпісная царква да Нарыцкага прыходу. Вось апісанне Нарыцкага прыходу 1893 года:

Усё б было добра, калі б мне на рукі не патрапілі некалькі дакументаў, якія пацвярдзаюць, што існаванне царквы на гэтым месцы было намнога ранейшым, і царква там была уніяцкай (грэка-каталіцкай). Вось запісы пра некаторых уніяцкіх святароў гэтай царквы: 1. Пузыроўскі (Пузырэўскі) Ігнат, Puzyrewski Ignazy, 1741 г.р. З сям’і святара шляхецкага паходжання. Па прэзэнтацыі палкоўніка войска Вялікага Княства Літоўскага Н.Сулістроўскага атрымаў дазвол ад 19.12.1780 на пераход з Полацкай епархіі ў Кіеўска-Віленскую (litterae dimissokiae 19.12.1780), святар царквы у вёсцы Нарыца. 2. Андраеўскі Геранім сын Пратаса (Андржевскй Геронимъ Протазовъ), 1781 г.р. Панамар царквы у в. Нарыца Вілейскага павета з 1816 года па 25.05.1834. І яшчэ некалькі чалавек, святар і штатныя працаўнікі, якія працавалі тут да 25.05.1834. Напэўна гэтая дата і ёсьць дзень перадачы царквы з уніяцкага падпарадкавання ў праваслаўнае.

Мiкалай Палiтыка

 Минск, Беларусь

из ист: https://ok.ru/feed

Церковь Покровская в Ласице, которая считается типичным образцом ретроспективно-русского стиля, была построена в 1830 году. Внутри храма сохранились почитаемые старинные иконы «Матерь Божия на змее» и «Матерь Божия с младенцем», которые были созданы в XVIII и начале XIX веков.

Облик церкви Покровской в Ласице определяет контрастное сочетание бутового камня, из которого сложены стены, с оштукатуренными декоративными элементами. Среди них выделяются килеобразные наличники. Основной объем венчает граненый барабан с луковичным куполом. Портик, украшающий главный вход, придает храму черты классицизма.

Норица. Приусадебный парк при бывшей усадьбе Лопатинских (1740-x)

Фото © Уладзімір Скрабатун | 7.08.2016

Loading