Альцы. Трагедия о которой следует помнить.

   На Поставской земле трагическая судьба постигла деревню Альцы, во время Великой Отечественной Войны погибло 72 человека, 18 из них  детей. В деревне до войны насчитывался 21 дом и проживало 93 жителя, из них  19 января 1943 года зверски убито 72 человека в один день.

После войны деревня так и не восстановилась, земля с этих мест в 1974 году передана в мемориальный комплекс «Хатынь».  

Фото Натальи Налей

Гледзячы на помнік і могільнік, хочацца плакаць. У душы нарадзіўся верш – слёзы па спаленай вёсцы, жыхарах, іх думках, памкненнях, марах…

Я заўтра пайду ў Альцы,
Дзе помнік стаіць сіратлівы.
Над ім – адзінокім удаўцы –
Гучаць жаўрукоў пералівы.

Я заўтра пайду ў Альцы.
Тут вёску палілі, стралялі…
Ішлі з Перамогай байцы,
Але жыхароў не спаткалі.

Я заўтра пайду ў Альцы.
Сядзібы між лесу губляюцца.
І толькі сосны-мудрацы
Замест садоў там узвышаюцца.

Я заўтра пайду ў Альцы.
Няма ўжо каму завіхацца,
Усе жнеі, ткачыхі, касцы
Не ўстануць уранні на працу.

Я заўтра пайду ў Альцы
З-за слёз вачэй дзіцячых ясных.
Малыя дзяўчаткі і хлопцы-гульцы
Дзяцінства страцілі заўчасна.

Страшнай памяці рубцы
Не зажываюць між людзей.
Я заўтра пайду ў Альцы
І прывяду сваіх дзяцей.

Вераніка Ахрановіч

Вучні Камайскай школы наведалі вёску Альцы

Подробнее в видеороликах  Поставы ТВ » Альцы сожженая деревня…» >>>

Loading